1) стараж. горад бронзавага веку у Кападокіі (цэнтр. Турцыя) каля Кейзеры. Пры даследаванні выяўлена дзелавая перапіска асірыйскіх купцоў-каланістаў, якія ў 19 ст. да н.э. кантралявалі і пашыралі гандаль паміж Анатоліяй і Месапатаміяй, гліняныя таблічкі з асірыйскім клінапісам, шмат матэрыялаў з часоў, якія папярэднічалі ўзвышэнню хетаў.
2) Паселішча паўд.-закаўказскай групы энеаліту Каўказа (4-е — пач. 1-га тыс. да н.э.). Назву атрымала ад сяла за 8 км ад Нахічэвані (Азербайджан). Выяўлены 4 розначасовыя культ. пласты магутнасцю 22 м (энеаліт, кура-аракская культура, эпохі верхняй бронзы і ранняга жалеза).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛААКО́АН, Лаакоант,
у старажытнагрэч. міфалогіі траянскі прадракальнік, або жрэц. Паводле пашыранага міфа, у час Траянскай вайны Л. разам з двума сынамі быў забіты двума марскімі змеямі за тое, што насуперак волі багіні Афіны намагаўся не дапусціць прыняцця траянцамі ў дар ад грэкаў драўлянага каня, у якім схаваліся грэч. воіны (гл. таксама Траянскі конь), і папярэджваў суайчыннікаў аб каварстве ворагаў. Міф пра Л. адлюстраваны ў ант. л-ры і выяўл. мастацтве. Найб. вядома мармуровая група «Лаакоан» родаскіх скульптараў Агесандра, Атэнадора і Палідора.
Лаакоан. Мармур. Скульптары Агесандр, Палідор і Атэнадор. Каля 50 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТО́НЫ,
арганічныя рэчывы; унутраныя цыклічныя складаныя эфіры аксікіслот, маюць у цыкле атамную групоўку —C(O)—O—.
Л. — вадкасці ці легкаплаўкія цвёрдыя рэчывы. Добра раствараюцца ў вадзе і палярных арган. растваральніках. Ніжэйшыя Л. — лакрыматары. Л., якія маюць у цыкле больш за 8 атамаў, адносяцца да макралідаў. Макраліды — макрацыклічныя Л., якія могуць мець розныя замяшчальнікі; многія з іх прадуцыруюцца штамамі бактэрый і з’яўляюцца антыбіётыкамі. Л. ёсць у малацэ і малочных прадуктах, раслінных мускусах (гл.Мускус). Сінт. Л. атрымліваюць цыклізацыяй адпаведных аксі- і галагенакіслот. Выкарыстоўваюць у арган. сінтэзе, як пахучыя рэчывы, лек. сродкі. Гл. таксама Кумарын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МЫ (Lama),
род млекакормячых жывёл сям. вярблюдавых атр. мазаляногіх. 1 дзікі від — гуанака і 2 свойскія формы: уласна Л. (L. guanicoe glama) і альпака. Пашыраны ў стэпах (пампа), паўпустынях і гарах Паўд. Амерыкі.
Свойскія Л. буйнейшыя за дзікіх (маса да 110 кг). Не маюць гарба. Афарбоўка цела стракатая. Бегаюць інахаддзю. Расліннаедныя. Дзікія і свойскія Л. пры скрыжаванні могуць даваць пладавітае патомства. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцянят. Свойскія Л. прыручаны інкамі 4—4,5 тыс. гадоў назад. Л. выкарыстоўваюць як уючных жывёл на горных дарогах. З шэрсці самак вырабляюць грубыя тканіны і вяроўкі.
французскі пісьменнік. Дэбютаваў дэтэктыўным раманам «Забітая канадка» (1943). Аўтар антываен. і антыфаш. трылогіі «Шалёная Марго» (1956—63), дылогіі «Гісторыя Парыжскай камуны» (1971—72), раманаў «Пчаліны пастыр» (1974), «Бывай, жыццё, бывай, каханне» (1977, дакументальны). У манеры натуралізму напісаны нарысы «Фізіялогія Парыжа» (1954) і «Каханне дзевяцісотых гадоў» (1961). Аўтар паэт. зб-каў «Разносчык» (1952) і «Вобразы Эпіналя» (1969), раманізаваных біяграфій Э.Заля, Г. дэ Мапасана, літ.-знаўчых прац.За раман «Калі мора адступае» (1963) Ганкураўская прэмія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЎЭ МЕ́ТАД,
метад даследавання монакрышталёў з дапамогай дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў. Выкарыстоўваецца для вызначэння прасторавай арыентацыі і рэальнай структуры монакрышталёў, іх пунктавай групы сіметрыі, змен крышталічнай структуры пад уздзеяннем т-ры, ціску, апрамянення і інш.
