ЛУНГЕРСГА́ЎЗЕН Фрыдрых Вільгельмавіч (12.5.1884, г.п. Бекава Пензенскай вобл., Расія — 11.5.1960),
бел. геолаг. Правадз.чл. Інбелкульта, праф. (1923), канд. геолага-мінералагічных н. (1937). Скончыў Маск. ун-т (1911). У 1923—34 заг. кафедры БСГА. З 1926 старшыня навук.т-вапа вывучэнні Беларусі (г. Горкі). Навук. працы па праблемах геалогіі Паволжа, Сярэдняй Расіі і Беларусі (асабліва бас.Зах. Дзвіны), методыцы выкладання геалогіі. Склаў дапаможнік па геалогіі Беларусі.
Тв.:
Нарыс геалагічнай пабудовы Аршаншчыны // Аршаншчына. Орша, 1926. Ч. 1;
Уступ у геалогію Беларусі // Працы Горы-Горацкага навуковага т-ваБАН. 1930. Т. 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСГА́С,
прадпрыемства лясной гаспадаркі. Складаецца з лясніцтваў. Арганізуе ўлік і рацыянальнае выкарыстанне ляснога фонду, мерапрыемствы палесаразвядзенні, меліярацыі і аднаўленні лясоў, паляпшэнні іх пароднага складу, павышэнні прадукцыйнасці, ахове лесу ад пажараў, шкоднікаў, хвароб, парубак; па нарыхтоўцы і перапрацоўцы драўніны і інш. прадуктаў лесакарыстання. Пры Л. ствараюць лясныя гадавальнікі, лесапаляўнічыя гаспадаркі, цэхі і ўчасткі па вытв-сці тавараў нар. спажывання. На Беларусі першыя Л. створаны ў 1929. На 1998 дзейнічала 88 Л. агульнай пл. 6,7 млн.га; існуюць таксама Л. навучальна-доследныя, навукова-даследчыя, ваенныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕРКУ́РЫЙ»,
серыя першых амерыканскіх аднамесных касм. караблёў для палётаў па каляземнай арбіце, а таксама праграма іх распрацоўкі і запускаў.
«М.» мелі форму ўсечанага конуса, макс. маса (у палёце) 1,36 т, аб’ём кабіны 1,5 м³. Разлічаны на палёт па балістычнай траекторыі і арбітальны палёт з пасадкай на ваду. Першы арбітальны палёт «М.» вакол Зямлі здзейснены 20.2.1962 (Дж.Глен, «М.-6»), Усяго здзейснена 10 палётаў, у т. л. 6 пілатуемых (1961—63): А.Шэпард і В.Грысам — па балістычных траекторыях, Глен, М.Карпентэр, У.Шыра, Г.Купер — арбітальныя палёты. Пілатуемыя «М.» мелі ўласныя назвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й НАРО́ДНАГА МАСТА́ЦТВАў Маскве.
Адкрыты ў 1885 як Гандл.прамысл. музей саматужных вырабаў. Пасля шэрагу рэарганізацый з 1947 сучасная назва. У аснове збору — экспанаты саматужнага аддзела Гандл.-прамысл. выстаўкі 1882 у Маскве, прадметы маст. промыслаў канца 19 — пач. 20 ст. (традыц. сялянская разьба і размалёўка па дрэве, метале, камені, косці, жывапіс па пап’е-машэ, нар. адзенне, вышыўка, карункі, набойка, кераміка і інш., асобныя віды гар. і прамысл. мастацтва), калекцыі сучасных маст. промыслаў. З 1910-х г. ажыццяўляе работу па захаванні, развіцці і адраджэнні рас.маст. промыслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДНАЁМ,
дапаможны ў адносінах да дагавору маёмаснага найму або дагавору найму жылога памяшкання цывільна-прававы дагавор, па якім наймальнік здае нанятую маёмасць або яе частку трэцяй асобе — паднаймальніку, застаючыся адказным перад наймадаўцам. У дагаворных адносінах з наймадаўцам паднаймальнік не знаходзіцца, і заключэнне дагавору П. не ўплывае на характар і абавязацельствы бакоў па дагаворы найму. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь наймальнік не можа даць паднаймальніку большы аб’ём правоў, чым мае сам па дагаворы найму. Са спыненнем дагавору найму адначасова спыняецца і дагавор паднайму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЯСНЫ́ ЧАС,
