у тэорыі права — запазычанне або аднаўленне. У гісторыі права тэрмін «Р.» ўжываўся для абазначэння запазычання, успрымання якой-н. унутрыдзяржаўнай прававой сістэмай прынцыпаў, ін-таў, рысаў інш. унутрыдзярж. прававой сістэмы. У такім сэнсе разумелася Р. рымскага права правам шэрагу еўрап. дзяржаў. У тэорыі міжнар. права Р. часам азначае дакладнае аднаўленне ў нац. прававых актах фармулёвак міжнар.-прававых актаў або забеспячэнне дзяржавай з дапамогай нац. заканадаўства выканання сваіх міжнар. абавязацельстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРАМЕ́НТА (Sacramento),
рака на З ЗША. Даўж. каля 640 км (з р. Піт каля 960 км), пл. басейна 73 тыс.км². Вытокі на схілах гор Кламат, цячэ па паўн.ч. Каліфарнійскай даліны, упадае ў зал. Сан-Францыска, у вусці зліваецца з р. Сан-Хаакін. Зімовыя паводкі, вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні расход вады на выхадзе з гор 314 м³/с. Буйное вадасх. Шаста, ГЭС. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 288 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІДЗІ́Н [ад грэч. sanis (sanidos) таблічка, дошка],
пародаўтваральны мінерал з групы палявых шпатаў, каліева-натрыевы алюмасілікат (K, Na)AlSi3O8. Мае прымесі кальцыю і барыю. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае крышталі таблітчастыя да пласціністых, характэрны двайнікі прарастання (асабліва карлсбадскія). Бясколерны, вадзяна-празрысты. Цв. 6. Шчыльн. 2,6 г/см³.
Крохкі. Магматычнага паходжання. Выкарыстоўваецца ў керамічнай прам-сці, высакаякасная сыравіна для электракерамікі, вытв-сці гліназёму, калійных угнаенняў, паташу. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Германіі, Італіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПЛО́,
канструктыўны элемент у выглядзе канала пераменнага сячэння для разгону вадкасці ці газу (пары) і надання патоку зададзенага напрамку. У С. ўнутр. (цеплавая) энергія і патэнцыяльная энергія ціску рабочага цела пераўтвараюцца ў кінетычную (дынамічны разгон). Накіроўвае паток у актыўнай гідраўлічнай турбіне, дазіруе расход вадкасці (гл.Расходамер), надае неабходную скорасць струменю ў паравой турбіне; распыльвае (гл.Фарсунка). Рэактыўнае С. (рэактыўны рухач) — частка рэактыўнага рухавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́РЖАНСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з вер. 1941 да кастр. 1942 у в. Свержань Журавіцкага (цяпер Рагачоўскага) р-на Гомельскай вобл. (кіраўнік Т.Ф.Карніенка). Падпольшчыкі збіралі зброю, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, зрывалі ням. фашыстам вываз насельніцтва, хлеба, жывёлы ў Германію, праводзілі дыверсіі, дапамагалі стварэнню падп. груп у суседніх вёсках. Падполле падрыхтавала базу для разгортвання партыз. руху ў раёне і ў кастр. 1942 улілося ў 10-ю Журавіцкую партыз. брыгаду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРЫ́СТЫ ТРУС,
мяса-шкуркавая парода трусоў. Выведзена ў СССР (Тульская і Палтаўская вобл.) скрыжаваннем мясц. чорных трусоў з пародай шампань. На Беларусі гадуюць аматары.
Канстытуцыя моцная. Целасклад, характэрны для жывёл мяснога кірунку (шырокія грудзі і спіна, моцныя ногі з развітой мускулатурай). Маса 4—6 кг. Поўсць густая, аднародная, цёмна- або светла-серабрыстая, галава, вушы, пярэдняя ч. цела і лапы цёмныя. Плоднасць 7—9 трусянят. Вызначаецца скараспеласцю, высокім выхадам мяса добрай якасці, каштоўным футрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРЭ́ННЕ,
нанясенне на паверхню вырабаў слоя серабрадля павышэння каразійнай стойкасці, эл. праводнасці, адбівальнай здольнасці, антыфрыкцыйных уласцівасцей ці ў дэкар. мэтах. Таўшчыня сярэбранага пакрыцця ад доляў мікраметра да 30 мкм. С. метал. вырабаў робіцца гальванічным спосабам (гальванастэгіяй), радзей плакіраваннем (гарачай пракаткай або прасаваннем тонкага слоя серабра); неметал. (з пластмас, керамікі, шкла і інш.) — хім. спосабам (аднаўленнем серабра з водных раствораў яго солей), кандэнсацыяй пары серабра ў вакууме, катодным распыленнем, метадам упальвання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДЫЯГНО́СТЫКА (ад лац. serum сываратка + дыягностыка),
выяўленне дыягназу інфекц. і неінфекц. захворванняў або вызначэнне антыгенных характарыстык тканак чалавека (напр., груп крыві) з дапамогай сералагічных даследаванняў. Засн. на выяўленні антыгенаў або антыцел у крыві (інш. вадкасцях) і тканках арганізма.
Для С. выкарыстоўваюць рэакцыі аглюцінацыі (зліпанне і выпадзенне ў асадак бактэрый, клетак крыві, тканак і інш.), нейтралізацыі, прэцыпітацыі (асаджэнне комплексу антыген-антыцела ў выніку злучэння растваральнага антыгена с антыцелам), радыеімуналагічныя, імунаферментныя і інш. метады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАЛО́ГІЯ (ад лац. serum сываратка + ...логія),
раздзел імуналогіі, які вывучае механізмы сералагічных рэакцый, магчымасці іх выкарыстання ў біялогіі і медыцыне. Сералагічныя рэакцыі пашыраны для дыягностыкі захворванняў, вызначэння антыгенных уласцівасцей біял. тканак (груп крыві, ступені чужароднасці органаў, што перасаджваюцца), гармонаў, лек. сродкаў, вывучэння механізмаў працэсаў жыццядзейнасці і іх парушэнняў. Гл. таксама Серадыягностыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАПРАФІЛА́КТЫКА (ад лац. serum сываратка + прафілактыка),
увядзенне ў арганізм антыцел супраць мікраарганізмаў або іх таксінаў для прафілактыкі інфекц. хвароб. Пры С. ўводзяць імунаглабуліны, імунныя сывараткі, у выніку ўзнікае пасіўны імунітэт (да 2—4 тыдняў). Ужываюць пры высокай рызыцы заражэння з мэтай прадухілення батулізму, слупняку, дыфтэрыі, сібірскай язвы і інш. Эфектыўнасць С. тым большая, чым раней яна праведзена. Калі пасля С. чалавек захварэў, хвароба працякае менш цяжка, радзей узнікаюць ускладненні і інш.