ІАСКЕ́ВІЧ (Іван Фёдаравіч) (11.3.1898, в. Белякоўшчына Гродзенскага р-на — 8.8.1964),
генерал-лейтэнант (1946). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, Бел. і 1-м Бел. франтах: нач. штаба і камандзір дывізіі, нам. камандзіра корпуса. Удзельнік баёў на Каўказе, вызвалення Гомеля, Рэчыцы, Баранавіч. У 1945—47 у Войску Польскім, да 1955 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБЕРЫ́ЙСКІЯ ГО́РЫ (Cordillera Ibérica),
горы на ПнУ Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі, каля паўн.-ўсх. ускраіны плато Месета. Даўж. 440 км. Выш. да 2313 м (г. Манкайо). Паніжэнне з далінай р. Халон падзяляе горы на масівы больш высокія з альпійскімі вяршынямі на ПнЗ і больш нізкія, значна закарставаныя на ПдУ. Слаба расчлянёныя складкава-глыбавыя масівы, складзеныя з мезазойскіх вапнякоў, пясчанікаў, кварцытаў. Радовішчы жал. руды. Міжземнаморскія хмызнякі, на ПнЗ — шыракалістыя і хваёвыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ІКА́РУС»
(Ikarus),
марка аўтобусаў рознага прызначэння аднайменнага аўтобуснага прадпрыемства ў Будапешце. Выпускаюцца з 1930 (з 1948 — масавы выпуск). Пасажыразмяшчальнасць 29—184 чал. На Беларусі з 1994 у Мінску і г. Пінск на базе «І.» распачата вытв-сцьгар. аўтобусаў «Амкадор» аднайменным акц. т-вам асабліва вял. (пасажыразмяшчальнасць да 125 чал.) і вял. класаў (102 чал.); магутнасць рухавіка да 170 кВт, найб. скорасць руху да 70 км/гадз. Іл.гл. да арт.Аўтобус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГА́Н (цюрк.),
тытул кіраўніка дзяржавы ў цюркамоўных народаў у старажытнасці і сярэдневякоўі. Упершыню тэрмін «К.» згадваецца ў кіт. летапісах пад 312. Напачатку тытул К. замацаваўся за ўладарамі жужаняў, з сярэдзіны 6 ст. — за правіцелямі Цюркскага каганата, пазней перайшоў да авараў, печанегаў, хазараў і інш. У канцы 7 — пач. 9 ст. ўжываўся таксама разам з тытулам князь ва ўсх. славян (на Русі да канца 12 ст.). У Манг. імперыі з 13 ст. так называлі імператара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗБЕ́К (груз. Мкінвары — ледзяны; асец. Урсхох — белая гара),
вяршыня Бакавога хр. ў цэнтр. частцы Вял. Каўказа, у Грузіі. Выш. 5033 м (усх. вяршыня), зах. вяршыня на 400 м ніжэй. Патухлы вулканічны конус, складзены з андэзітавых і трахіта-ліпарытавых лаў, насаджаны на масіў з юрскіх сланцаў. На схілах субальпійскія і альпійскія лугі, звыш. 3300 м — вечныя снягі. Далінныя ледавікі (Дэўдаракскі, Мна, Суатысі і інш.). Агульная плошча зледзянення 135 км². Раён альпінізму і турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗІМІ́РСКАЯ (Іна Іванаўна) (н. 29.4.1937, в. Чырвоная Зорка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1992), праф. (1993). Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1959). Настаўнічала. З 1971 у Бел.пед. ун-це. З 1994 у БДУ. Даследуе праблемы маральна-эстэт. выхавання вучняў, прафес. падрыхтоўкі настаўнікаў школ.
Тв.:
Нравственно-эстетическое воспитание школьников. 2 изд. Мн., 1988 (разам з К.У.Гаўрылавец);
Мышленне учителя и пути его формирования. Ч. 1—2. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛЬЦЫЮ АКСІ́Д,
злучэнне кальцыю з кіслародам, CaO. Бясколерныя крышталі, tпл 2672 °C, шчыльн. 3370 кг/м³. Тэхн. прадукт — белае сітаватае рэчыва наз.нягашаная вапна ці кіпелка. Энергічна, з вылучэннем вял, колькасці цяпла ўзаемадзейнічае з вадой, утварае кальцыю гідраксід. Тэхн. атрымліваюць, абпальваннем вапняку пры 900—1000 °C, асабліва чысты — раскладаннем нітрату кальцыю. Выкарыстоўваюць як аснову вяжучага матэрыялу ў буд-ве, для атрымання соды, хлорнай вапны, карбіду і інш. злучэнняў кальцыю, як флюс у металургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́НДАў ЭВМ,
спецыяльны двайковы код (прадпісанне, указанне, інструкцыя), які запісаны на машыннай мове дадзенай ЭВМ і вызначае яе дзеянні пры пэўнай аперацыі ў выліч. працэсе. Выконваецца цэнтр.працэсарам) вызначаецца наборам (сістэмай) К., прадугледжаным канструкцыяй машыны. К. адрозніваюцца сваёй структурай (фарматам), складаюцца з некалькіх функцыянальна розных частак (адраснай, аперацыйнай, службовай і інш.), захоўваюцца ў памяці машыны ці ўводзяцца звонку; з імі можна аперыраваць як з лікавымі ці тэкставымі базамі даных.
нямецкі матэматык, заснавальнік тэорыі мностваў. Скончыў Берлінскі ун-т (1867). З 1869 ва ун-це ў г. Гале (у 1879—1913 праф.). Распрацаваў тэорыю бясконцых мностваў і тэорыю трансфінітных лікаў, сістэматызаваў і абгрунтаваў прынцыпы свайго вучэння аб бясконцасці. Сфармуляваў адну з аксіём неперарыўнасці (аксіёма К.). Увёў паняцці лімітавага пункта, вытворнага мноства, развіў адну з тэорый ірацыянальных лікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАСЁЎ (Віктар Аляксандравіч) (26.3.1918, г. Ялец Ліпецкай вобл., Расія — 12.3.1991),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1935. Скончыў Арджанікідзеўскае пагранвучылішча (1939), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). З 1941 камандзір знішчальнага батальёна ў Маскоўскай вобл., спец.партыз. атрада ў Калужскай вобл.Злют. 1943 камандзір спец.партыз. атрада «Алімп» НКДБ, які праводзіў разведвальна-дыверсійную работу ў Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абл., на Ўкраіне, у Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі.