свядомае ці міжвольнае ўзнаўленне паэтам маст. вобраза або вобразнай канструкцыі з твора інш. аўтара, уключэнне іх як своеасаблівага ідэйна-маст. кампанента ў свой твор. Напр., выразна адчуваецца арыентацыя на вядомы вобраз, упершыню ўжыты Ф.Скарынай (прадмова да кн. «Юдзіф»), у вершы Р.Барадуліна «Аплакалі вырай совы»:
Па граю першыя
Тужаць
Праталіны белабрысыя, Ведаюць гнёзды птушкі. I рыбы чуюць віры свае
Вядомы таксама выпадкі аўтарэмінісцэнцыі:
Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе 1 часам спамяні пра Яську свайго,
Што загінуў за праўду для дабра твайго.
А калі слова пяройдзе ў дзела,
Тады за праўду станавіся смела,
Бо адно з праўдай у грамадзе згодна
Дажджэш, народзе, старасці свабодна.
(К.Каліноўскі.«Пісьмо з-пад шыбеніцы»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРСЦЁНАК,
упрыгожанне, якое надзяваюць на палец (перст). Пашыраны ў большасці народаў свету. Касцяныя П. вядомы з эпохі палеаліту, металічныя — з бронзавага веку. У Стараж. Егіпце пашыраны т.зв. пячатныя П. з выразанымі надпісамі ці выявамі, адбітак якіх выкарыстоўваўся ў якасці подпісу ўладальніка. Пячатныя П. (у іх часта ўстаўляліся гемы) вядомы таксама ў эгейцаў, грэкаў і этрускаў. У Рымскай рэспубліцы сенатары і коннікі насілі залатыя П., простыя грамадзяне — жалезныя. З 3 ст. ўсе вольнанароджаныя Рымскай імперыі атрымалі права насіць залатыя П., вольнаадпушчаннікі — сярэбраныя. У сярэдневякоўі на Русі ў гарадах насілі залатыя і сярэбраныя пярсцёнкі з выявамі, на вёсцы — медныя з геам. арнаментам. У пазнейшыя часы пашырыліся залатыя і сярэбраныя П. з каштоўнымі ці паўкаштоўнымі камянямі. У каталіцкіх епіскапаў П. — знак іх улады. З часоў Стараж. Рыма гладкія, без упрыгожанняў П. выкарыстоўваюцца многімі народамі як заручальныя пры заключэнні шлюбу. На тэр. Беларусі П. з вузкіх бронзавых пласцінак вядомы з 7 ст. да н.э. ў плямён мілаградскай і зарубінецкай культур. У 10—14 ст. П. выраблялі з каляровых і каштоўных металаў, шкла з замкнёнымі і незамкнёнымі канцамі, паводле тыпалогіі і тэхналогіі вытв-сці бранзалетаў таго часу. Найб. вядомыя знаходкі залатых П. 10 ст. з Віцебска і 13—14 ст. з Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБАВІ́РУСЫ,
група РНК-змяшчальных вірусаў пазваночных жывёл і чалавека, якія пераносяцца членістаногімі крывасмокамі (кляшчы, камары, маскіты, макрацы). Вядома больш за 300 арбавірусаў, з якіх патагенныя для чалавека каля 80. Выклікаюць арбавірусныя хваробы. На Беларусі вядомызах. кляшчовы энцэфаліт, ліхаманка Зах. Ніла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАВА-ЗУ́ЕВА,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобласці. На рацэ Клязьма. Вядомы з канца 17 стагоддзя. 133,7 тысяч жыхароў (1994). Чыгуначны вузел. Цэнтр тэкстыльнай прамысловасці. Машынабудаванне і металаапрацоўка (вагоны, прыладабудаванне і інш.), хімічная (пластмасы) прамысловасць; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАЛЭ́НКА (Ostrołęka),
горад у цэнтры Польшчы, адм. ц.Астралэнцкага ваяводства. На р. Нараў. Вядомы з 1373. 51,8 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. Цэлюлозна-папяровая, металаапр., цэментная, шкляная, дрэваапр.прам-сць. ЦЭЦ. Касцёл у стылі барока і кляштар 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЕЛЬМА́ЙСТАР (ням. Kapellmeister ад Kapelle тут хор, аркестр + Meister майстар, кіраўнік),
у 16—18 ст. кіраўнік хар. ці інстр. капэлы, у 19 ст. дырыжор сімф., тэатр. аркестра. На Беларусі ў 19 ст. быў вядомы К. духавой і інстр. музыкі І.Дабравольскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГІ́НСК,
горад у Маскоўскай вобл. Расіі на р. Клязьма (прыток Акі). Вядомы з 16 ст., да 1930 наз. Багародск. 118,3 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы: панчошна-шкарпэтачнае, паліўнай апаратуры, гумаватэхн. вырабаў; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Тэатр. Краязнаўчы музей. Драм. тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЕВЯЖЫ́С (Panevėžys),
горад у Літве, на р. Нявежыс (прыток р. Нямунас). Вядомы з 1503. 132 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць кінескопаў, кабелю, кампрэсараў), харч., лёгкая і інш., шкляны з-д. Драм.тэатр. Краязн. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БНІК (Rybnik),
горад на Пд Польшчы, у Шлёнскім ваяводстве, у Верхнесілезскім каменнавугальным басейне. Вядомы з 1175. Каля 150 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр здабычы каксавальных вуглёў. Прам-сць: коксахімія, маш.-буд. (горнае абсталяванне, халадзільнікі і інш.), харчовая. ЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НАХАЙМ (Anaheim),
горад на ПдЗ ЗША, штат Каліфорнія. Засн. ў 1858 ням. перасяленцамі. 266,4 тыс.ж. (1994); з г. Санта-Ана і прыгарадамі больш за 2 млн.Трансп. вузел. Радыёэлектронная, хім., харч.прам-сць. Кліматычны курорт на беразе Ціхага акіяна. Вядомы цэнтр «Дыснейленд».