БАРАНА́ЎСКАС ((Baranauskas) Антанас) (17.1.1835, г. Анікшчай, Літва — 26.11.1902),
літоўскі паэт, мовазнавец, царк.дзеяч. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1862). У 1866—84 праф. Каўнаскай духоўнай семінарыі. З 1897 епіскап у г. Сейны (Польшча). Гал. тэматыка твораў Баранаўскаса — гіст. лёс Літвы і літоўскага народа. У паэме «Падарожжа ў Пецярбург» (1859) асуджаў каланізатарскую палітыку царызму. Паэма «Анікшчайскі бор» (1860—61) — першы рамант. твор у літ. паэзіі 19 ст., у якім апаэтызаваны прырода роднага краю і духоўная прыгажосць народа. Заснавальнік літ. дыялекталогіі: зрабіў першую класіфікацыю літоўскіх дыялектаў, сабраў багаты дыялектны матэрыял (выд. 1882, 1920—21); аўтар граматыкі літ. мовы (1899).
эстонскі паэт, дзярж.дзеяч. Скончыў Кіеўскі ун-т (1914). У 1940 прэм’ер-міністр, у 1940—46 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эстоніі. Першыя зб-кі «Фата-Маргана» (1918) і «Чалавек і Сфінкс» (1919) створаны пад уплывам сімвалізму і акмеізму. Паэзія 1930-х г. прасякнута нянавісцю да фашызму і мілітарызму (зб-кі «Свет адкрыты», 1930; «Эстонская рэспубліка», 1932; «Кульмінацыя», 1932—34; «Рыбы на сушы», 1937; «Праз парог», 1939). Аўтар патрыят. вершаў і публіцыстыкі перыяду Вял.Айч. вайны (зб-кі «Узброеныя вершы», 1943; «На франтавых дарогах», 1944).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСАЛЫ́ГА (Дзмітрый Мікалаевіч) (парт.псеўд.Ігнат, Уральскі, Ігнатарскі, Дзм. Радноў; 27.11.1884, в. Дудзічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобласці — 15.4.1969),
рэвалюцыянер, дзеяч тэатра і кіно. Брат К.М.Басалыгі. У 1904—08 вучыўся ў Харкаве. Чл.РСДРП з 1904. Удзельнік рэв. 1905—07. У 1907 на нелегальнай рабоце ў Екацярынбургу, Пярмі, Чэлябінску; дэлегат V з’езда РСДРП. У 1910—14 працаваў на кінафабрыцы ў Маскве. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917. У 1917—18 кіраўнік Саратаўскага т-ра. У 1919 камісар брыгады Чырв. Арміі. З 1920 у Маскве працаваў у дзярж. і грамадскіх тэатральных і кінаўстановах, рэжысёр і сцэнарыст кінафільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ВІН ((Bevin) Эрнест) (9.3.1881, Уінсфард, графства Сомерсет, Вялікабрытанія — 14.4.1951),
палітычны і прафс.дзеяч Вялікабрытаніі. У 1910—21 у складзе кіраўніцтва заснаванага ім прафсаюза докераў. У 1922—40 ген. сакратар аб’яднанага прафсаюза транспартных і некваліфікаваных рабочых. У 1925—40 член і ў 1937 старшыня Генсавета Брыт. кангрэса трэд-юніёнаў. У 1940—45 міністр працы і нац. павіннасці ў кааліцыйным урадзе У.Чэрчыля. У 1945—51 міністр замежных спраў у лейбарысцкім урадзе К.Этлі. Садзейнічаў ажыццяўленню Маршала плана, заключэнню Брусельскага (1948) і Паўночнаатлантычнага (1949) дагавораў. У 1951 ініцыятар плана эканам. дапамогі Азіі (план Каломба).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ГІН (Менахем) (16.8.1913, г. Брэст, Беларусь — 9.3.1992),
палітычны дзеяч Ізраіля, юрыст. Адукацыю атрымаў у Варшаўскім ун-це. Перад вайной узначальваў сіянісцкі рух у Польшчы. У 1939 з акупацыяй Польшчы ням. фашыстамі ўцёк у Вільню, дзе быў арыштаваны сав. ўладамі і сасланы ў Сібір. У 1943 у складзе Андэрса арміі трапіў у Палесціну, камандаваў ваен. групоўкай «Іргун». У 1948—83 старшыня партыі «Херут». У 1973—83 лідэр нац. фронту «Лікуд». Прэм’ер-міністр Ізраіля ў 1977—83. Падпісаў Кэмп-Дэвідскія пагадненні (1978) і мірны дагавор з Егіптам (1979). Нобелеўская прэмія міру 1978 (разам з А.Садатам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ЎСКІ (Павел Восіпавіч) (2.4.1832, б. маёнтак Вака каля Вільні — 16.2.1905),
