СЕЙФУ́ЛІН Сакен (Садвакас; 12.6.1894, качавы аул у Джэзказганскай вобл., Казахстан — 25.2.1939),
казахскі пісьменнік, грамадскі дзеяч; пачынальнік новай каз. л-ры. Скончыў Омскую настаўніцкую семінарыю (1916). Настаўнічаў, у 1925—37 працаваў у перыяд. друку. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. Друкаваўся з 1910. Асн. ў яго творчасці — тэма рэвалюцыі і буд-ва новага жыцця (паэт.зб-кі «Неўтаймаваны конь», 1922; «Домбра», 1924; «Экспрэс», 1926; «На хвалях жыцця», 1928; п’есы «Шлях да шчасця», нап. 1917; «Чырвоныя сокалы», нап. 1920). Лепшыя традыцыі нар. паэзіі развіваў у паэмах «Разлучаныя лебедзі» (1925), «Саветстан» (1926), «Какчэтаў» (1929), «Альбатрос» (1933). Аўтар гісторыка-мемуарнага рамана «Цяжкі шлях, нялёгкі пераход» (1927), аповесцей «Айша» (1922, перапрацавана ў 1935), «Землякопы» (1928), «Здабыткі» (1935) і інш. На бел. мову яго асобныя апавяданні пераклаў П.Місько.
Тв.:
Рус.пер. — Тернистый путь. Алма-Ата, 1964;
Хамит в погоне за бандитом: Рассказы. Алма-Ата, 1971;
Стихотворения и поэмы. Л., 1973 (разам з І.Джансугуравым).
Літ.:
Какишев Т. Сакен Сейфуллин. М., 1972;
Кирабаев С. Сакен Сейфуллин: Критико-биогр. очерк. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛІШЧА,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на беразе аднайм. возера. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на З ад г.п. Ушачы, 162 км ад Віцебска, 22 км ад чыг. ст. Зябкі. 319 ж., 135 двароў (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Руіны касцёла св. Веранікі і кляштара бернардзінцаў (1726).
Упамінаецца з 1552 як двор С., уладанне полацкага харунжага Івана Корсака, 23 дымы. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. З 1878 уваходзіла ў Кубліцкую вол. Лепельскага пав. Віцебскай губ., уладанне А.Шырына. У 1886 мястэчка, 110 ж., 17 двароў, вадзяны млын, вінакурны з-д, 2 крамы, карчма. З 1924 у Чарапоўшчынскім с/с Ушацкага р-на Полацкай, з 1935 у Лепельскай акр. У 1926 у С. 298 ж., 36 двароў, у 1941—224 ж., 54 двары. У Вял.Айч. вайну акупанты спалілі 3 двары, загубілі 14 жыхароў. З 1954 цэнтр сельсавета. У 1969—252 ж., 54 двары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць устаноўленых або санкцыяніраваных дзяржавай прававых і лакальных норм, прынятых ва ўстаноўленым парадку самімі юрыд. асобамі. Вызначае асн. прынцыпы, формы і парадак арг-цыі і дзейнасці с.-г. прадпрыемстваў і аб’яднанняў, рэгулюе іх узаемаадносіны паміж сабой і дзяржавай, з работнікамі с.-г. аграпрамысловых прадпрыемстваў і аб’яднанняў і інш. грамадзянамі ў сувязі з вядзеннем імі сельскай гаспадаркі. Гал. крыніца С.п. — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Нормы С.п. ёсць таксама ў інш. галінах права (зямельнага, гаспадарчага, працоўнага і інш.). Асн. інстытуты С.п.: прававое становішча с.-г. прадпрыемстваў, вытв. аб’яднанняў у сельскай гаспадарцы; прававы статус работнікаў сельскай гаспадаркі; арганізацыйна-прававыя формы ўнутрыгаспадарчага кіравання с.-г. прадпрыемствамі і аб’яднаннямі; права землеўладання і землекарыстання с.-г. прадпрыемстваў, аб’яднанняў і грамадзян; прававы рэжым маёмасці с.-г. прадпрыемстваў і аб’яднанняў; прававое рэгуляванне арганізацыі, дысцыпліны і аховы працы на с.-г. прадпрыемствах; прававое рэгуляванне аплаты працы ў сельскай гаспадарцы; прававое рэгуляванне вытворча-гаспадарчай і фінансавай дзейнасці с.-г. прадпрыемстваў і аб’яднанняў; дагаворныя адносіны; прававое рэгуляванне сялянскай (фермерскай) гаспадаркі і асабістай падсобнай гаспадаркі ў сельскай мясцовасці; адказнасць за парушэнне с.-г. заканадаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНО́НІМАЎ СЛО́ЎНІК,
тып лінгвістычнага слоўніка, што змяшчае рады сінонімаў з тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам, які пацвярджае правільнасць ужывання сінонімаў з іх тонкімі сэнсавымі і стылістычнымі адценнямі.
