МІХАЛЁЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 12.11.1939, г. Маздок Стаўрапольскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1982). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1962). З 1981 у БДУ. Навук. працы па тэорыі нелінейных сістэм аўтам. кіравання. Распрацаваў інтэграцыйны падыход да структурна-параметрычнага сінтэзу сістэм аўтам. кіравання з нелінейнымі разрыўнымі законамі кіравання.
Тв.:
Следящие системы с бесконтактными двигателями постоянного тока. М., 1979 (разам з У.П.Мілаўзоравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЙЗЫХ (Яўген Антонавіч) (20.12.1903, в. Германава Люблінскага ваяв., Польшча — 10.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў ваенна-пях. вучылішча (1944). З 1933 нар. суддзя ў Чэлябінску і вобласці. У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну зліп. 1944 на 2-м Прыбалтыйскім фронце. Камандзір кулямётнага ўзвода ст. лейтэнант М. вызначыўся ў баі за плацдарм на беразе р. Айвіекстэ (Латвія): калі скончыліся боепрыпасы, павёў узвод у рукапашны бой, у якім загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МО́ЛОТ»,
газета, орган Магілёўскага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выдавалася з канца мая 1917 да пач.студз. 1918 у Магілёве на рус. мове. Мела эсэра-меншавіцкі кірунак, таму што большасць дэпутацкіх месцаў у Савеце належала прадстаўнікам гэтых партый. Публікавала матэрыялы з пасяджэнняў Савета, афіц. дакументы, хроніку мясц. жыцця. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 трапіла пад уплыў бальшавікоў і левых эсэраў. З 10.1.1918 выдавалася пад назвай «Известия Могилевского Совета рабочих и солдатских депутатов».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЛЬ ((Mohl) Гуга) (8.4.1805, г. Штутгарт, Германія — 1.4.1872),
нямецкі батанік, адзін з заснавальнікаў цыталогіі раслін. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1854). Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1828). З 1832 праф. Бернскага, з 1835 — Цюбінгенскага ун-таў. Навук. працы па анатоміі і цыталогіі раслін. Апісаў утварэнне і будову вусцейка і эпідэрмісу, дзяленне клетак, будову многіх органаў раслін, назіраў утварэнне крухмалу ў хларафільных зернях. Даказаў клетачнае паходжанне сасудаў раслін. Прапанаваў класіфікацыю раслінных тканак. Увёў паняцце пратаплазмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́НСТЭРА (Monstera),
род кветкавых раслін сям. ароідных. Каля 50 відаў. Пашыраны ў трапічнай Амерыцы. У аранжарэях і пакоях вырошчваюць пераважна М. далікатэсную (M. deliciosa) з ядомымі пладамі са смакам ананаса.
Вечназялёныя расліны, кусты са звісаючымі паветранымі каранямі, ліяны, якія лазяць з дапамогай прыдаткавых каранёў (часта страчваюць сувязь з глебай і жывуць як эпіфіты).
Лісце буйное, скурыстае, перыстарассечанае, чаранок доўгі. Кветкі дробныя, двухполыя, сабраныя ў катах, абкружаны яйцападобным пакрывалам. Плод — ягада. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ТАЎ (Міхаіл Уладзіміравіч) (13.3.1908, Масква — 30.8.1982),
расійскі геолаг. Чл.-кар.АНСССР (1962). З 1959 у Маскоўскім геолагаразведачным ін-це, з 1957 у Геал. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэктоніцы складкавых абласцей Еўразіі. Адзін з аўтараў тэктанічных і геал. карт СССР, Еўропы і свету. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1969.
Тв.:
Тектоника и история развития Альпийской геосинклинальной области юга Европейской части СССР и сопредельных стран. М., 1949;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСО́ННЫЯ ЛЯСЫ́,
лістападныя лясы абласцей змусонным кліматам, якія скідваюць лісце ў сухі сезон. Адрозніваюць вільготныя мяшаныя М.л., фларыстычны склад якіх параўнальна бедны (цік, сал, эўкаліпт, падлесак з вечназялёных відаў расліннасці, травяное покрыва самкнутае) і сухія монадамінантныя М.л., якія складзены з аднаго віду (салавыя, эўкаліптавыя і інш.). Пашыраны ў тропіках, трапляюцца ў субтрапічных і ўмераных шыротах (на Д. Усходзе, п-вах Індастан, Індакітай, у Паўн. і Паўн.-Усх. Аўстраліі, Цэнтр. Афрыцы, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПТУНІ́ЗМ (ад лац. Neptunus бог Нептун),
геалагічная канцэпцыя паходжання горных парод канца 18 — пач. 19 ст.Засн.ням. вучоным А.Г.Вернерам на ўяўленнях аб паходжанні ўсіх горных парод (у т. л. вывергнутых) з вод першаснага Сусветнага акіяна, які ўкрываў паверхню Зямлі, а таксама з вод «сусветнага патопу», аб фарміраванні і пераўтварэнні іх у выніку марскога асадканамнажэння. З 1820-х г., калі былі абгрунтаваны навук. ўяўленні аб вывергнутых і асадкавых пародах, Н. страціў значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАВА (Валянціна Іванаўна) (н. 26.5.1946, г. Хатынец Арлоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1985). Скончыла Віцебскі мед.ін-т (1970), працуе ў ім (з 1985 заг. кафедры). Навук. працы па механізмах гнойна-септычных захворванняў, метадах дыягностыкі і лячэння імунадэфіцытных і алергічных хвароб у дзяцей.
Тв.:
Клеточные методы иммунодиагностики. Мн., 1979 (разам з Дз.К.Новікавым);
Бронхиты у детей. Витебск. 1998 (разам з П.Дз.Новікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НТСЦ (NTSC; National Television Sistem Committee Нац. камітэт па тэлевізійных сістэмах, ЗША),
адна знайб. пашыраных сістэм каляровага тэлебачання. Распрацавана ў ЗША (1953). Сігнал колернасці перадаецца з дапамогай паднясучай, якая знаходзіцца ў спектры сігналу яркасці. Паднясучая ў кожным радку тэлевізійнага відарыса мадулюецца адначасова двума колера-рознаснымі сігналамі з выкарыстаннем квадратурнай (амплітудна-фазавай) баланснай мадуляцыі. Прынята ў 47 краінах Амерыкі, а таксама ў Японіі і Паўд. Карэі і мае 3 версіі (1990). Гл. таксама ПАЛ, СЕКАМ.