сістэма адліку часу па гадзінных паясах, што распасціраюцца ўздоўж мерыдыянаў з даўгатой, кратнай 15°. Нумарацыя 24 паясоў (ад 0 да 23) вядзецца з З на У ад Грынвіцкага мерыдыяна. П.ч. у сумежных паясах адрозніваецца на 1 гадз. Межы часавых паясоў звычайна праводзяць падзярж. і адм. граніцах, па рэках, хрыбтах і інш. Ва ўсіх пунктах, якія знаходзяцца ў межах аднаго пояса, лічыцца адзін і той жа час сярэдняга мерыдыяна дадзенага пояса. П.ч. уведзены ў 1883 у ЗША, у СССР — з 1919. Гл. таксама Дэкрэтны час, Мясцовы час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРО́ДНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
сістэма тэрытарыяльнага падзелу, заснаваная на выяўленні прыродных асаблівасцей і супадпарадкаванні індывід.тэр. адзінак рознага рангу па адной або некалькіх адзнаках. Стварае аснову для распрацоўкі і ажыццяўлення рэгіянальных мерапрыемстваў па рацыянальным прыродакарыстанні, ахове прыроды і планаванні гасп. дзейнасці чалавека. Адлюстроўваецца на картасхемах, якія суправаджаюцца тлумачальнай запіскай або манаграфіяй з сістэматызаваным апісаннем кожнага прыроднага рэгіёна па пэўнай схеме. На Беларусі распрацаваны агракліматычнае раянаванне, геабатанічнае раянаванне, геамарфалагічнае раянаванне, гідралагічнае раянаванне, глебава-геаграфічнае раянаванне, зоагеаграфічнае раянаванне, ландшафтнае раянаванне, фізіка-геаграфічнае раянаванне, таксама геахім., гідрагеал., інжынерна-геал., прыродна-меліярац. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГРЭ́СНЫ ІСК,
адваротнае патрабаванне аб вяртанні грашовай сумы (або інш. матэрыяльнай каштоўнасці), якая была выплачана трэцяй асобе па віне даўжніка. Напр., асоба, адказная за прычыненую шкоду, абавязана па Р.і. страхавой арг-цыі кампенсаваць сумы страхавых выплат пацярпеламу. На даўжніка па Р.і. ўскладаецца абавязак кампенсаваць крэдытору аплачаныя ім трэцяй асобе сумы ў поўным аб’ёме. Выключэнне складаюць Р.і. прадпрыемства (установы) да свайго работніка, калі дзейнічаюць агульныя нормы матэрыяльнай адказнасці (кампенсацыя шкоды, якая аплачана прадпрыемствам, у гэтым выпадку, можа быць у памеры акладу, трэці акладу і г.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛДЗІ́НСКІ Уладзіслаў Сямёнавіч (28.12.1888, Мінск — 8.3.1976),
бел. спартсмен і трэнер (цяжкая атлетыка, барацьба). Адзін з заснавальнікаў першага на Беларусі аддз.Усерас.спарт.т-ва «Санітас» (1913). Выступаў у цырку. З 1918 — трэнер па цяжкай атлетыцы, выкладчык фіз. культуры ў навуч. установах Мінска. 1-ы чэмпіён Мінска (1914) пафранц. (грэка-рымскай) барацьбе ў сярэдняй вагавой катэгорыі і 1-ы чэмпіён Мінска і Беларусі (1924) па гіравым спорце (пяцібор’е) у паўцяжкай вагавой катэгорыі Рэкардсмен Расіі (1913, Мінск) у жыме (214 фунтаў — 85,6 кг) для штангістаў сярэдняй вагавой катэгорыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫВІ́ЛЬНАЕ ПРАЦЭСУА́ЛЬНАЕ ПРА́ВА,
галіна права, якая рэгулюе парадак судаводствапа цывільных справах і выкананне суд. рашэнняў. У цывільным працэсе дзейнічаюць тыя ж суб’екты, што і ў цывільным праве. Разглядаюцца справы па спрэчках, што ўзнікаюць з цывільных, сямейных, прац. праваадносін, адм.-прававых спраў асаблівай вытворчасці і інш. Нормы Ц.п.п. фарміруюць мэты, задачы, правы і абавязкі суда пры ажыццяўленні правасуддзя па цывільных справах, вызначаюць падведамнасць і падсуднасць спрэчак, прававое становішча ўдзельнікаў цывільнага працэсу, рэгламентуюць ход суд. разбору і інш.Асн. прававы акт Ц.п.п. на Беларусі — Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.