Задача С.с. — вылучэнне і апісанне часткі лексікі, звязанай паміж сабой сінанімічнымі адносінамі. Кожны сінанімічны рад у С.с. складае асобны артыкул. Размяшчаюцца артыкулы па алфавіце загалоўных (апорных) слоў, якімі пачынаюцца сінанімічныя рады Першыя С.с. ваўсх.-слав. народаў з’явіліся ў канцы 18 — пач. 19 ст.Найб. раннія з іх — «Спроба расійскага саслоўніка» Дз.І.Фанвізіна (1783; 32 сінанімічныя рады) і «Спроба слоўніка рускіх сінонімаў» П.Ф.Калайдовіча (1818; 77 сінанімічных радоў).
У бел. філалогіі ўпершыню створаны «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» М.К.Клышкам (1976, 2-е выд. 1993). Ахоплівае каля 1900 сінанімічных радоў (больш за 11 тыс. слоў сучаснай бел. мовы). Асаблівасць яго: не вызначае сэнсавых адценняў, уласцівых словам сінанімічных радоў, а абмяжоўваецца прывядзеннем да кожнага з іх прыкладаў з маст. л-ры, фальклору, перыяд. друку. У канцы слоўніка прыводзіцца індэкс (алфавітны паказальнік слоў, што ўваходзяць у сінанімічныя рады).
французскі жывапісец, тэарэтык мастацтва. Вучыўся ў Парыжы ў вольнай майстэрні Бінга. Адзін з заснавальнікаў Т-ва незалежных мастакоў (1884; з 1903 яго віцэ-прэзідэнт, з 1909 прэзідэнт). У ранні перыяд творчасці быў блізкі да імпрэсіяністаў, з 1886 пад уздзеяннем Ж.Сёра далучыўся да неаімпрэсіянізму. Пісаў пейзажныя віды Пд Францыі, спакойныя па кампазіцыі, у стрыманай збалансаванай гаме («Маяк у Порт-Рые», 1888; «Пясчаны бераг мора», 1890; «Гавань у Марселі», 1907; «Марсельскі порт», 1911; «Канал Сен-Мартэн», 1933), партрэты («Партрэт Фелікса Фенеона», 1890), лірычныя сцэны і дэкар. кампазіцыі, у якіх раскрываў сваю канцэпцыю ідэальнага анархісцкага грамадства («Нядзеля ў Парыжы», 1890; «Жанчына прычэсваецца», «Дзве жанчыны каля студні», абедзве 1892; «У часы гармоніі»,1894). Мадыфікаваў тэхніку пуантылізму, выкарыстоўваў невялікія, строга ўпарадкаваныя квадратныя мазкі чыстага, інтэнсіўнага колеру: «Дамба ў Партрыё» (1888), «Хвоя. Сен-Трапез» (1909) і інш. Аўтар кн. «Ад Эжэна Дэлакруа да неаімпрэсіянізму» (1899), «Іонгкінд» (1927).
