1) частка, раздзел чаго-небудзь, якія ўваходзяць у склад больш буйной адзінкі (напр., упраўленні, аддзелы мін-ваў, навуч. устаноў і інш.).
2) Вайсковая адзінка, якая, як правіла, мае пастаянную арганізацыю і аднародны склад. Існуюць у кожным відзе ўзбр. сіл, родзе войск (сіл), спец. войск і ўваходзяць у склад больш буйных П. або часцей. П. з’яўляюцца: аддзяленне, узвод, рота (батарэя, звяно, баявая часць карабля), батальён (дывізіён, эскадрылля), акрамя асобнага, і інш. Баявыя задачы выконвае ва ўзаемадзеянні з інш. П. і самастойна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСТО́НСКАЯ БЕКО́ННАЯ ПАРО́ДАсвіней.
Выведзена ў Эстоніі скрыжаваннем мясц. даўгавухіх свіней з буйной белай пародай, ням. даўгавухай і ландраскай пародамі. Зацверджана ў 1961. Гадуюць у Прыбалтыйскіх краінах. Выкарыстоўваюць у прамысл. скрыжаванні і для паляпшэння мясц. парод.
Канстытуцыя моцная, касцяк тонкі. Тулава падоўжанае з добра развітымі кумпякамі. Вушы вял., навісаюць на вочы. Масць белая. Маса кныроў 300—330, матак 220—250 кг, 6-месячных падсвінкаў пры інтэнсіўным адкорме 95 кг. Плоднасць 11—12 парасят за апарос.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БХО́ПАЛ,
горад у цэнтр.ч. Індыі. Адм. ц. штата Мадх’я-Прадэш. 1062,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог. Аэрапорт. Гандаль збожжам і бавоўнай. Хім. (вытв-сць сродкаў аховы раслін), маш.-буд., цукр., гарбарна-абутковая, баваўняная, мукамольная, алейная прам-сць. Саматужная вытв-сць запалак, тканін, швейна-трыкат. і ювелірных вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Маўзалей Тадж-ал Масаджыд (незакончаны). У снеж. 1984 горад пацярпеў ад буйнойіндустр. катастрофы — выкіду атрутнага газу ізацыянату з хім. прадпрыемства амер. кампаніі «Юніян карбайд» (загінула 2,5 тыс.чал., пацярпела больш за 100 тыс.чал.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕН-АНЖУ́,
парода буйной рагатай жывёлы мяснога кірунку. Выведзена ў Францыі скрыжаваннем парод мансель (мясц.) і дурхен (англ.). Гадуюць у Францыі. На Беларусі — у доследна-племянной гаспадарцы «Куранец» Вілейскага р-на.
Касцяк і галава цяжкія, лоб шырокі, шыя тоўстая, кароткая, тулава шырокае, доўгае, спіна прамая, грудзі глыбокія, паясніца кароткая, крыж доўгі, мясныя формы добра выяўленыя. Масць чырв., чырв.-пярэстая. Маса кароў 750—900, бугаёў 1200—1350 кг Скараспелыя. Мяса высокай якасці. Сярэдні гадавы надой 2,9 т (рэкордны 3,8 т). Непатрабавальныя да кармоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЛІ́ТЫКА КАНАНЕ́РАК»,
«дыпламатыя кананерак», прымусовая дыпламатыя, выкарыстанне марской дзяржавай (часцей буйной дзяржавы супраць больш дробнай) або пагроза выкарыстаць абмежаваны атрад ВМФ (ВМС) без абвяшчэння вайны з мэтай атрымаць перавагу, пазбегнуць страт у міжнар. спрэчках і ў лакальных канфліктах; разнавіднасць палітыкі з пазіцыі сілы; адна з крайніх мер вырашэння міждзярж. спрэчак пасля эканам., фін., прапагандысцкага націску. Найб. пашырылася ў 20 ст. з-за яе больш лёгкага тэхн. ажыццяўлення. Магчымасці дзяржавы праводзіць «П.к.» залежаць ад магутнасці яе ваен. флоту, вызначаюцца эканам., паліт. і інш. фактарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́БРЫКА (лац. fabrica майстэрня),
