горад у Расіі, у Краснадарскім краі, порт на беразе Таганрогскага зал. Азоўскага м. 80,5 тыс.ж. (1992). Эканамічны цэнтр Кубанскага Прыазоўя.
Чыг. станцыя, вузел аўтадарог, аэрапорт. Цэнтр рыбапрамысл. раёна. Прадпрыемствы харчасмакавай, лёгкай, камбікормавай, дрэваапр. (мэблевая ф-ка) і маш.-буд. (з-ды паліграфічных машын, станкабуд., суднарамонтны, «Атракцыён») прам-сці. Вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча. Музеі гісторыка-краязнаўчы і мастацкі. Прыморскі кліматычны і бальнеалагічны курорт. Клімат умераны, з рысамі марскога, з вельмі цёплым летам. Характэрная асаблівасць — ветранае сонечнае надвор’е (брызы). Мясц.мінер. воды і глеевыя гразі Ханскага воз. з інш. сродкамі выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб органаў руху і апоры, гінекалагічнай сферы, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм, скуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НДЖАМЕ́НА (N’Djamena),
горад, сталіца Чада, на правым беразе р. Шары, каля ўпадзення ў яе р. Лагоне. Адм. ц. прэфектуры Шары-Багірмі. 826 тыс.ж. (1998). Вузел аўтадарог. Рачны порт. Міжнар. аэрапорт. Гандл., эканам. і культ.цэнтр краіны. Прам-сць: харч. (мясахаладабойня, вытв-сць алею, мукі, піва і інш.), абутковая, тэкст., будматэрыялаў. Гандаль жывёлай, бавоўнай. Нац.ун-т. Нац. музей.
Засн. ў 1900 французамі пад назвай Форт-Ламі як ваен. апорны пункт (ад імя кіраўніка экспедыцыі маёра А.Ф.Ж.Ламі). Да 1958 адм.цэнтрфранц. калоніі Чад. У 1958—60 сталіца аўтаноміі ў складзе франц. Супольнасці, з 1960 — незалежнай Рэспублікі Чад. У 1973 перайменавана ў Н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАСІБІ́РСК,
горад у Расіі, цэнтр Новасібірскай вобл., на р. Об. Узнік у 1893, у 1904—25 наз.Нованікалаеўск. 1367,7 тыс.ж. (1996). Найбольшы горад Сібіры. Прамысл., навук. і культ.цэнтр. Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт, аэрапорт, метрапалітэн. Прам-сць: маш.-буд. (з-ды «Сібэлектрацяжмаш», электратэрмічнага абсталявання і інш.), станкабуд., прыладабуд., радыёэлектронная, авіябудаванне, чорная і каляровая металургія, хім. і хім.-фармацэўтычная, лёгкая, харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ГЭС. Сібірскае аддзяленне Рас.АН. 16 ВНУ, у т. л. 2 ун-ты, кансерваторыя. 6 тэатраў, у т. л. тэатр оперы і балета. Філармонія. Цырк. Музеі: краязн., геал., заал., гісторыі і культуры народаў Сібіры, карцінная галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМЕ́СНЫ ПРЫКА́З,
адзін з цэнтр.дзярж. органаў Расіі ў сярэдзіне 16 — пач. 18 ст. Першапачаткова наз. Памеснай ізбой. Узначальваўся баярынам або акольнічым. Функцыі П.п. пашыраліся на цэнтр. і паўд. паветы з развітым феад. землеўладаннем. Ён надзяляў служылых людзей (дваран) памесцямі паводле акладаў, якія вызначаў Разрадны прыказ, загадваў фондам «пустых» памесных зямель, рэгістраваў і кантраляваў змены ў феад. землеўладанні (памесным, вотчынным, царкоўным), праводзіў агульныя і прыватныя апісанні зямель і перапісы насельніцтва, у 17 ст. загадваў і вышукам збеглых сялян. Быў гал.суд. інстанцыяй па зямельных справах, а ў пач. 18 ст. займаўся зборам датачных людзей у войска і на буд. работы па ўсёй тэр. дзяржавы. Скасаваны ў 1720.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЦАРТЭ́УМ, Міжнародная ўстанова Моцартэум (Internationale Stiftung Mozarteum),