У Л.м. тонкі пучок рэнтгенаўскіх прамянёў неперарыўнага спектра падае на нерухомы монакрышталь. Рассеянае выпрамяненне ў напрамках, вызначаных паводле Брэга—Вульфа ўмоў, рэгіструецца на фотаплёнцы, размешчанай за крышталём, перпендыкулярна праменю; атрыманы відарыс наз. лаўэграмай (у выпадку вял. крышталёў плёнка размяшчаецца перад імі і лаўэграма наз. эпіграмай). Гл. таксама Рэнтгенаўскі структурны аналіз.
М.М.Аляхновіч.
Да арт.Лаўэ метад: лаўэграма крышталю меднага купарвасу.
французская пісьменніца. У раманах «Прынцэса дэ Манпасье» (1622) і «Заіда» (т. 1—2, 1670—77) побач з традыцыямі галантна-гераічнай прозы барока тэндэнцыі да класіцыстычнай прастаты, сцісласці, псіхалагізму. Майстэрствам псіхал. аналізу адметны раман «Прынцэса Клеўская» (т. 1—4, 1678, экранізацыя 1960), у цэнтры якога канфлікт сэрца і розуму, пачуцця і маральнага абавязку. Аўтар гіст. кніг «Апісанне жыцця Генрыеты Англійскай» (1720), «Мемуары французскага двара за 1688 і 1689 гады» (1731). Творчасць Л. паўплывала на развіццё франц. рамана 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВЕНГУК ((Leeuwenhoek) Антані ван) (24.10.1632, г. Дэлфт, Нідэрланды — 26.8.1723),
нідэрландскі біёлаг-натураліст, заснавальнік мікраскапіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1680). Зрабіў лінзы, якія павялічвалі ў 150—300 разоў. З іх дапамогай назіраў і замалёўваў бактэрыі (1683), эрытрацыты, прасцейшых, раслінныя і жывёльныя клеткі, будову мышцаў і інш. часткі і органы больш за 200 відаў раслін і жывёл. Адкрыў сперматазоіды чалавека (1677); лічыў, што ў сперматазоідзе ўтрымліваецца сфарміраваны зародак, а яйцо служыць сілкавальным матэрыялам. Апісаў партэнагенез у тлей. Адзначыў розніцу ў будове адна- і двухдольных раслін. Назіранні апісваў у лістах (каля 300), гал. чынам Лонданскаму каралеўскаму т-ву.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМУЗЕ́Н (Limousin),
гістарычная вобласць у цэнтр.ч. Францыі. Уключае дэпартаменты Верхняя В’ена, Карэз, Кроз Пл. 16,9 тыс.км². Нас. каля 750 тыс.чал. (1995). Гал. горад і прамысл.цэнтр. — Лімож. Уся тэр. ў межах Цэнтральнага Французскага масіву, на плато Лімузен. Клімат умераны. Ападкаў каля 1000 ммза год. Пераважна с.-г. раён.
Найб. развіта жывёлагадоўля — развядзенне буйн. раг. жывёлы (у т. л. племянной), свіней, авечак. Пасевы пшаніцы, жыта, ячменю, грэчкі, бульбы, кармавых культур. У далінах вырошчваюць агародніну, садавіну, тытунь. Здабыча кааліну, уранавай руды. ГЭС на рэках Дардонь і Везер. У прам-сці пераважаюць тэкст. і харч. прадпрыемствы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́МФА (ад лац. lympha чыстая вада, вільгаць),
вадкасць, што цыркулюе ў лімфатычнай сістэме пазваночных жывёл і чалавека. Забяспечвае абмен рэчываў паміж тканкамі і крывёю арганізма. Нашча амаль празрыстая, пасля прыёму ежы белая, непразрыстая, падобная да малака, з вял. колькасцю неэмульгаванага тлушчу. Утвараецца фільтрацыяй плазмы крыві праз сценкі сасудзістых капіляраў у міжтканкавыя прасторы (тканкавая вадкасць). Мае ў сабе да 90% лімфацытаў, бялкі, гармоны, ліпіды, метабаліты, ферменты і інш.Удз. в. — 1,017—1,026; pH 7,4—9. Згусае не так хутка, як кроў (за 10—15 хвілін). Аб’ём Л. ў чалавека 1,5—2 л.