ПА́ЎЛАЎ (Іван Міхайлавіч) (18.6.1918, с. Яўкіна Баштанскага р-на Мікалаеўскай вобл., Украіна — 30.5.1981),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Варашылаўградскую ваен. авіяшколу пілотаў (1941), Краснадарскае авіявучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Паўн.-Каўказскім, 3-м і 4-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Кубані, Таманскага п-ва, Крыма, Малдовы, Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Камандзір звяна эскадрыллі штурмавога авіяпалка П. зрабіў 154 баявыя вылеты. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1978 у нар. гаспадарцы. Ганаровы грамадзянін г. Умань (Украіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАШЭ́НКА (Фёдар Апанасавіч) (19.6.1896, в.Вял. Любшчына Віцебскага р-на — 27.10.1976),
савецкі ваен. дзеяч, ген.-лейт. (1945), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Смаленскія пях. курсы чырв. камандзіраў (1920), Маскоўскія курсы сярэдняга камсаставу (1927), Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. З 1938 служыў у БВА. З чэрв. 1941 на Зах., Бранскім, Сталінградскім, Карэльскім, Паўд.-Зах., 3-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік абароны Беларусі, вызвалення Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Да 1956 выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба. Ганаровы грамадзянін г. Браціслава (Славакія).
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-палк. (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1923), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1919, удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1940 нам. камандуючага войскамі Зах. асобай ваен. акругі. У Вял.Айч. вайну камандаваў 50-й арміяй, якая ўдзельнічала ў баях пад Масквой, на Курскай дузе, вызваленні Чавусаў, Магілёва, Гродна, у аперацыі мінскі «кацёл». Пасля вайны ў Сав. Арміі. Аўтар успамінаў «Старонкі жыцця» (1961). Ганаровы грамадзянін г. Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРОЎН, Браўн (Brown) Роберт (21.12.1773, г. Мантроз, Шатландыя — 10.6.1858), англійскі батанік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1810). Замежны чл.-кар. (1826) і ганаровычл. (1827) Пецярбургскай АН. Скончыў Эдынбургскі ун-т (1795). У 1801—05 удзельнічаў у экспедыцыі ў Аўстралію, з 1810 заг. бібліятэкі і калекцый прэзідэнта Лонданскага каралеўскага т-ва, з 1820 хавальнік бат.аддз. Брытанскага музея. Навук. працы па марфалогіі, эмбрыялогіі і сістэматыцы раслін. Апісаў ядро расліннай клеткі і будову семязавязі. Выявіў асн. адрозненне паміж голанасеннымі і пакрытанасеннымі раслінамі (1825), вызначыў броўнаўскі рух.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТАКО́Ў (Аляксей Іванавіч) (19.2.1816, г. Кранштат, Расія — 10.7.1869),
расійскі гідрограф. Контр-адмірал. Член Рус.геагр.т-ва (з 1848), ганаровычл.Геагр.т-ва ў Берліне (1853). Скончыў Марскі корпус у Пецярбургу. Служыў на Балт. флоце. У 1840—42 удзельнічаў у кругасветным падарожжы на судне «АБА» (апісаў яго ў 1843—44). Выканаў гідраграфічныя даследаванні Аральскага м. (1848—49), адкрыў в-аў Адраджэння і інш. Па матэрыялах даследаванняў у 1850 надрукавана першая карта Аральскага м. Абследаваў нізоўі р. Сырдар’я (1855), дэльту р. Амудар’я (1859), у 1861—63 апісаў сярэднюю ч. Сырдар’і.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФАНСІ́Н ((Alfonsin) Рауль Рыкарда) (н. 13.3.1926, г. Часкамус, Аргенціна),
дзярж. і паліт. дзеяч Аргенціны. Скончыў Нац.ун-т у г. Ла-Плата (1950). Адвакат, д-р права. З 1945 чл.Грамадз. радыкальнага саюза (ГРС). У 1958—62 дэп.заканад. сходу правінцыі Буэнас-Айрэс, у 1963—66 і 1973—76 дэп.Нац. кангрэса. У перыяд праўлення ваенных (1966—73 і 1976—83) у апазіцыі. З 1983 старшыня Нац.к-та ГРС. У 1983—89 прэзідэнт Аргенціны. Аўтар кніг па паліт. і сац.-эканам. праблемах. Ганаровыд-р шэрагу замежных ун-таў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́АЛТАНЕН ((Aaltonen) Вяйнё Валдэмар) (8.3.1894, г. Марціла, Фінляндыя — 30.5.1966),
фінскі скульптар. Ганаровычл.АМСССР (з 1958). Працаваў у галіне фігурнай пластыкі («Бягун Паава Нурмі», бронза, 1924, Хельсінкі), псіхал. партрэта («Ян Сібеліус», 1935), манум.-дэкар. скульптуры (помнік пісьменніку А.Ківі ў Хельсінкі, 1934; помнік фінскім перасяленцам у Дэлавэры, ЗША, 1938). За гранітны манумент у г. Лахты «Мір» (1952) узнаг. Залатым медалём Сусв. Савета Міру (1953). Вядомы як жывапісец і тэатр. дэкаратар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУЖЫ́НІН (Міхаіл Іванавіч) (н. 15.9.1920, в. Дзям’янцава Цвярской вобл., Расія),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-палк. (1978). Скончыў Маскоўскае ваенна-паліт. вучылішча (1944), Вышэйшы ваенна-пед.ін-т (1955), Ваен. акадэмію Генштаба (1962). У Вял.Айч. вайну з 1944 на 3-м Бел. фронце. Ст. лейтэнант Д. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Віцебскай вобл.: узначаліў атаку батальёна, з 4 байцамі захапіў пераправу цераз р. Лучоса і ўтрымліваў яе да падыходу асн. сіл. Да 1976 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Віцебск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРС (Мікалай Карлавіч) (21.5.1820, г. Радзівілаў, цяпер Чырвонаармейск, Украіна — 26.1.1895),
расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат.Правадз. тайны саветнік (1878), статс-сакратар (1879), ганаровычл. Пецярбургскай АН (1876). З 1838 на дыпламат. службе: надзвычайны пасланнік у Іране (з 1863), Швейцарыі (з 1869) і Швецыі (з 1872). З 1875 кіраўнік Азіяцкага дэпартамента і таварыш (нам.) міністра замежных спраў, сенатар. З 1882 міністр замежных спраў і чл.Дзярж. савета. Прыхільнік збліжэння з Германіяй і Аўстра-Венгрыяй, захавання «Саюза трох імператараў». Падпісаў Пецярбургскі дагавор 1881 з Кітаем, ратыфікаваў рус.-франц.ваен. канвенцыю 1893. Аўтар мемуараў.
аўстрыйская пісьменніца, дзеяч пацыфізму. Баранеса. Сусв. вядомасць З. прынёс раман «Далоў зброю!» (1889) пра жахі вайны і пакуты простых людзей, высока ацэнены Л.М.Талстым. Сярод інш. твораў раманы «Шах пакутам» (1899), «Дзеці Марты» (1902), «Думкі чалавецтва» (1911), зб.арт. «Вайна і барацьба з ёю» (1904). У 1891 засн.т-ва Міру ў Аўстрыі. Адна з заснавальніц міжнар. Бернскага бюро Міру (1892), яго віцэ-прэзідэнт і ганаровы прэзідэнт. У 1890-я г.рэд. пацыфісцкага час. «Die Waffen nieder!» («Далоў зброю!»). Нобелеўская прэмія міру 1905.