Літ.:
Ж.Сёра. П.Синьяк. Письма. Дневники...: Пер. с фр.М., 1976;
французскі жывапісец, адзін з вядучых майстроў імпрэсіянізму. Па паходжанні англічанін. Вучыўся ў майстэрні Ш.Глейра ў Парыжы (1860—63). Зазнаў уплыў К.Каро, К.Манэ. Адлюстроўваў пераважна ваколіцы Парыжа, прыроду Іль-дэ-Франса. Адметныя рысы яго жывапісу — работа на пленэры, сціпласць матываў, вытанчаная гама светлых тонаў, кампазіцыйная завершанасць і манументальная раўнавага. Раннім пейзажам уласціва некаторая змрочнасць: «Вясковая вуліца ў Марлоце» (1866), «Від на Манмартр» (1869). Каля 1870 ён асвятляе палітру, пачынае супрацьпастаўляць мазкі, ва ўраўнаважаных і лёгкіх па фактуры творах значнае месца займае неба і выяўленне неабсяжнай прасторы: «Баржы на канале Сен-Мартэн» (1870), «Лувесьен.
Сеўрская дарога» (1873), «Кузня ў Марлі» (1875), «Паводка ў Пор-Марлі» (1876), «Снег у Лувесьене» (1878). Пасля 1880 фактура яго твораў стала больш пастознай: «Белы крыж у Сен-Маме» (1884), «Сен-Маме» (1885), «Мост у Марэ, эфект навальніцы» (1887), «Стагі сена ў Марэ, эфект раніцы» (1891), «Канал у Луэне» (1892), «Царква ў Марэ пасля дажджу» (1894).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́РАПІС,
тып пісьма, які развіўся ваўсх. славян з паўустава ў выніку паскарэння працэсу пісання. Характарызаваўся звязаным напісаннем літар у слове, свабодным узмахам і націскам пяра. У старабел. дзелавой пісьменнасці пачаў ужывацца з канца 14 ст. 1м напісаны актавыя кнігі гарадскіх, земскіх і замкавых судоў, большая ч. дакументаў Метрыкі ВКЛ, Статуты ВКЛ 1529 і 1566. Асаблівага росквіту дасягнуў у 16—17 ст., калі шырока выкарыстоўваўся ў свецкіх («Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву», «Гісторыя пра Атылу», 2-я пал. 16 ст.; бел. пераклады «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага, «Александрыі», «Троі», «Рымскага летапісца» пач. 17 ст.) і рэліг. творах. С. напісана Баркулабаўская хроніка.
На аснове С. ў канцы 16 ст. створаны спец. шрыфт, якім у друкарні Мамонічаў выдадзены «Трыбунал...» (1586), Статут ВКЛ 1588, «Унія» І.Пацея (1595) і інш.Бел. С. быў больш каліграфічны і зручны для чытання, чым рускі, і ў 17 ст. прыкметна на яго ўплываў.
Літ.:
Карский Е.Ф. Славянская кирилловская палеография. М., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРАМАСА́КС (ням. Skramasax),
адзін з відаў колюча-сякучай халоднай зброі бліжняга бою. Нож з прамым адналязовым клінком (даўж. 20—50 см, шыр. 2—4 см) з патоўшчанай спінкай і дзяржаннем. Вядомы з пач.н.э. У эпоху Вял. перасялення народаў С. — тыповая зброя «варвараў» Паўн.-Зах. і Сярэдняй Еўропы; напр., у франкаў — асн. від узбраення. З сярэдзіны 1-га тыс.н.э. ўвайшоў у баявы ўжытак ч. балцкага і фінскага насельніцтва ўзбярэжжа Балт. мора. Для ўзбраення славян не характэрны. У 10—11 ст. знік з вайск. ўжытку. ВаУсх. Прусіі, зах. раёнах Літвы і Латвіі выкарыстоўваўся і ў 12 ст. (магчыма, і пазней). На Беларусі С. знойдзены пры раскопках селішча Гарадок (2-я пал. 9—пач. 10 ст.) і курганнага могільніка Вышадкі (10 ст.) Гарадоцкага р-на, у Віцебску і Мінску (12 ст.). Паводле меркавання некат. даследчыкаў, ад С. вядуць сваё паходжанне асобныя тыпы цесакоў і корды.
