праліў паміж Карэйскім п-вам і а-вамі Японскага архіпелага (Ікі, Кюсю і паўд.-зах. канцавой ч. Хонсю). Злучае Японскае і Усх.-Кітайскае моры. Даўж. 324 км, найменшая шыр. 180 км, найменшая глыб. на фарватэры 73 м. А-вамі Цусіма падзяляецца на 2 праходы: Усходні і Заходні. У час рус.-яп. вайны ў К.п. ў 1905 адбылася Цусімская бітва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯГА́РСКІ ВАДАСПА́Д (англ. Niagara Falls, верагодна, ад іракезскага вялікі шум),
вадаспад у Паўн. Амерыцы, на р.Ніягара. Падзяляецца Казіным в-вам на левую частку (належыць Канадзе; шыр. 792 м, выш. 51 м), праз якую праходзіць каля 85% усяго расходу вады, і правую (належыць ЗША; шыр. 305 м, выш. 54 м). У абход Н.в. з канадскага боку пабудаваны суднаходны канал Уэленд. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЦК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Іркуцкай вобл. Узнік у 1955 у сувязі з буд-вам Брацкай ГЭС паблізу паселішча Брацк (засн. ў 1631 як астрог, затоплены водамі Брацкага вадасховішча). 259,6 тыс.чал. (1994). Порт на Брацкім вадасховішчы. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Развіты лесапрамысл. комплекс, каляровая металургія (вытв-сць алюмінію), энергет. машынабудаванне, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Індустр.ін-т. Тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВИ́ТЕБСКИЙ ЛИСТО́К»,
грамадска-эканам. і с.-г. газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з 3(15).1.1898 да 21.3(2.4). 1899 у Віцебску на рус. мове 2 разы на тыдзень Віцебскім т-вам сельскіх гаспадароў. Закранала гал. чынам праблемы памешчыцкай гаспадаркі і гандлю с.-г. прадуктамі, будаўніцтва дарог. Друкавала звесткі пра кан’юнктуру мясц. рынку. Асвятляла тэатр. і муз. жыццё горада, дзейнасць мясц.культ. устаноў і інш.
расійскі хімік-тэхнолаг, адзін з арганізатараў сав.хім. прам-сці. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1910). У 1911—15 кіраваў буд-вам першых у Расіі з-даў па вытв-сці каніфолі і шкіпінару, хлараформу і вадкага хлору. З 1918 заг. аддзела хім. прам-сці ВСНГ. Ініцыятар стварэння Цэнтр.хім. лабараторыі ВСНГ (1918; з 1931 Фіз.-хім.ін-т імя К.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІЯЛІ́НІ (Каэтан) (1748, Італія — 1816),
архітэктар. Жыццё і творчасць Ангіяліні звязаны з Беларуссю. Вучыўся ў Балонні і Вероне. У 1784 пераехаў у Полацк. З 1786 у Віцебску, выкладаў франц. мову, у 1789—96 — тэорыю архітэктуры ў калегіуме езуітаў. У 1796—97 жыў у Оршы. Вярнуўшыся ў Віцебск, выкладаў архітэктуру і кіраваў буд-вам касцёлаў. Стваральнік алтара ў Віцебскім езуіцкім касцёле. У 1803—05 жыў у Полацку, потым выехаў у Італію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ДУ́МКА»,
грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з 1960 у Нью-Йорку — Саўт-Рыверы (ЗША) на бел. мове Бел. выдавецкім т-вам. Рэдактар М.Кавыль. Адстойвае ідэі незалежнасці Беларусі, інфармуе пра найважнейшыя падзеі на Бацькаўшчыне, пра жыццё бел. эміграцыі. Друкуе ўспаміны, палемічныя артыкулы, творы пісьменнікаў Беларусі і бел. замежжа, у т. л. Я.Золака, М.Кавыля, Л.Случаніна. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́ЎСКІ МІР 1660,
мірны дагавор паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай з яе саюзнікамі Аўстрыяй і Брандэнбургам. Падпісаны 3.5.1660 у Аліўскім манастыры паблізу Гданьска пры пасрэдніцтве Францыі. Завяршыў (разам з Капенгагенскім мірам 1660) Паўночную вайну 1655—60. Паводле Аліўскага міру кароль Рэчы Паспалітай Ян II Казімір адмовіўся ад прэтэнзій на швед. карону. Швецыя замацавала за сабой Эстляндыю з в-вам Эзель і амаль усю Ліфляндыю, захопленыя ёй у 16 — пач. 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХІТЭ́КТУРА БЕЛАРУ́СІ»,
аднатомны энцыклапедычны даведнік. Падрыхтаваны і выдадзены выд-вам«Беларуская Энцыклапедыя» ў 1993. Уключае больш за 1200 артыкулаў пра помнікі стараж. і сучаснага дойлідства, мемарыяльныя збудаванні, адметныя дасягненні горадабудаўнічага мастацтва, архітэктуру жылых і грамадскіх будынкаў, прамысл. і сельскую, палацавую і сядзібна-паркавую, замкавае і абарончае буд-ва, культавае дойлідства, населеныя пункты Беларусі; біягр. артыкулы; слоўнік арх. тэрмінаў. Артыкулы ілюстраваны здымкамі, чарцяжамі, малюнкамі, картамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РАЎ (Францішак) (10.12.1731, Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 30.7.1802),
бел. архітэктар, прадстаўнік архітэктуры барока; педагог. Праф. архітэктуры. У 1754 уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах Оршы і Пінска, архітэктуры — у Полацку ў Г.Лянкевіча. З 1769 выкладаў філасофію і матэматыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме (у 1772—74 заг. кафедры архітэктуры, з 1786 рэктар). У 1779—86 рэктар езуіцкага калегіума ў Оршы. Кіраваў буд-вам езуіцкага касцёла ў Полацку.