птушка сям. сакаліных атр. драпежных. Пашыраны на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Селіцца на скалістых узбярэжжах мораў і ў лесатундры. Жыве парамі, устойлівымі многія гады. Усюды рэдкі, сусв. папуляцыя ацэньваецца ў некалькі тысяч пар. Падлягае ахове.
Самы буйны з сапр. сокалаў: даўж. да 60 см, маса самца да 1,5 кг, самкі да 2 кг. Апярэнне шэрае або белае з шэрымі меткамі, верх цямнейшы. Корміцца пераважна птушкамі, грызунамі. Гнёзды на скалах, абрывістых берагах ці высокіх дрэвах. Нясе 3—5 яец. Лоўчая птушка для сакалінага палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ЛЯКАПАДО́БНЫЯ (Caprimulgiformes),
атрад птушак, 5 сям., 93 сучасныя і 8 выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных раёнаў, найб. — у тропіках. На Беларусі 1 від — ляляк звычайны (Caprimulgus europaeus). Жыве парамі ў лясах, пераважна хваёвых. Начная птушка. Нар. назвы начніца, лежань. Пуэртарыканскі ляляк (C. noctitherus) — у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. леляка звычайнага да 29 см, маса да 100 г.Апярэнне мяккае, рыхлае, буравата-шэрае, стракатае. Крылы і хвост доўгія. Дзюба кароткая, рот шырокі, абкружаны доўгімі шчацінкападобнымі пёрамі. Вочы вялікія. Ногі кароткія, слабыя. Корміцца насякомымі. Нясе 3 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́РЫ (Loriinae), шчоткаязычныя папугаі,
падсямейства птушак атр. папугаепадобных. 14 родаў, 62 віды. Пашыраны ад Філіпінскіх а-воў да Паўд. Аўстраліі і Тасманіі, у Палінезіі. Жывуць у лясах. Найб. вядомыя лорыкет вастрахвосты (Trichoglossus haematodus), Л. стракаты (T. novaehollandiae), Л. чырвоны (Eos squamata).
Даўж. да 40 см. Апярэнне яркае, пераважна чырв. і зялёнае. Хвост доўгі. Дзюба доўгая, вузкая. На канцы мясістага языка шчотачка, утвораная тонкімі шчацінкамі, што дапамагае збіраць з кветак пылок і нектар. Кормяцца таксама ягадамі, пладамі, сокам дрэў, часам дробнымі насякомымі. Нясуць 2—4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСУ́ХА (Fulica atra),
птушка сям. пастушковых атр. жураўлепадобных. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы і Аўстраліі. На Беларусі пералётны і пралётны від. Жыве на вадаёмах, зарослых трыснягом і чаротам. Трымаецца чародамі. Нар. назвы: вадзяная курыца, лыска, лысоха.
Даўж. да 45 см, маса да 900 г.Апярэнне цьмяна-чорнае, на брушку з шараватым адценнем. На лбе белая, голая (лысая) мясціна скуры (адсюль назва). Дзюба канічная, кароткая, белая. Лапы шэрыя. Пальцы з плавальнымі перапонкамі. Добра плавае і нырае Корміцца мяккай воднай расліннасцю, лічынкамі насякомых, дробнымі малюскамі, рыбай. Нясе да 15 яец. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ЕЎКІ, чайкі трохпальцыя (Rissa),
род птушак сям. чаек. 2 віды: М. звычайная (R. tridactyla) і М. чырвананогая, або гаварушка (R. brevirostris). Пашыраны ў паўн.ч. Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Чародкамі вандруюць па морах. У перыяд размнажэння ўтвараюць паселішчы на скалах і астравах. Разам з кайрамі М. складаюць асн. насельніцтва птушыных кірмашоў.
