кветкавая расліна сям. рутавых. Вядомы толькі ў культуры ў краінах з трапічным і субтрапічным кліматам. Радзіма — Індыя і Кітай. Завезены ў Міжземнамор’е арміяй Аляксандра Македонскага за 300 г.дан.э., у Месапатаміі вядомы за 4 тыс. гадоў да н.э.
Вечназялёны куст або дрэва выш.да 3 м. Галіны з адзіночнымі пазушнымі калючкамі даўж.да 5 см. Лісце буйное, падоўжана-авальнае, шчыльнае. Кветкі белыя з чырванаватым адценнем, буйныя, адзіночныя або ў суквеццях. Лімонна-жоўтыя, радзей аранжавыя плады даўж.да 14 см, масай 1—2 кг, падобныя на вял. лімон, маюць кісла-салодкі, злёгку гаркаваты смак, ідуць на цукаты, мармелад, варэнне. З лісця, кветак і лупін атрымліваюць эфірны алей. Харч., тэхн., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСДРУБА́Л Hasdrubal; ?—24.6.207 дан.э.), карфагенскі палкаводзец. Сын Гамількара Баркі, брат Ганібала. У час 2-й Пунічнай вайны (218—201 дан.э.) камандаваў карфагенскімі сіламі ў Іспаніі, атрымаў шэраг перамог над рымлянамі. У 207 дан.э. павёў войскі на дапамогу Ганібалу ў Італію, загінуў у бітве на р. Метаўр (Метаўра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАСТЫ́ЛЬ (ад грэч. hypostylos які падтрымліваецца калонамі),
у архітэктуры Стараж. Усходу (Егіпет, Іран) вялікая зала храма або палаца са шматлікімі, шчыльна пастаўленымі калонамі (напр., храм Амона-Ра ў комплексе Карнак, 14—12 ст.дан.э.).
Даарт.Гіпастыль. Залы храма Амона-Ра ў комплексе Карнак. 14—12 ст.дан.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАВА́РСКІ ЛЕС (Bayrischer Wald),
складкава-глыбавы крышт. хрыбет на ПдУ Германіі. Даўж. каля 90 км, выш.да 1121 м (г. Эйнёдрыгель). Паверхня згладжаная, з асобнымі завостранымі вяршынямі. Паўн.-ўсх. схілы адносна пакатыя, паўд.-заходнія стромка спадаюць да даліны р. Дунай. Давыш. 800 м укрыты ялова-букавымі, вышэй — ялова-піхтавымі лясамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУФА́Р (Pomatomus saltatrix),
чародная пелагічная рыба; адзіны від сям. луфаравых атр. акунепадобных. Пашыраны ў субтрапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і паўд.-зах.ч. Ціхага ак., трапляецца ў Азоўскім і Чорным м.
Даўж. да 115 (звычайна да 70) см, маса да 15 кг. Луска дробная, цыхлоідная. Драпежнік. Аб’ект спарт. і прамысл. рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАМБІ́КСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне ў Мазамбікскім праліве, у зах.ч. Індыйскага ак.; галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Накіравана на Пд, уздоўж берагоў Афрыкі, дзе пераходзіць у цячэнне Ігольнага Мыса. Скорасць да 2,8 км/гадз (у перыяд з ліст.дакрас.). Сярэдняя т-ра вады на паверхні за год да 25 °C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДЛУ́ЖЖА,
комплекс паселішчаў каменнага і бронзавага вякоў каля в. Падлужжа Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. Адносяцца да эпохі верхняга палеаліту, верхнедняпроўскай культуры (5—3-е тыс.дан.э.) і сосніцкай культуры (1,5—1-е тыс.дан.э.). Знойдзены наканечнікі коп’яў, разцы, ножападобныя пласціны, скрэблы, нуклеусы, адшчэпы, фрагменты ляпнога посуду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІ́Я-ТРЫЯ́ДА (Hagia Triada),
паселішча неаліту і бронзавага веку каля в. Агія-Трыяда на в-ве Крыт, адзін з цэнтраў крыта-мікенскай культуры. Захаваліся рэшткі палаца («царскай вілы»), пабудаванага мінойцамі каля 1600 дан.э. Складаўся з жылых і інш. памяшканняў, упрыгожаных фрэскамі, ванных пакояў, тэрас. Выяўлены культавае памяшканне з алтаром і ахвярныя рэчы (статуэткі, посуд і інш.), керамічны саркафаг з выявамі сцэн пахавальнага рытуалу. Заняпад Агія-Трыяды звязаны з нашэсцем ахейцаў (сярэдзіна 15 ст.дан.э.).
Даарт.Агія-Трыяда. Ваза з палаца. Каля 1500 дан.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕТРАВЫ́Я ХВА́ЛІ,
складаныя ваганні вады на паверхні вадаёмаў, якія выклікаюцца ветрам. Назіраюцца ў верхнім слоі вады даглыб. ў сярэднім 50—60 м. Памеры ветраных хваль залежаць ад скорасці і даўжыні разгону ветру, працягласці яго ўздзеяння на водную паверхню, памераў воднай прасторы і глыбіні вадаёма. У глыбакаводных частках мораў вышыня ветраных хваль можа дасягаць 10 м і больш, у акіянах — ад 13—18 да 25 м, скорасць распаўсюджання да 14—15 м/с. На вадаёмах Беларусі вышыня хваль звычайна 0,25—0,5 м, максімальная да 1,5 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎБІЦА (ням. Haubitze),
артылерыйская гармата для стральбы пад вуглом узвышэння да 70° па наземных цэлях. Першыя гаўбіцы з’явіліся ў Еўропе ў 15 ст., у Расіі (гаўфніцы) у сярэдзіне 16 ст. (гл.Артылерыя). Сучасныя гаўбіцы маюць калібр 105—203 мм, адносна кароткі ствол (15—40 калібраў), скарастрэльнасць да 10 стрэлаў за мінуту, далёкасць стральбы да 24 км (рэактыўнымі снарадамі — да 30 км). Бываюць самаходныя або буксіруюцца, некат. могуць страляць ядз. снарадамі. Гаўбіцы калібру 122-, 152- і 203-мм шырока выкарыстоўваліся ў гады Вял.Айч. вайны.