ваенны дзеяч, гісторык і этнограф. Генерал ад інфантэрыі. Пляменнік М.К.Баброўскага. Скончыў Канстанцінаўскае ваен. вучылішча (Дваранскі полк, 1851) і Мікалаеўскую акадэмію Генштаба (1857). У 1875—97 нач. Ваенна-юрыд. акадэміі. З 1859 кіраваў групай афіцэраў Генштаба, якая падрыхтавала і выдала «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзенская губерня» (ч. 1—2 і дадаткі ў 2 т., 1863). У працы прыведзены звесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асвеце, пра гарады і найб. значныя мястэчкі губерні. Вывучаў гісторыю летапісаў, уніяцкай царквы, жыццё і навук. дзейнасць М.К.Баброўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНЧУ́К (Сяргей Яўхімавіч) (парт.псеўд.Жэнька, Стары; 4.4.1911, в. Касцяні Слонімскага р-на Гродзенскай вобласці — 4.4.1933),
дзеячрэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Камуніст.ун-тнац. меншасцяў Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве (1932). У 1927 сакратар Слонімскага акр.к-та КСМЗБ. Няраз быў арыштаваны. У 1928 эмігрыраваў у СССР. З 1932 зноў на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, сакратар Брэсцкага акр.к-таКПЗБ. Узначальваў забастоўку лесарубаў і возчыкаў лесу на Пружаншчыне (9.12.1932 — лют. 1933). Схоплены і закатаваны паліцыяй. У пас. Мухавец Брэсцкага р-на яму пастаўлены помнік.
Помнік С.Я.Багданчуку. Скульптар П.Данелія. 1970.
англійскі дзярж.дзеяч, лорд з 1922, адзін з лідэраў Кансерватыўнай партыі. З 1874 чл. парламента. У 1877—91 міністр па справах Ірландыі, у 1891—92 і ў 1895—1902 міністр фінансаў. У 1902—05 прэм’ер-міністр. Урад Бальфура заключыў Англа-французскае пагадненне 1904, якое стала асновай Антанты. У 1915—16 марскі міністр, у 1916—19 міністр замежных спраў. Аўтар т.зв. дэкларацыі Бальфура (1917) аб стварэнні ў Палесціне яўр.нац. асяродка. У 1910—22 і 1925—29 уваходзіў у склад урада. Узначальваў англ. дэлегацыю на Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРАНА́ІКЕ (Саламон) (8.1.1899, г. Каломба, Шры-Ланка — 26.9.1959),
палітычны і дзярж.дзеяч Цэйлона (Шры-Ланкі). Атрымаў адукацыю ў Каломба, Шры-Ланка і Оксфардзе. У 1925 уступіў у партыю Цэйлонскі нац. кангрэс і стаў адным з яе лідэраў. У 1947—51 міністр аховы здароўя, старшыня першага цэйлонскага парламента. У 1951 стварыў Цэйлонскую партыю свабоды. У 1956—59 прэм’ер-міністр, адначасова міністр замежных спраў і абароны. Урад Бандаранаіке праводзіў курс на замацаванне паліт. незалежнасці і развіццё нац. эканомікі (ліквідацыя замежных ваен. базаў, нацыяналізацыя порта Каломба, 10-гадовы план развіцця гаспадаркі). Забіты ў выніку змовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНЧ ((Bunche) Ральф Джонсан) (7.8.1904, г. Дэтройт, ЗША — 9.12.1971),
дзяржаўны і грамадскі дзеяч ЗША. Адукацыю атрымаў у Каліфарнійскім і Гарвардскім ун-тах. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Хартыі Аб’яднаных Нацый (1944). У студз. 1946 дэлегат ад ЗША на 1-й сесіі Ген. Асамблеі ААН. З 1947 супрацоўнік ААН (у 1967—71 нам.Ген. сакратара). Спрыяў падпісанню мірных араба-ізраільскіх пагадненняў (1949), у час Суэцкага крызісу (1956) узначальваў сілы ААН у Егіпце, прымаў удзел ва ўрэгуляванні ваен. канфлікту паміж Індыяй і Пакістанам (1965). Узначальваў марш за грамадз. правы (1965), арганізаваны М.Л.Кінгам. Нобелеўская прэмія міру 1950.