Даўж. да 40 см, маса да 400 г. Спіна і крылы зверху блакітнавата-шэрыя, махавыя пёры чорныя, з белымі плямамі на вяршынях. астатняе апярэнне белае. Кормяцца дробнай рыбай і беспазваночнымі. Нясуць 2—3 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БЧЫК (Tetrastes bonasia),
птушка сям. цецеруковых атр. курападобных. Пашыраны ў лясной зоне Еўропы і Азіі. Аселая птушка, селіцца парамі ў вільготных лясах, асабліва па далінах рэк. Гняздуецца на зямлі. На Беларусі найб. трапляецца ў паўн. раёнах. Нар. назва арабак.
Даўж. да 40 см, маса да 580 г.Апярэнне рабое (адсюль назва), рыжавата-шэрае з пярэсцінамі. У самцоў на галаве чубок. Крылы кароткія, тупыя. Ніжняя ч. цэўкі і пальцы неапераныя. Манагам. Адкладвае 6—10, зрэдку да 15 яец. Расліннаедны. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАКТЫ́ЎНЫ СНАРА́Д,
боепрыпас, што дастаўляецца да цэлі за кошт цягі рэактыўнага рухавіка. Складаецца з баявой часткі, рэактыўнага рухавіка і вузлоў стабілізацыі палёту (хваставое апярэнне, нахіленыя соплы). Паводле прызначэння Р.с. падзяляюць на асколачныя, асколачна-фугасныя, фугасныя, кумулятыўныя, запальныя, дымавыя і інш.; паводле спосабу стабілізацыі (устойлівасці ў палёце) — на невярчальныя (апераныя) і вярчальныя (турбарэактыўныя). У палёце звычайна некіравальны. Траекторыя Р.с. складаецца з 2 участкаў: актыўнага, на якім працуе рэактыўны рухавік, і пасіўнага, на якім Р.с. рухаецца пад дзеяннем сілы цяжару. Створаны ў СССР у 1930-я г. Выкарыстоўваецца ў рэактыўнай артылерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́ЯЗІ (Anas),
птушкі сям. качыных атр. гусепадобных. 2 віды: С. (A. penelope), С. амерыканская (A. americana). Пашыраны пераважна на Пн Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Жывуць на зарослых вадаёмах. На Беларусі 1 від — С. penelope, занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела да 55 см, маса да 1 кг. Галава ў самца С. іржава-карычневая з залаціста-жоўтым ілбом і цемем, астатняе апярэнне шэрае і белае. Самка карычнявата-бурая з чорнымі стракацінамі і белым брухам. Адкладваюць 7—10 яец. Пераважна расліннаедныя. Аб’екты палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НКА.
вальдшнэп (Scolopax rusticola), птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашырана ў Еўразіі. Жыве ў вільготных мясцінах мяшаных і лісцевых лясоў, паблізу балот. На Беларусі звычайны пералётны і пралётны від. Нар. назва сломка. Зімуе на Пд Еўразіі і ў Паўн. Афрыцы.
Даўж. цела да 38 см, крыла да 20 см, маса да 350 г.Апярэнне спіны рыжавата-бурае з цёмнымі і светлымі стракацінамі. брушка рыжавата-шэрае з папярочным бурым малюнкам. Дзюба доўгая, моцная. Ногі адносна кароткія, шаравата-ружовыя. Кормяцца чарвямі, смаўжамі. насякомымі і іх лічынкамі. Палігамы. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́ЎНІК.
чырвананожка (Tringa totanus), птушка роду ўлітаў сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўропе (акрамя Балканскага п-ва) і Азіі. Пералётная. Жыве на балотах, па берагах вадаёмаў. На Беларусі Т. наз. таксама бакасам. Найб. шматлікі на Палессі.
Даўж. да 31 см. маса да 120 г.Апярэнне зверху светла-бурае, знізу белае з чорна-бурымі плямкамі. Задняя палавіна спіны. надхвосце і палоска на крылах белыя. Дзюба прамая. тонкая, чорная, каля асновы чырвоная. Ногі доўгія, аранжава-чырв. (адсюль другая назва). Корміцца пераважна беспазваночнымі. Адкладвае 4 яйцы. Аб’ект палявання.