ЛАБАНО́К (Леанід Міхайлавіч) (н. 11.9.1943, в. Слабодка Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і радыебіялогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рмед.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1966). З 1967 у сектары геранталогіі, з 1987 заг. лабараторыі Ін-та радыебіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі сардэчна-сасудзістай сістэмы, узроставай фізіялогіі, радыебіялогіі.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность при старении. Мн., 1984 (у сааўт.);
Гормоны и старение: Регуляция сократительной функции сердца. Мн., 1994;
Влияние гипоксии на биоэлектрическую активность клеток миокарда после острого γ-облучения (разам з Г.П.Малыхінай) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1998. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЗАРАЎ (Пётр Пятровіч) (13.4.1878, Масква — 24.4.1942),
расійскі фізік і бія-геафізік. Акад.АНСССР (1917). Скончыў Маскоўскі ун-т (1903). У 1912—25 праф. Маскоўскага вышэйшага тэхн. вучылішча. З 1920 дырэктар арганізаванага ім Дзярж. біяфіз. ін-та. З 1931 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны, з 1938 — дырэктар біяфіз. лабараторыі АНСССР. Заснавальнік і рэдактар (1918—24) час. «Успехи физических наук». Навук. працы па фізіцы, фіз. хіміі, біягеафізіцы, гісторыі дакладных навук. Стварыў іонную тэорыю ўзбуджэння, даследаваў працэсы фізіял. адаптацыі, распрацаваў методыку прымянення законаў тэрмадынамікі да біял. працэсаў. Кіраваў даследаваннямі Курскай магнітнай анамаліі.
Тв.:
Соч.Т. 1—3. М.; Л., 1950—57.
Літ.:
Шулейкин В.В. П.П.Лазарев // Основатели советской физики. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ПАЎ (Урал Рамдракавіч) (н. 28.2.1951, в. Катаева Бакалінскага р-на, Башкортастан),
вучоны-юрыст, дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Д-рюрыд.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Казанскі ун-т (1973), Вышэйшыя курсы КДБСССР у Мінску (1974). З 1974 праходзіў службу ў тэр. органах КДБСССР на пасадах аператыўнага і кіруючага саставу. З 1989 нач. кафедры спец. дысцыплін, нам.нач. Ін-та нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь па навук. рабоце. З 1994 пам. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па знешняй палітыцы. Са снежня 1998 міністр замежных спраў — нам. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Мае дыпламат. ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла. Аўтар навук. прац па міжнар. праве, праблемах супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі краінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́БІХ ((Liebig) Юстус) (12.5.1803, г. Дармштат, Германія — 18.4.1873),
нямецкі хімік, адзін з заснавальнікаў аграхіміі, стваральнік навук. школы хімікаў-арганікаў. Чл. Баварскай АН (1854). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1830). З 1824 праф. Гісенскага, з 1852 Мюнхенскага ун-таў. З 1859 прэзідэнт Баварскай АН. Навук. працы па арган. хіміі. Адзін са стваральнікаў тэорыі радыкалаў. Атрымаў хлараформ (1831), воцатны альдэгід (1835; прапанаваў тэрмін «альдэгід»), адкрыў хлараль, тыразін (1846). Даследаваў хімізм фізіял. працэсаў: прапанаваў хім. тэорыю браджэння і гніення, тэорыю мінер. жыўлення раслін.
Тв.:
Рус.пер. — Химия в приложении к земледелию и физиологии. М.; Л., 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІХАЦО́ВІЧ (Анатоль Паўлавіч) (н. 21.3. 1947, в.Вял. Кракотка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Чл.-кар. Акадэміі агр.навук Беларусі (1996), д-ртэхн.н. (1994). Скончыў БСГА (1975). З 1975 у НДІ меліярацыі і лугаводства (з 1997 дырэктар). Навук. працы ў галіне арашэння с.-г. культур, воднага рэжыму меліяраваных глеб. Распрацаваў тэорыю рэжыму ўвільгатнення глебанеаднародных с.-г. палёў, тэорыю аптымізацыі эксплуатацыйнага рэжыму дажджавання раслін пры няўстойлівых умовах надвор’я.
Тв.:
Расчет наименьшей влагоемкости по физическим свойствам почв // Мелиорация переувлажненных земель: Сб. науч. работ. Мн., 1985. Вып. 33;
Рациональная технология дождевания сельскохозяйственных культур // Управление водным режимом мелиорированных земель: Сб. науч. работ. Мн., 1987.
