нафтавае ці сінт.змазачнае масладля рухавікоў унутр. згарання розных тыпаў.
Паводле прызначэння М.м. падзяляюць на дызельныя (длязмазкі аўтатрактарных, транспартных, стацыянарных, цеплавозных і суднавых рухавікоў), карбюратарныя (дляаўтамаб. рухавікоў) і авіяцыйныя, якія падзяляюць на групы паводле вязкасці (адна з асн. характарыстык М.м.) і інш. эксплуатацыйных уласцівасцей. Вырабляюць на аснове нафтавага масла ці сінтэтычнага масла з дабаўленнем ад 1 да 25% (па масе) прысадак (мыйных. процізносных, антыкаразійных. вязкасных і інш.). Выкарыстоўваюць таксама сумесь нафтавага масла з дабаўкамі сінт. кампанентаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАБХО́ДНАЯ ПРА́ЦА,
частка працы, якая затрачваецца на выпрацоўку неабходнага прадукту. Затраты працы на стварэнне неабходных жыццёвых сродкаў для забеспячэння асабістых запатрабаванняў работнікаў і членаў іх сем’яў з’яўляюцца важнай умовай вытв-сці. Другая частка працы — прыбавачная праца — затрачваецца на стварэнне дадатковага прадукту (звыш неабходнага для яго фонду жыццёвых сродкаў). Падзел працы на неабходную і прыбавачную ўзнік ва ўмовах, калі прадукц. сілы дасягнулі ўзроўню развіцця, які дазваляў вырабляць прадукт (тавар, вырабы і г.д.) у большым аб’ёме, чым патрабуецца для падтрымкі жыццядзейнасці работнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ МАНЕ́ТНЫ ДВОР,
часовы манетны двор няпоўнага тэхналагічнага цыкла для «перепечатания» рас. медных 5 капеек з 16-рублёвай манетнай стапы (колькасць грашовых адзінак, выбітых з адзінкі масы металу) у 10 капеек 32-рублёвай манетнай стапы (падваенне наміналаў). Запланаваны ўказам царскага ўрада Рас. імперыі ад 8.5.1796 у Полацку для перабіцця 1 млн.руб. старымі манетамі. Паводле маніфеста ад 20.1.1797 вярталася 16-рублёвая стапа, выпуск 5 капеек спыняўся. П.м.д. дзейнічаць не пачаў. Перавезенае для яго з С.-Пецярбурга абсталяванне падлягала продажу ў 1811.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́МПАВАЯ СТА́НЦЫЯ,
комплекс збудаванняў, машын, прыстасаванняў для напорнага перамяшчэння вадкасцей. Звычайна ўключаюць прыёмныя збудаванні (водазабор), усмоктвальныя і напорныя трубаправоды, помпы, рухавікі, пускавое, ачышчальнае і размеркавальнае абсталяванне, сродкі аўтаматыкі і тэлекіравання. Бываюць наземныя, заглыбленыя (ніжэй узроўню зямлі), глыбокія (шахтавага тыпу) і плывучыя (на пантонах, баржах); стацыянарныя і перасоўныя (самаходныя, прычапныя, навясныя), якія выкарыстоўваюцца пераважна для падачы вады ў дажджавальныя машыны і ўстаноўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫЯ БУДЫ́НКІ,
будынкі для размяшчэння тэхнал., трансп., энергет. і інш. абсталявання, ажыццяўлення тэхнал. працэсаў і выпуску гатовай прадукцыі. Падзяляюцца на асноўныя вытв. і падсобна-вытв. ці дапаможныя цэхі; энергет. аддзяленні, што служаць для размяшчэння абсталявання, якое вырабляе сціснутае паветра, пар, электраэнергію і інш.Для выканання тэхнал. цыклаў П.б. аснашчаны грузападымальным і падымальна-трансп. абсталяваннем, сродкамі прамысл. транспарту, сродкамі сувязі і інш.Гл. таксама Прамысловыя збудаванні.
Тыпы прамысловых будынкаў: 1 — аднапавярховыя; 2 — павільённага тыпу; 3 — шматпралётны з папярочным зборачным пралётам; 4 — шматпавярховы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦЯЖНЫ́ СТАНО́К,
металарэзны станок для апрацоўкі паверхняў рознай формы працягваннем.
П.с. класіфікуюць: па кампаноўцы (гарыз. і верт.); прызначэнні (унутранага і вонкавага працягвання); характары адноснага руху рабочага органа (са зваротна-паступальным і паступальным па замкнёным контуры); колькасці рабочых органаў (адзінарныя і здвоеныя (дуплексы)); ступені механізацыі (звычайныя, паўаўтаматы, аўтаматы); ступені універсальнасці (агульнага прызначэння, спецыяльныя і спецыялізаваныя). Найб. пашыраныя: П.с. гарыз. (выкарыстоўваюць для ўнутранага працягвання) і верт. (для працяжных работ).
На Беларусі вырабляюцца на Мінскім станкабуд. з-дзе імя С.М.Кірава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАШЫ́ЎКАў металаапрацоўцы,
1) адна з аперацый пры коўцы і штампоўцы, пры якой у загатоўку ўціскаецца спец. інструмент (прошывень) для стварэння скразных адтулін і паглыбленняў. Для П. выкарыстоўваюць прэсы, молаты. П. можа быць падрыхтоўчай аперацыяй дляпрацяжкі.
2) Выдаленне ўнутранай завусеніцы (плёнкі), што застаецца на загатоўках пасля штампавання пры прабіванні ў іх адтулін.
3) Металарэзны інструмент падобны на працяжку, які праштурхоўваецца праз адтуліны, што апрацоўваюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТР (ад ням. Raster граблі),
1) у оптыцы — рашотка, паверхня з дробнымі лінзамі, адтулінамі, шчылінамі ці інш.для структурнага пераўтварэння накіраванага на яе светлавога пучка. Гл. таксама Растравыя аптычныя сістэмы.
2) У паліграфіі — празрыстая аснова з лініямі, штрыхамі і інш.для фотамех. ўзнаўлення паўтонавых відарысаў пры афсетным друку, высокім друку і глыбокім друку.
3) У тэлебачанні — святлівы прамавугольнік на экране тэлевізара, створаны радкамі тэлевізійнай разгорткі аднаго поўнага кадра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛАСАСХО́ВІШЧА,
збудаванне ў выглядзе траншэі або вежы для прыгатавання і захоўвання сіласу. Ахоўваюць сіласную масу ад доступу паветра, пранікнення вады і прамярзання.
Будуюцца звычайна на тэр. жывёлагадоўчых або птушкагадоўчых ферм з найкарацейшымі адлегласцямі падачы сіласу для скормлівання. Траншэі бываюць наземныя, паўзаглыбленыя і заглыбленыя, сцены іх звычайна уцяпляюць грунтам, днішчы робяць з нахілам для сцёку вадкасці. Аб’ём 500—4000 м³. Гл. таксама Сянажнае сховішча.
Сіласасховішча: 1 — наземнае з жалезабетонных блокаў; 2 — з бутавага каменю; 3 — паўзаглыбленае з цэглы; 4 — з жалезабетонных пліт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БІ́ЛЬД ЦА́ЙТУНГ»
(«Bild Zeitung», «Ілюстраваная газета»),
адна з самых буйных нямецкіх газет. Выдаецца з 1952 у Берліне штодзённа ў 18 рэгіянальных выпусках. Да 1971 называлася «Bild» («Ілюстрацыя»), Мае дадаткі: нядзельны (з 1956), для жанчын (з 1983), для аўтамабілістаў (з 1986) і інш.