прамысловае прадпрыемства, заснаванае на выкарыстанні сістэмы машын; форма буйноймашыннай вытворчасці. З эканам. пункту гледжання паміж Ф. і заводам розніцы няма. Звычайна Ф. наз. прадпрыемствы лёгкай і здабыўной галін прам-сці (тэкст., абагачальныя Ф.). Узнікла ў выніку прамысловага перавароту ў канцы 18 ст. Зыходным пунктам пераходу ад мануфактурнай майстэрні (гл.Мануфактура) да Ф. паслужыла паяўленне рабочай машыны і развіццё сістэмы машын. У Расіі першыя Ф. (Аляксандраўская мануфактура) засн. ў 1799. На Беларусі першыя паравыя машыны з’явіліся ў 1820-я г. на суконных прадпрыемствах у Хомску і Косаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДЭРАЛІ́СТЫ (англ. federalists),
палітычная партыя ў ЗША ў канцы 1780-х г. — 1816; апаненты антыфедэралістаў. Выражалі пераважна інтарэсы буйнойгандл. буржуазіі і ч. плантатараў-рабаўладальнікаў; лідэры — А.Гамільтан, Дж.Адамс і інш. У 1789—1801 кіруючая партыя. Імкнуліся да ўзмацнення ўлады федэральнага ўрада; увялі пратэкцыянісцкі тарыф (1789), стварылі Нац. банк (1791). У знешняй палітыцы арыентаваліся на Вялікабрытанію. Пасля паражэння на выбарах 1800 апазіцыйная партыя, але захоўвалі пэўны паліт. ўплыў да 1816 (асабліва ў штатах Новай Англіі).
Літ.:
Федералист: Полит. эссе Александра Гамильтона, Джеймса Мэдисона и Джона Джея: Пер. с англ.М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛМАГО́РСКАЯ ПАРО́ДАбуйной рагатай жывёлы малочнага кірунку. Выведзена ў Халмагорскім рэгіёне (Архангельская вобл., Расія) паляпшэннем мясц. парод; у 18—19 ст. паляпшалася скрыжаваннем з галандскай. Выкарыстоўвалі пры вывядзенні істобенскай і тагільскай парод.
Маса быкоў 800—900 (да 1200) кг, кароў 500—550 (да 700) кг. Целасклад тыповы для малочнай жывёлы. Канстытуцыя моцная, мускулатура шчыльная, сухая, касцяк добра развіты, скура тонкая, эластычная. Масць чорна-пярэстая, зрэдку чырв.-пярэстая, чырв., чорная і белая. Сярэдні гадавы надой 3500—5000 кг, тлустасць малака 3,7—3,8% (да 5%).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́Н-КАЛА́,
гарадзішча старажытнага горада Байлакана (за 15 км ад горада Байлаган) у Азербайджане. Горад пабудаваны на мяжы 5—6 стагоддзяў недалёка ад сутокаў Куры і Аракса як апорны пункт дзяржавы Сасанідаў на гандл. шляху з Закаўказзя на Блізкі Усход. Раскопкамі выяўлены рэшткі першапачатковай прамавугольнай крэпасці. Яе сцены даўжынёй 2,5 км змураваны з буйной сырцовай цэглы (пазней абкладзены абпаленай цэглай), у 11—13 стагоддзях захаваліся толькі ў паўднёва-ўсходняй частцы крэпасці (даўжынёй 1,5 км). Раскапаны рэшткі больш як 30 крапасных вежаў, багатых гарадскіх жытлаў, жылыя і рамесніцкія кварталы. У 1221 крэпасць разбурана мангольскім войскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРАМСКА́Я ПАРО́ДАбуйной рагатай жывёлы,
парода малочна-мяснога кірунку, выведзеная ў 1945 у Кастрамской вобл. скрыжаваннем мясц. жывёлы з альгаўскай і швіцкай пародамі. Гадуюць у Іванаўскай, Кастрамской, Уладзімірскай, Яраслаўскай абл. (Расія), на Беларусі — у асн. у Віцебскай і Магілёўскай абл.
Жывёлы моцнай канстытуцыі, з добра развітой мускулатурай. Галава невялікая, тулава крыху выцягнутае, на высокіх нагах, выш. ў карку да 130 см, спіна роўная. Масць шэрая і бурая розных адценняў. Надой малака за год 4000—5000 кг (рэкардысткі — да 14 200 кг), тлустасць 3,8—4,1%. Жывая маса кароў 550—650, быкоў 800—950 кг. Мясныя якасці добрыя.