у беларусаў каляровыя стужкі, тасёмкі з разнаколерных шаўковай, баваўнянай тканін ці даматканай шарсцянкі, якія ўпляталі ў косы і ўпрыгожвалі дзявочую прычоску; часам К. ўквечвалі пярэстымі пучкамі часанай воўны (вясельны ўбор маладой Ляхавіцкага строю). Выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́МЕЦ,
тоўсты, шчыльны тэкст. матэрыял, які атрымліваюць валяннем шарсцяных валокнаў. Акрамя шарсцянога і паўшарсцянога вырабляюць Л. мінеральны (змінер. ваты на бітумным сувязным) і Л. зхім. валокнаў. Выкарыстоўваюць пераважна як пракладачны, цепла- і гукаізаляцыйны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖГО́РНЫ ПРАГІ́Н,
тэктанічная дэпрэсія паміж складкавымі горнымі збудаваннямі, утвораная ад прагінання зямной кары з адначасовым падыманнем навакольных хрыбтоў. Звычайна запоўнены магутнымі тоўшчамі абломкавых адкладаў. З М.п. часта звязаны радовішчы нафты, прыроднага газу, вугалю і інш. карысных выкапняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРА́Д-ВАЛЫ́НСКІ,
горад у Жытомірскай вобл., Украіна, на р. Случ. Вядомы з 1257. Чыг. вузел. 56,1 тыс.ж. (1991). З-ды: с.-г. машын, па вытв-сці лаўсану, кармавога біяміцыну, алейны, мясакамбінат. Музей Л.Украінкі, якая тут нарадзілася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КЕЛЕВЫЯ СПЛА́ВЫ,
сплавы нікелюз хромам, жалезам, меддзю, марганцам, малібдэнам, кобальтам і інш. элементамі. Найб. пашыраны гарачатрывалыя, каразійнаўстойлівыя, магнітамяккія Н.с. і сплавы з высокім эл. супраціўленнем. Гл.Алюмель, Гарачатрывалыя матэрыялы (сплавы на нікелевай аснове), Ніхром, Пермалой, Храмель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАГЕНЕРА́ТАР,
цеплаабменнік для атрымання вадзяной пары з ціскам, вышэйшым за атмасферны, шляхам нагрэву вады цепланосьбітам, які паступае ад ядз. рэактара. Выкарыстоўваецца на атамнай электрастанцыі з вода-вадзянымі энергет. рэактарамі і інш. Раней П. наз.паравы кацёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКА́П (ад англ. pick up падымаць),
грузапасажырскі легкавы аўтамабільз кузавам. Кузаў устаноўлены на шасі стандартнага легкавога аўтамабіля і бывае адкрытым або закрытым, з адкіднымі сядзеннямі і ўваходам ззаду. Грузападымальнасць да 0,5 т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЫУС-ВЕ́КТАР адвольнага пункта прасторы, вектар, накіраваны ў гэты пункт з пэўнага фіксаванага пункта (полюса). Калі полюсам з’яўляецца пачатак дэкартавых каардынат, то праекцыі Р.-в. пункта М на восі дэкартавых прамавугольных каардынат супадаюць з каардынатамі пункта М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАМЕ́РНЫ РУХ,
рух матэрыяльнага пункта ці паступальны рух цвёрдага цела, пры якім модуль скорасці пункта (цела) з цягам часу застаецца пастаянным. Вярчальны рух цвёрдага цела з’яўляецца Р.р., калі ён адбываецца вакол нерухомай восі з пастаяннай вуглавой скорасцю.