музычна-навуковае таварыства ў г. Зальцбург (Аўстрыя); цэнтр моцартазнаўства. Засн. ў 1880. Пры т-ве арганізаваны аркестр (з 1958 дзярж.), канцэртнае бюро і музей, публічная муз. школа (з 1914 кансерваторыя, у 1953 вылучылася з М. як Акадэмія музыкі і сцэн. мастацтва «Моцартэум», з 1971 — Вышэйшая школа музыкі і сцэн. мастацтва «Моцартэум»). У 1931 на базе М. засн.Цэнтр.ін-т моцартазнаўства. Выдаюцца поўны збор твораў В.А.Моцарта (з 1955), «Паведамленні...», «Моцартаўскія штогоднікі» (абодва з 1966) і інш. Штогод арганізуе летнія дырыжорскія і муз. курсы (з 1937 працуе Міжнар. летняя акадэмія), да 1920 удзельнічаў у правядзенні Зальцбургскіх фестываляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГДАЛЕ́НА (Magdalena),
рака ў Калумбіі. Даўж. 1540 км, пл.бас. 260 тыс.км². Выток на ПдЦэнтр. Кардыльеры, да г. Нарэ цячэ па міжгорнай упадзіне паміж Цэнтр. і Усх. Кардыльерамі, далей па Прыкарыбскай нізіне, упадае ў Карыбскае м.Гал. прытокі: Каўка і Сан-Хорхе (злева). Высокія ўзроўні (з затапленнем зямель у ніжнім цячэнні) у крас.—маі і вер.—лістападзе. У сярэднім цячэнні парогі. Сярэдні расход вады 8—10 тыс.м³/с. Суднаходства да г. Баранкілья да г. Ла-Дарада (каля 880 км) і ад г. Онда да Нейвы — у высокую ваду (370 км). У нізоўях М. пракладзены суднаходны канал да порта Картахена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ТСБУРГ (Pittsburgh),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія. Засн. ў 1758. 340,5 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 2,2 млн.ж. (2000). Порт на р. Агайо, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл.-фін.цэнтр ЗША, адзін з важнейшых цэнтраў цяжкай прам-сці — чорнай і каляровай металургіі, цяжкага машынабудавання і металаапрацоўкі. Вытв-сць абсталявання для металургічнай прам-сці і чыг. транспарту, маставых канструкцый, труб і інш. Развіты таксама эл.-тэхн., радыёэлектронная, станкаінструментальная, аўтамаб., шкляная, цэм., хім., паліграф., харч.прам-сць. Вытв-сцьмед. інструментаў і абсталявання. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Першая ў ЗША АЭС. 5 ун-таў, Тэхналагічны ін-т Карнегі. Карцінная галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ВІДЭНС (Providence),
горад на ПнУ ЗША. Адм. ц. штата Род-Айленд. Засн. ў 1636. 150,9 тыс.ж., з гарадамі Вунсокет, Патакет, Уорык, Фол-Рывер, Атлбара і агульнымі прыгарадамі каля 1,2 млн.ж. (1998, ч. прыгарадаў у штаце Масачусетс). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у зал. Нарагансет Атлантычнага ак. Буйны прамысл., гандлёва-фін. і культ.цэнтр краіны. Найважн.цэнтр вытв-сці ювелірных вырабаў, біжутэрыі і інш. вырабаў з каштоўных металаў, галантарэі. Прам-сць: прыладабудаванне, вытв-сцьмед. інструментаў, цацак, спарт. інвентару, эл.-тэхн., радыёэлектронная, станкабуд., суднабуд. і суднарамонтная, тэкст., паліграфічная, гумавая, гарбарна-абутковая. Ўн-ты, у т. л.ун-т Браўна (засн. ў 1764). Шмат старадаўніх будынкаў, паркаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭФЕ́КТ (ад лац. praefectus начальнік),
1) адм. або ваен. пасада ў Стараж. Рыме, а таксама асоба, якая яе займае.
2) У шэрагу дзяржаў асобы ін-т прадстаўнікоў цэнтр. (Румынія) або рэгіянальнага (Расія) урада на месцах. Ін-т П. узнік у Францыі ў 1802, дзе да ліквідацыі яго ў 1982 у якасці прадстаўніка ўрада П. ажыццяўляў адм. нагляд за дзейнасцю органаў мясц. самакіравання і мясц. кіравання ў дэпартаментах. У Румыніі П. назначаюцца ў кожны павет і муніцыпію Бухарэст, дзе яны кіруюць службамі мін-ваў і інш.цэнтр. органаў у гэтых адм.-тэр. адзінках. У Расіі П. існуюць у Маскве, дзе назначаюцца мэрам для кіраўніцтва ў адм. акругах горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХАЎСКІ РАЁН.
Існаваў у 1946—56 у Віцебскай вобласці. Утвораны 9.9.1946. Цэнтр — г.п.Арэхаўск. Пл. 0,8 тыс.км, 92 нас. пункты, у т. л. рабочы пасёлак Асінторф. Падзяляўся на 8 сельсаветаў. Скасаваны 17.12.1956.