АБРА́МАВА (Надзея Аляксандраўна) (30.3.1907, Мінская вобл. — ?),
адзін з кіраўнікоў бел. маладзёжнага руху, наладжанага пад кантролем ням.акупац. улад на Беларусі ў 1943—44. Скончыла Бел.дзярж. вышэйшы пед. (1935) і Мінскімед. (1940) ін-ты. У час акупацыі Беларусі ням. фашыстамі працавала ўрачом-псіхіятрам у Мінскай інфекцыйнай бальніцы. З кастр. 1942 узначальвала дзіцячы сектар Беларускай народнай самапомачы, з чэрв. 1943 — службу юначак Саюза беларускай моладзі. Уваходзіла ў Беларускую цэнтральную раду. Удзельніца 2-га Усебел. кангрэса (1944, Мінск). У час вызвалення Беларусі Чырв. Арміяй эмігрыравала на Захад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МЕНКА (Тамара Мікалаеўна) (н. 26.11.1938, г. Смалявічы),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і малекулярнай фізікі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1994). Скончыла Мінскіпед.ін-т (1960). З 1960 у Ін-це цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава, з 1980 у Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы па тэрмадынаміцы працэсаў пераносу энергіі, цеплафіз. уласцівасцях газаў і іх сумесяў.
Тв.:
Термическая диффузия в газах. Мн., 1982 (разам з А.Ф.Залатухінай, Я.А.Шашковым);
Нелинейные эффекты в высокотемпературных газах // Обзоры по теплофизическим свойствам вещества. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДУ́К (Фердынанд Міхайлавіч) (н. 27.3.1940, в. Шалькаўшчына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1990). Засл. дз. аховы здароўя Беларусі (1993). Скончыў Мінскімед.ін-т (1968). З 1969 працуе ў ім (у 1987—89 прарэктар), адначасова ў 1973—87 гал. дзіцячы псіхіятр Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы па біял. асновах псіхічных расстройстваў, праблемах дзіцячай псіхіятрыі, псіхічных наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Практическое пособие по основам психосоматической медицины и психотерапии. Мн., 1996 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПАНО́ВІЧ (Віктар Якаўлевіч) (н. 15.4.1921, в. Сярэднікі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-отарыналарынголаг. Д-рмед.н. (1969), праф. (1973). Скончыў Мінскімед.ін-т (1951) і працуе ў гэтым ін-це. Навук. працы па біял. і крыягенных метадах лячэння ў отарыналарынгалогіі. З яго ўдзелам распрацаваны і выраблены фантомы-трэнажоры па отарыналарынгалогіі для падрыхтоўкі спецыялістаў па аказанні хуткай і неадкладнай дапамогі.
Тв.:
Аутогенные фибринные пленки в оториноларингологии. Мн., 1979;
Ангина и хронический тонзиллит. Мн., 1982;
Оториноларингологический атлас. М., 1989 (разам з В.М.Аляксандравым).
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў пях. (1943) і танк. (1945) вучылішчы, Мінскіюрыд.ін-т (1951). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1943 на Варонежскім і 1-м Укр. франтах, санітар. Вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Кіеўскай вобл.: 22 вер. ў складзе перадавога атрада пераправіўся цераз раку, аказаў мед. дапамогу 26 сав. воінам, вынес з поля бою 32 параненых і іх зброю. Да 1946 у Сав. Арміі, потым у органах КДБ Беларусі.
бел. філосаф, гісторык. Д-рфілас.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1950). Працаваў настаўнікам. У 1953—66 у АН Беларусі: вучоны сакратар Ін-та філасофіі і права, вучоны сакратар Прэзідыума АНБССР Аддзялення грамадскіх навук, з 1966 заг. кафедры філасофіі. Даследаваў пытанні марксісцка-ленінскай філасофіі, праблемы матэрыяліст. дыялектыкі і метадалогіі навук. пазнання.
Тв.:
Закон адзінства і барацьбы процілегласцей. Мн., 1960;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ (Мікалай Іванавіч) (4.6.1905, в. Свінка Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 5.7.1972),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1950), праф. (1962). Скончыў Мінскіпед.ін-т (1937). Настаўнічаў, выкладаў у БДУ, з 1944 у Мінскім пед. ін-це. Даследаваў пытанні бел., рус. і слав. мовазнаўства. Аўтар «Параўнальнай граматыкі рускай і беларускай моў» (1962; 2-е выд. 1972). Сааўтар шэрагу падручнікаў і дапаможнікаў для сярэдніх і вышэйшых навуч. устаноў («Беларуская мова», ч. 1—2, 1961—62; «Руская мова», ч. 1—2, 1962—65, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЙНЭ́КА (Валерый Сяргеевіч) (н. 29.11.1951, г.п. Рудзенск Мінскай вобл.),
бел. эстрадны спявак. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя Глінкі (1971), Мінскіін-т культуры (1988). З 1972 у Бел. філармоніі, з 1977 у ансамблі «Песняры», у 1993—96 саліст Дзярж. аркестра сімф. і эстр. музыкі Рэспублікі Беларусь. З 1997 выкладае ў мінскім Ін-це сучасных ведаў. У канцэртным рэпертуары творы сучасных, у т. л.бел., кампазітараў: А.Пахмутавай, І.Лучанка, Л.Захлеўнага, У.Мулявіна, В.Іванова, Дз.Даўгалёва, А.Елісеенкава на словы бел. паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАЎ (Іван Пятровіч) (н. 27.9.1924, в. Ляжыткавічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гематалогіі і пералівання крыві. Д-рмед.н., праф. (1972). Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (1995). Скончыў Мінскімед.ін-т (1955). У 1964—74 дырэктар Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві. З 1990 у НДІ радыяцыйнай медыцыны, з 1993 кіраўнік Рэсп. цэнтра гемафіліі. Навук. працы па гематалогіі, пульманалогіі, трансфузіялогіі, праблемах згусальнасці крыві.
Тв.:
Трансфузионная терапия в клинике внутренних болезней. Мн., 1975;
Хронический бронхит. Мн., 1989 (разам з А.Э.Макарэвічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛЕ́БА (Антон Мікалаевіч) (14.1.1920, в. Дубовы Лог Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 13.12.1983),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскііндустр. тарфяны тэхнікум (1937), курсы мал. лейтэнантаў (1941), Вышэйшую бранятанк. школу (1948), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1954). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўн.-Зах., Бел., 1-м Бел. франтах. Вызначыўся ў 1945 у баі на тэр. Польшчы: кав. эскадрон на чале са ст. лейтэнантам Д. фарсіраваў Одру, забяспечыў пераправу ўсяго кав. палка; трапіўшы ў акружэнне, арганізаваў прарыў, выратаваў байцоў і зброю. Да 1969 у Сав. Арміі.