Літ.:
Кулаков В.И. Древности пруссов, VI—XIII вв. М., 1990;
Казакявичюс В.К. Оружие балтских племен II—VIII вв. на территории Литвы. Вильнюс, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́МБРЫЯ, звычайная,
макрэль (Scomber scombnis),
рыба сям. скумбрыевых атр. акунепадобных. Пашырана ў паўн.ч. Атлантычнага ак.: каля берагоў Паўн. Амерыкі — ад Лабрадора да Караліны; Еўропы — ад Канарскіх а-воў да Ісландыі, у Міжземным, Мармуровым, Чорным, Паўночным, Балтыйскім морах. Блізкія віды — японская С. (S. japonicus) — пашырана каля зах. і ўсх. узбярэжжаў Ціхага ак., у т. л. ў Японскім М.; каля Паўд. Афрыкі; каля зах. і ўсх. берагоў Атлант. ак., у т. л. ў Міжземным і Чорным м.; аўстралійская С. (S. australasicus) — каля Паўд. Аўстраліі і Новай Зеландыі; канагурта (Rastrelliger kanagurta) — каля берагоў Усх. Афрыкі, Паўд. Азіі, Паўн. Аўстраліі і ў прыастраўных водах — ад в-ва Мадагаскар і Чырвонага м. да а-воў Палінезіі; блізкая да канагурты індыйская С. (R. brachysoma) — каля берагоў Інданезіі, Індыі, Малайзіі, М’янмы, Пакістана, Тайланда, Шры-Ланкі; філіпінская С. (R. faughni) — каля берагоў Філіпін.
Даўж. да 60 см, маса да 1,6 кг. Цела верацёнападобнае. Спіна сінявата-зялёная са шматлікімі чорнымі выгнутымі палоскамі. Вясной робіць нераставыя і кармавыя міграцыі. Корміцца планктонам. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў (Смірноў-Святлоўскі) Пётр Іванавіч
(14.8.1897, г. Чырвоны Сулін Растоўскай вобл., Расія — 17.3.1940),
военачальнік, флагман флоту 2-га рангу (1938). Скончыў Ваенна-марскую акадэмію (1927). З кастр. 1917 адзін з камісараў і нач. штаба зводнага Кранштацкага атрада. У 1918 камісар атрада маракоў-падрыўнікоў на Петраградскім напрамку, нач. штаба Волжскай ваен. флатыліі. камандзір асобнага атрада на Усх. фронце. З вер. 1919 — да снеж. 1920 камандуючы Дняпроўскай ваеннай флатыліяй (ДВФ), чл.ваен. савета Гомельскага ўмацаванага раёна. Удзельнік Лоеўскага прарыву 1920, баёў за Нароўлю, Мазыр, Петрыкаў, Тураў, кіраўнік прарыву караблёў ДВФ з Мазыра ў тыл праціўніка. У 1924 камісар і старшы пам. камандзіра вартавога карабля «Вароўскі», які ў 1924 здзейсніў далёкае плаванне вакол Еўропы і Азіі (з Архангельска ва Уладзівасток). Пазней працаваў саветнікам ВМФ у Кітаі. З 1927 на адказных пасадах у ВМФСССР, у т. л. (у студз. 1938 — сак. 1939 1-ы нам. і часова выконваючы пасаду наркома ВМФСССР). Дэп. Вярхоўнага Савета СССР у 1936—40. Аўтар успамінаў «Дняпроўская ваенная флатылія» (1925).