ГЕАМЕРЫ́ДА (ад геа... + грэч. meris частка, слой),
жывое покрыва, сукупнасць усіх жывых арганізмаў, якія насяляюць планету. Зрэдку выкарыстоўваецца і як сінонім біясферы. Тэрмін прапанаваў рус. вучоны У.М.Беклямішаў (1928). У паняцці У.І.Вярнадскага ў біял. сэнсе — жывое рэчыва Зямлі. На Зямлі існуе каля 2 млн. відаў арганізмаў, у т. л. 1,5 млн. відаў жывёл. Маса жывога перавышае масу зямной кары. Колькасць прадукцыі за 1 млрд. гадоў у 10 разоў перавышае масу зямной кары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАМАРФО́З,
рэгенерацыя, пры якой замест страчанага органа ўтвараецца новы з іншай формай і функцыяй. Пашыраны ў розных жывёл — ад прасцейшых да пазваночных, але часцей трапляецца ў жывёл з нізкай арганізацыяй як праяўленне мутацый, фенакопій, можа абумоўлівацца і спадчыннасцю. Напр., у рачных ракаў замест страчанага складанага фасетачнага вока можа рэгенерыраваць вусік; у дажджавога чарвяка замест ампутаванага галаўнога ўчастка развіваецца хваставая частка цела. Гетэрамарфоз можна выклікаць штучна пры змене ўмоў рэгенерацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПСАГРАФІ́ЧНАЯ КРЫВА́Я,
крывая, якая паказвае ў прамавугольных каардынатах адноснае размяшчэнне плошчаў з рознымі вышынямі сушы і глыбінь мора на паверхні «цвёрдай» Зямлі. Будуецца адкладаннем на восі ардынат вышынь і глыбінь, а па восі абсцыс плошчы пашырэння пэўных вышынь і глыбінь. Крывая паказвае, што каля 80% рэльефу Зямлі прыпадае на адносна выраўнаваныя прасторы сушы і марскога дна. Частка гіпсаграфічнай крывой, якая адлюстроўвае профіль дна акіяна, наз.батыграфічнай крывой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКЛАМА́ЦЫЯ (ад лац. declamatio практыкаванне ў красамоўстве),
мастацтва выразна чытаць вершы ці прозу. Узнікла ў Стараж. Рыме як частка красамоўніцкага мастацтва. Прынятая ў 17—18 ст. класіцысцкім т-рам прыўзнятая, напеўная, умоўная Д. замянілася ў канцы 18 — пач. 19 ст. жыццёва праўдзівай, індывідуалізаванай мовай, якую ўвёў рамант. і асабліва рэаліст. т-р. Тэрмін Д. ўжываўся для вызначэння канцэртнага чытання вершаў з эстрады (пазней заменены тэрмінам мастацкае чытанне). Разнавіднасць эстраднай Д. — меладэкламацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖМЕНЬ»,
«цмень», каменны метэарыт, які выпаў у 1858 каля в. Цмень Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Маса 246 г. Належыць да ахандрытаў. Асн.частка (116 г) зберагаецца ў Венскім нац. прыродазнаўча-гіст. музеі, 26,6 г — у калекцыі метэарытаў Рас.АН (Масква), 6,8 г — у Амер. музеі прыродазнаўчай гісторыі (Нью-Йорк). Гл. таксама Метэарыты.
Літ.:
Бордон В.Е., Давыдов М.Н. Рожденные в космосе. Мн., 1982. С. 36—37.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНАМЕ́РЫ,
супалімеры алефінаў з ненасычанымі арган. к-тамі, у якіх частка кіслотных груп нейтралізавана іонамі шчолачных ці шчолачназямельных металаў. Празрыстыя, тэрмапластычныя, шчыльн. 930—950 кг/м³ Набракаюць у этаноле і ацэтоне, устойлівыя да ўздзеяння тлушчаў, алеяў, мінер. масел, разбураюцца моцнымі к-тамі. Вызначаюцца высокай мех. трываласцю, эластычнасцю, добрай адгезіяй да розных матэрыялаў. Выкарыстоўваюць для вырабу труб, шлангаў, ёмістасцей для хім., харч. і фармацэўтычнай прам-сці, для прыгатавання лакаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБН МІСКАВА́ЙХ, Ібн Міскавейх,
Абу Алі Ахмед ібн Мухамед (? — 1030), арабамоўны гісторык і філосаф. Аўтар «Кнігі вопытаў народаў» («Кітаб таджырыб аль-умам») у 6 тамах — першай пасля твора Табары значнай працы па ўсеаг. гісторыі. Апошняя частка гэтага твора мае каштоўныя звесткі пра сац.-эканам. адносіны ў Араб. Халіфаце 10 ст. Склаў трактаты па філасофіі і этыцы.
Літ.:
Игнатенко А.А. В поисках счастья: Общественно-полит. воззрения арабо-исламских философов средневековья. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФІСКА́ЦЫЯ МАЁМАСЦІ,
прымусовае бязвыплатнае адсуджэнне ва ўласнасць дзяржавы ўсёй або часткі маёмасці, якая з’яўляецца асабістай уласнасцю асуджанага. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь можа быць назначана толькі ў выпадках, прадугледжаных артыкуламі Асаблівай часткі КК. Пры частковай К.м. суд абавязаны вызначыць, якая частка маёмасці канфіскуецца, або пералічыць прадметы, якія канфіскуюцца. Не падлягаюць канфіскацыі маёмасць і прадметы, неабходныя для асуджанага і яго ўтрыманцаў, адпаведна з пералікам, зробленым у законе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЕ́ВЫ МЭ́РЫ ЗЯМЛЯ́ (Queen Mary Land),
часткаУсх. Антарктыды паміж 92°03′ і 100°04′усх. д. Узбярэжжа—Бераг «Праўды» — абмываецца водамі мораў Дэйвіса і Моўсана. Паверхня, акрамя ўзбярэжнай часткі, укрыта ледавіком, стромка ўздымаецца ў глыбіні мацерыка да выш. 2500—3000 м. На ўзбярэжжы выхады карэнных парод. На Беразе «Праўды» з 1956 працуе рас.навук. станцыя Мірны. Адкрыта ў 1912 аўстрал. антарктычнай экспедыцыяй Д.Моўсана. Названа ў гонар англ. каралевы.
адна з сістэм адзінаборстваў без зброі (практыка псіхафізічнага трэнінгу): аснова кэмпо; частка сістэмы ушу. Сфарміравалася ў Кітаі каля 960—1200. Дала пачатак яп. сістэмам джыу-джыцу і каратэ. У ЗША культывуецца з 1940-х г., у Еўропе — з сярэдзіны 1950-х г. Адметныя рысы стылю — псіхічны трэнінг, загартоўванне цела, развіццё скорасна-сілавых якасцей. Папулярызатар і распаўсюджвальнік К.-ф. — Б.Лі (ЗША).