НАЗА́РАНКА (Пётр Мікалаевіч) (н. 9.4.1957, Мінск),
бел. жывапісец. Сын М.П.Назаранкі, брат А.М.Назаранкі. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1982). З 1985 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа ў рэаліст. манеры. Творы вызначаюцца складанасцю каларыту, тонкай мадэліроўкай форм, псіхал. пранікненнем у глыбіню вобраза: «На прасторах Міншчыны» (1981), «Дыялог» (1982), «Фангомы», «Золата захаду» (абодва 1984), «Поле бою, поле вечнага жыцця» (1985), «Лімонны сок» (1989), «Белы бэз», «Успаміны» (абодва 1990), «Зямля Скарыны» (1992), «Туман» (1993), «Вераніка», «Месяцовая ноч» (абодва 1994), «Маланка» (1998), серыя «Нясвіж» (1998—99), «За каханне» (2000) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЖНЕВА (Наталля Мікалаеўна) (н. 18.6.1950, Мінск),
бел. вучоны, педагог. Д-рпед.н. (1993), праф. (1995). Скончыла Мінскі пед.ін-т замежных моў (1972). З 1972 у БПІ, з 1974 у Ваен. акадэміі (з 1994 заг. кафедры). З 1998 заг. кафедры рамана-герм. моў БДУ, адначасова праф.Ваен. акадэміі. Навук. працы па сучасных інфарм. тэхналогіях вывучэння замежных моў, на аснове крэатыўных методык. Распрацавала нетрадыцыйныя формы і метады навучання, накіраваныя на ўдасканаленне пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў.
Тв.:
Творчество в процессе обучения иностранным языкам. Мн., 1993;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НО́ВОЕ ВАРША́ВСКОЕ У́ТРО»,
газета. Выдавалася ў 1915—17 у Мінску на рус. мове штодзённа, акрамя панядзелка. Належала М.Дворжацу. Да Лют. рэв. мела інфарм.-камерцыйны характар, з сак. 1917 набыла паліт. афарбоўку. Змяшчала ўрадавыя распараджэнні і загады мясц. улад. Асвятляла падзеі гар. жыцця (рубрыка «Мінск»), навіны з франтоў, пісала пра ўсталяванне нов. ладу, фарміраванне і дзейнасць нац. рухаў, партыйных, грамадска-паліт., прафесійных і інш. арг-цый, пра найб. важныя падзеі грамадска-паліт. жыцця Расіі. Праграмай сваёй дзейнасці абвясціла платформу Петраградскага Савета. На выбарах у гар. думу выступала ў падтрымку сацыял-дэмакратаў. Да Кастр. рэвалюцыі паставілася варожа. Спыніла існаванне ў снеж. 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́ДЗІН (Павел Паўлавіч) (28.2.1916, в. Дамашняя Лыскаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 13.2.1983),
бел. мастак. Скончыў Горкаўскае маст. вучылішча (1940). Працаваў пераважна ў станковым жывапісе ў рэаліст. манеры, а таксама ў графіцы і плакаце. Аўтар карцін «А.П.Чэхаў на Сахаліне» (1950), «Южна-Сахалінск» (1952), «Зімовы пейзаж», «Вадавоз» (абедзве 1953), «Перадсвяточны вечар», «Вяртанне да мірнай працы» (абедзве 1960), «Выратаванне сцяга» (1961), «Зжатае поле», «Мінск увечары» (абедзве 1962), «Хлеб-соль» (1972), партрэта П.І.Клімука (1978), трыпціха «Брэсцкая крэпасць» (1966—71), графічнай серыі «Брэсцкая крэпасць» (1966—71), плаката «Слава героям космасу!» (1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў (Віктар Барысавіч) (1.4.1923, Мінск — 27.11.1981),
бел. скульптар. Скончыў Маскоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1952). Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Сярод станковых твораў кампазіцыі «Партрэт студэнткі», «Раніца» (абодва 1956), «Мары» (1957), «Юнацтва» (1960), «Зноў ідуць» (1964), партрэт арх. Я.І.Цюкава (1973) і інш. Аўтар помнікаў У.І.Леніну ў р.п. Мікашэвічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. (1959), Ашгабаце (1966), Небіт-Дагу (Туркменістан, 1967), туркм. паэту 18 ст. Махтумкулі ў Ашгабаце (1970). Прымаў удзел у арх.