бальнеакліматычны курорт у Японіі. На ПдЗ ад Токіо, на ўзбярэжжы Ціхага ак., на дне аднайм. вулканічнага кратэра. Развіваецца з 1930-х г. Крыніцы тэрмальных мінер. водаў (каля 90 °C) вядомы з 6 ст. Лечаць хваробы скуры, органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы. Цэнтр турызму. Музей яп. жывапісу і скульптуры, славутыя сады з мноствам трапічных раслін і рыбай, паблізу запаведнік камелій. Штогоднія маст. фестывалі ў «Абрыкосавым садзе».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АЎРО́РА»,
крэйсер рас. Балтыйскага флоту. У страі з 1903; удзельнічаў у марскіх баях пры Цусіме (май 1905), на Балтыйскім м. ў 1-ю сусв. вайну. 25.10(7.11).1917 «Аўрора» зрабіла халасты стрэл — сігнал да штурму Зімняга палаца. З 1923 вучэбны карабель. У Вял.Айч. вайну гарматы «Аўроры» выкарыстоўваліся пры абароне Ленінграда. З 1948 крэйсер стаіць на Няве як помнік Кастр. рэвалюцыі ў Петраградзе; у 1957 на ім створаны музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЎ ((Below) Георг Антон Гуга фон) (19.1.1858, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 20.10.1927),
нямецкі гісторык-медыявіст. Праф. у Мюнстэры (з 1891), Марбургу (з 1897), Цюбінгене (з 1901), Фрайбургу (1905—24). Даследаваў гісторыю дзярж. ладу і гаспадаркі ням. гарадоў у сярэднявеччы. Крытыкаваў вотчынную тэорыю, прызнаваў вядучую ролю палітыкі і права ў гісторыі. Гал. працы: «Тэрыторыя і дзяржава» (1900), «Нямецкая дзяржава ў сярэднія вякі» (1914), «Праблемы эканамічнай гісторыі» (1920).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛДЗЯРЖКІНО́, Беларускае дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі. Існавала з 17.12.1924 да крас. 1938 пры Наркамаце асветы БССР. Займалася пытаннямі кінафікацыі і кінапракату на тэр.ўсх. Беларусі, падрыхтоўкі кадраў, арганізацыі вытворчасці кінахронікі і маст. фільмаў. У 1925 аб’ядналася з кінаарганізацыяй «Бел. пралеткіно» і пачало ўласную вытворчасць фільмаў. У 1928 арганізавала студыю маст. фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1946 «Беларусьфільм»). Ліквідавана ў сувязі са стварэннем Кіраўніцтва кінафікацыі пры СНКБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЕФІ́С (ад франц. bènèfice прыбытак, карысць),
спектакль, увесь збор ад якога (поўны бенефіс) ці частка яго (паўбенефіс) ідзе на карысць аднаго ці некалькіх акцёраў-бенефіцыянтаў (за вылікам расходаў на спектакль). Узніклі ў Францыі ў 1735. У Расіі ўвайшлі ў практыку з 1783 (да 1809 дазваляліся таксама драматургам і кампазітарам). У СССР у 1925 бенефіс скасаваны. На Беларусі вядомыя з сярэдзіны 19 ст.З 2-й пал. 1980-х г. пачалі аднаўляцца.
дацкі кампазітар, піяніст. Вучыўся ў Капенгагенскай кансерваторыі (1938—41). Канцэртаваў з 1943. З 1945 выкладаў у Ютландскай муз. акадэміі (г. Орхус), з 1949 у Капенгагенскай кансерваторыі. Сярод твораў (больш за 500) оперы «Фауст 3» і «Уліс», балет «Жэні фон Вестфален», 13 сімфоній; найб. значныя творы Бентсана — сімфонія «Хроніка пра Рэне Дэкарта» (1975) і сімф. варыяцыі (1953). Аўтар першага падручніка дадэкафоніі «Дванаццацітонавая музыка» (1953).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРГ (Мікалай Канстанцінавіч) (1828—81),
урач; адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі. Скончыў мед.ф-т Маскоўскага ун-та (1853). З 1853 у марскім ведамстве, з 1860 урач у Пензе, інспектар урачэбнай управы ў Архангельску. У 1864—71 у Мінску. У 1863 заснаваў т-ва архангельскіх, у 1867 — мінскіх урачоў, прэзідэнтам якога быў да 1871; дзейнасць т-ва мела санітарна-гігіенічны кірунак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСПЕРАПЫ́ННАЕ ЛІЦЦЁметалаў і сплаваў,
тэхналагічны працэс атрымання зліткаў-загатовак з металаў ці сплаваў, заснаваны на бесперапынным руху металу адносна зон заліўкі і крышталізацыі. Робяць на машынах бесперапыннага ліцця. Упершыню выкарыстана ў каляровай металургіі, потым для разліўкі сталі.
Бесперапыннае ліццё сталі: а — схема ліцця; б — устаноўка для разліўкі з прамой вертыкальнай шахтай ахаладжальніка; в — з выгнутай шахтай; 1 — шахта ахаладжальніка; 2 — водаахаладжальны крышталізатар; 3 — залівачны коўш; 4 — стопар для закрыцця адтуліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛЬТ ((Bildt) Карл) (н. 15.7.1949, г. Хальмстад, Швецыя),
дзяржаўны і палітычны дзеяч Швецыі. Скончыў Стакгольмскі ун-т. У 1973—74 старшыня Свабоднага студэнцкага саюза Памяркоўнай кааліцыйнай партыі (ПКП). У 1974—76 старшыня Арг-цыі еўрап. студэнтаў-дэмакратаў, адначасова сакратар па паліт. пытаннях ПКП. З 1979 дэп. рыксдага (парламента). З 1986 старшыня ПКП. У 1991—94 — прэм’ер-міністр Швецыі. З 1995 пасрэднік Еўрап. саюза па ўрэгуляванні Баснійскага крызісу 1990-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМО́ВІЧ (Гарольд Іванавіч) (н. 4.9.1938, Мінск),
бел. вучоны-юрыст. Д-рюрыд.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1961). У 1961—71 працаваў у органах унутр. спраў. З 1971 на выкладчыцкай рабоце ў ВНУ сістэмы МУС. З 1990 нач. кафедры крыміналістыкі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы крыміналістыкі. Аўтар прац «Асновы крыміналістычнай тэхнікі» (1981), па тактыцы выкарыстання спец. ведаў у раскрыцці і расследаванні злачынстваў, адзін з аўтараў дапаможніка «Крыміналістыка» (1996).