1) у беларусаў мужчынскі доўгі аднабортны пінжак з даматканага сукна. Пярэднія полкі рабілі суцэльныя, з дзвюма праразнымі і дзвюма накладнымі кішэнямі, адкладным каўняром і бартамі, спінку — з падразной шырокай гесткай і хлясцікам. У 19 — пач. 20 ст.была пашырана сярод заможных сялян, засцянковай шляхты.
2) Верхняя кароткая мужчынская вопратка з аўчын, абцягнутая даматканым сукном.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАВА (Лідзія Аляксееўна) (17.8.1922, г. Кутаісі — 26.4.1991),
рус. пісьменніца. Скончыла Літ.ін-т імя Горкага (1951). Людзям Палесся прысвечана яе аповесць «Глыбінь-гарадок» (1955, бел.пер. 1958), 1000-годдзю Віцебска — кн. «Віцьбічы» (1974); Ю.Гагарыну — аповесці «Любімец стагоддзя» (1972) і «Спачатку была Зямля...» (1973). Аўтар дакумент. аповесцяў «Сярэбраная кніга Поўначы» (1968) і «Пагранічныя характары» (1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКАЯ ЗЕМЛЯ́»,
грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася ў 1918 у Мінску на рус. мове. Афіц. выдавец — Саюз бел. арг-цый, фактычна была органам Народнага сакратарыята Беларусі. Першы нумар выйшаў 1.3.1918. Друкавала дакументы выканкома Савета Усебел. з’езда, пастановы, загады і аб’явы Нар. сакратарыята Беларусі і падначаленых яму органаў, артыкулы дзеячаў нац. руху. Выйшла некалькі нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУГО́ КАПЕ́Т (Hugues Capet; каля 940 — 24.10.996),
французскі кароль з 987, заснавальнік дынастыі Капетынгаў. Выбраны каралём пасля смерці Людовіка V Каралінга (гл.Каралінгі) пры падтрымцы буйных свецкіх і духоўных феадалаў. Улада Гуго Капета над усёй Францыяй была намінальнай і фактычна распаўсюджвалася толькі на землі яго дамена (Іль-дэ-Франс з Парыжам і Арлеанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ТАЧНЫЯ ЛЮ́ДЗІ,
асобы, якія пажыццёва выконвалі ваенную дзярж. павіннасць на Русі ў канцы 15—17 ст. Выстаўляліся ад гар. і сельскага цяглага насельніцтва. Колькасць Д.л. у арміі была значная (у час паходу на Полацк 1563 іх было 80 тыс.). У сярэдзіне 17 ст. Д.л. ў складзе палкоў новага строю. З 1705 заменены рэкрутамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАУ́РЫЯ, Даурская зямля,
руская назва ч.тэр. Забайкалля і (да 17 ст.) зах. Прыамур’я. Да сярэдзіны 17 ст.была населена даурамі (дахурамі). Тэр.паўд. Забайкалля ад воз. Байкал да Ябланавага хр. называюць Байкальскай Д., яе ч. на У ад Ябланавага хр. — Нерчынскай Д., самую паўд.ч. на У ад ракі Селенга — Селенгінскай Д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБА́РАВІЧЫ,
гарадзішча 1—4 ст.штрыхаванай керамікі культуры каля в. Збаравічы Мінскага р-на. Авальная пляцоўка была ўмацавана драўлянай сцяной і валам. Выяўлены рэшткі 2 шматкамерных жытлаў слупавой канструкцыі, агнішчы, гасп. пабудова, больш за 20 ям-паграбоў. Знойдзены абвугленае зерне пшаніцы, фрагменты керамікі, бронзавыя ўпрыгожанні, жал. сярпы і шылы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАНІ́ЧНАЯ ЛІТАРАТУ́РА,
біблейскія кнігі, прызнаныя царквой адзінаправільнымі, боганатхнёнымі. На працягу стагоддзяў служыла афіц. прызнанай крыніцай ведаў пра гісторыю чалавецтва і навакольны свет, кодэксам хрысц. веры, маралі і адначасова была папулярнай белетрыстыкай, якая задавальняла эстэт. запатрабаванні і густы розных сац. груп. Паўплывала на л-ры ўсіх. хрысц. народаў. Гл. таксама ў арг.Біблія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВЕ́ЛА (італьян. caravella),
марское ветразевае судна з 3—4 мачтамі, адной палубай, высокімі бартамі і надбудовамі ў насавой частцы і на карме. Была пашырана ў краінах Міжземнага мора ў 13—17 ст. З 15 ст. на К. здзяйснялі акіянскія плаванні, напр., Х.Калумб — цераз Атлантычны ак., В. да Гама — з Еўропы ў Індыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НЧЫК (Mencik, Menchik) Вера (16.2.1906, Масква — 27.6.1944), англійская спартсменка (шахматы). Па нацыянальнасці чэшка. З 1921 у Вялікабрытаніі. Чэмпіёнка Вялікабрытаніі сярод дзяўчат (1926—1927). Першая ў гісторыі шахмат чэмпіёнка свету сярод жанчын (1927), абараніла тытул чэмпіёнкі свету ў 1930, 1931, 1933, 1935, 1937, 1939. Удзельнічала ў мужчынскіх турнірах, была іх пераможцам у 1927, 1928, 1931.