-скульптурным аздабленні будынкаў Сувораўскага вучылішча (1953), Палаца культуры Белсаўпрофа (1954), Т-ра юнага гледача (1956) у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЭ́ЦКАЯ СУКО́ННАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў в. Парэчча Пінскага пав. (цяпер у Пінскім р-не Брэсцкай вобл.) у 1836—1916. Выпускала трыко, тонкую шарсцяную тканіну, двайное сукно. У 1879 працавала 420 рабочых. У 1895 былі 3 (у 1900—4) паравыя машыны і паравыя катлы, 3400 ткацкіх верацён і інш. У некаторыя гады ф-ка выпускала да 230 тыс. аршынаў сукна і трыко. Прадукцыю збывалі ў Маскву, Пецярбург, Варшаву, Вільню, Кіеў, Адэсу, Беласток, Мінск. На выстаўках вырабы ф-кі былі адзначаны сярэбраным (Парыж, 1878) і залатым (Масква, 1882) медалямі. Пры фабрыцы было вучылішча, 4 казармы для сямейных, 4 інтэрнаты, бальніца, прадуктовая крама.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПІНСКДРЭ́Ў»,
закрытае акцыянернае т-ва ў г. Пінск Брэсцкай вобл. Створана ў 2000 на базе Пінскага вытв.дрэваапр. аб’яднання «Пінскдрэў» (з 1971), вытв-сці якога набылі самастойнасць і разам з іншымі дрэваапр. прадпрыемствамі ўвайшлі ў «П.» як філіялы. У «П.» уваходзяць гал. прадпрыемствы: Пінская запалкавая фабрыка, Пінскі фанерны завод, ф-кі — мяккай мэблі, экспартнай мэблі, сталоў, крэслаў; з-ды — драўнінна-стружкавых пліт, струганага шпону і мэблі, лесазавод, леспрамгас (усе ў Пінску), Гарадзішчанская ф-ка корпуснай мэблі, унітарнае даччынае прадпрыемства «Еўрамэбля» (г. Брэст), магазін «Мэбля» (Мінск) і інш.Асн. прадукцыя (2001): мэбля, фанера, запалкі, струганы шпон, драўнінна-стружкавыя пліты, вырабы нар. спажывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСА́РЫК (Алесь) (сапр.Пісарчык Аляксандр Уладзіміравіч; н. 9.4.1954, Мінск),
бел.паэт. Вучыўся ў БДУ (1977—80). У 1976—85 працаваў на МТЗ. Друкуецца з 1973. Піша на бел. і рус. мовах. У паэт. зб-ках «Белы май» (1983), «Дажджы яравыя» (1990), «Пакуль гарыць мая зара» (1995), «Ноч дзявочай касы» (1996), «Журба вяргіні» (1997), «Пара медазбору» (1999) і інш. услаўленне прыгажосці роднай прыроды, кахання, асэнсаванне мінулага і сучаснага, тэмы афганскай вайны, чарнобыльскай трагедыі. Многія яго вершы пакладзены на музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫХО́ЖЫ (Анатоль Аляксеевіч) (н. 15.1.1953, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1999). Чл. Нью-Йоркскай АН (1997). Скончыў БПІ (1975). З 1977 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. З 1999 у БПА (заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні новых тыпаў алгарытмаў аптымізацыі лічбавых сістэм у частковай логіцы. Распрацаваў праграмныя сродкі высокаўзроўневага сінтэзу вылічальных сістэм, мадэлі сеткавых асінхронных паралельных алгарытмаў і метады іх сінтэзу з рознай ступенню распаралеленасці.
Тв.:
Транслятор логических знаний и задач // Автоматика и вычислительная техника. 1988. № 3;
Методы преобразования логических алгоритмов в САПР СБИС // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1992. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЦЕ́ХІН (Сяргей Іванавіч) (н. 21.7.1949, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1979). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1967), у 1972—78 і з 1993 выкладае ў ім. З 1967 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1987—92 працаваў у спарт. дзіцячай юнацкай школе алімп. рэзерву. П. вылучаюць выразная пластыка, добрыя сцэнічныя даныя. Сярод партый: Драсельмеер («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Тарэра («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Іван, Князь, Вялікі інквізітар («Альпійская балада», «Курган», «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Д’ябал («Стварэнне свету» А.Пятрова), Крас («Спартак» А.Хачатурана), Абат («Карміна Бурана» К.Орфа), Пер Гюнт («Пер Гюнт» Э.Грыга).