бел. вучоны ў галіне геахіміі і геалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1986), д-р геолага-мінералагічных н. (1969), праф. (1994). Сын К.І.Лукашова. Скончыў БДУ (1961). З 1961 у Лабараторыі геахім. праблем АН Беларусі, з 1972 заг. лабараторыі Ін-та геал.навукНац.АН Беларусі. Навук. працы ў галіне геахіміі зоны гіпергенезу і аховы навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Геохимические поиски элементов в зоне гипергенеза. Кн. 1—2. Мн., 1967 (разам з К.І.Лукашовым);
Геохимия ландшафтов. Мн., 1972 (з ім жа);
Географические очерки природы Белоруссии. Мн., 1983;
Геологические аспекты охраны окружающей среды. Мн., 1987;
Искусственные сорбенты в прикладной и экспериментальной геохимии. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЕ́НКА (Аляксандр Паўлавіч) (н. 13.4.1952, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1994). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1974). З 1993 вучоны сакратар аддз. жывёлагадоўлі і вет. медыцыны Акадэміі агр.навук Беларусі, з 1994 заг. лабараторыі і нам. дырэктара Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па антыгенным складзе ўзбуджальніка туберкулёзу і атыпічных мікабактэрый, выдзяленні і ачышчэнні антыгенаў мікабактэрый, сродках і метадах дыягностыкі і прафілактыкі туберкулёзу чалавека і жывёл.
Исследование сыворотки крови здоровых коров, больных туберкулезом и инфицированных атипичными микобактериями в перекрестном иммуноэлектрофорезе и иммуноферментном анализе (у сааўт.) // Ветеринарная наука — производству: Науч. тр.Бел. НИИ эксперим. ветеринарии. 1998. Вып. 33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НАВА (Ала Канстанцінаўна) (н. 3.5.1937, Мінск),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1973). Скончыла БДУ (1960). З 1961 у ІМЭФАН Беларусі, з 1993 у навук.-метадычным цэнтры «Гульні і цацкі». Навук. працы па стараж.бел. скульптуры, сучасным бел.нар. мастацтве. Адзін з аўтараў артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 9, М., 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—3, 1987—89), зб-каў «Помнікі старажытнабеларускай культуры» (1984), «Помнікі культуры. Новыя адкрыцці» (1985) і інш.
Тв.:
Народная деревянная скульптура Белоруссии. Мн., 1977;
Старажытнабеларуская скульптура. Мн., 1991;
Народная спадчына — дашкольнікам. Мн., 1998 (у сааўт.);
La sculpture sur bois en RSS de Biélorussie // Le bois dans l’architecture et la sculpture slaves. Paris, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАШЭ́ВІЧ (Яўген Васілевіч) (н. 2.1.1944, в. Блізкая Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. біёлаг і кнігавыдавец. Канд.біял.н. (1970). Засл. работнік культ. Беларусі (1987). Скончыў БДУ (1965). Працаваў у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі. З 1974 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя» (заг. рэдакцыі, з 1979 адказны сакратар, нам.гал. рэдактара, з 1995 в.а. гал. рэдактара), з 1996 у перыяд. друку, з 1998 дырэктар выд-ва «Ураджай». Навук. працы па радыяцыйнай біяхіміі, агульным прыродазнаўстве і ахове прыроды. Удзельнік распрацоўкі навук.-метадычных канцэпцый і выдання шэрагу бел. універсальных і галіновых энцыклапедый, даведнікаў і слоўнікаў, адзін з аўтараў і стваральнікаў «Энцыклапедыі прыроды Беларусі» (т. 1—5, 1983—86).
Тв.:
Краткий словарь-справочник по охране природы. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРГУ́НСКІ (Сцяпан Парфёнавіч) (6.1. 1912, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 26.12.1978),
бел. правазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1953). Д-рюрыд.н. (1970), праф. (1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1946), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1951). З 1945 у ЦККПБ. З 1951 гал. вучоны сакратар прэзідыума АН Беларусі, з 1956 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. Асн.навук. працы па пытаннях тэорыі і гісторыі станаўлення і развіцця бел.сав. дзяржаўнасці. Пад яго кіраўніцгвам выдадзена «Гісторыя дзяржавы і права Беларускай ССР» (т. 1—2, 1970—76).
Тв.:
Создание и упрочение белорусской государственности 1917—1922. Мн., 1958;
Государственное строительство БССР в годы восстановления народного хозяйства (1921—1925). Мн., 1966.