нацыя, асн. насельніцтва Башкортастана. Жывуць таксама ў суседніх з Башкортастанам абласцях і рэспубліках Расіі. 1371 тыс.чал., з іх у Башкортастане 936 тыс.чал. (1979). Гавораць на башкірскай мове. Вернікі — мусульмане-суніты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БМВ (BMW),
марка легкавых аўтамабіляў (выпуск з 1928) і матацыклаў (выпуск з 1923) фірмы «Баерышэ маторэнвэрке» (ФРГ). Аўтамабілі маркі БМВ маюць магутнасць рухавіка 140—250 кВт і макс. скорасць 200—250 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫЗЕ́НТ (галанд. presenning),
шчыльная тканіна з тоўстай пражы, прамочанай воданепранікальнымі і процігніласнымі саставамі. Вырабляюць зхім. валокнаў, часам бывае льняны, паўільняны ці баваўняны. Выкарыстоўваюць для ўкрыцця розных матэрыялаў, машын, а таксама для вырабу спецвопраткі, абутку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІЯ́ЦКАЯ ДЭПРЭ́СІЯ, Паўднёваазіяцкая дэпрэсія,
вобласць нізкага атм. ціску над Паўд., Зах. і часткова Цэнтр. Азіяй з цэнтрам над Іранскім нагор’ем. Адзін з сезонных кліматычных цэнтраў дзеяння атмасферы. Праяўляецца часцей летам. Абумоўлена моцным летнім праграваннем мацерыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІХІ́ТА (н. 23.12.1933, Токіо),
імператар Японіі. Старэйшы сын імператара Хірахіта. Скончыў ун-т Гакусюін (1956). 10.11.1952 абвешчаны наследным прынцам. У час хваробы бацькі з 22.9.1988 да 7.1.1989 выконваў абавязкі імператара. З 7.1.1989 імператар (125-ы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ ФЕРГА́НСКІ КАНА́Л,
арашальны канал на тэр. Узбекістана (283 км) і Таджыкістана (62 км). Пабудаваны ў 1939—40. Злучае р. Нарын з Сырдар’ёй. Больш за 1000 гідратэхн. збудаванняў, з іх 50 буйных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭНА́Жу медыцыне, дрэніраванне,
лячэбны метад, пры якім ствараецца магчымасць пастаяннага адтоку вадкасці з полых органаў, поласцей цела, ран і абсцэсаў. Выкарыстоўваюць гумавыя, пластмасавыя ці шкляныя трубкі з адтулінамі, а таксама марлевыя і гумавыя палосы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РАЛЬД II (Harold II; ? — 14.10.1066),
апошні англасаксонскі кароль Англіі (студз.—кастр. 1066). Фактычна правіў краінай з 1053. Выбраны каралём 6.1.1066. 25.9 1066 разбіў войскі нарв. караля Гаральда III. Загінуў у бітве з нарманамі пад Гастынгсам.