рух цвёрдага цела, пры якім прамая, што злучае любыя 2 пункты, перамяшчаецца паралельна самой сабе. Пры П.р. ўсе пункты цвёрдага цела апісваюць аднолькавыя траекторыі і маюць у кожны момант часу аднолькавыя па модулі і напрамку скорасці і паскарэнні. Вывучэнне П.р. цела зводзіцца да задачы кінематыкі пункта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМУ́М (араб. гарачы вецер),
сухі гарачы вецер пераважна зах. і паўд.-зах. напрамкаў у пустынях Паўн. Афрыкі і Аравійскага п-ва. Звычайна С. — моцны кароткачасовы (ад 20 мінда 2—3 гадз) шквал, іншы раз з навальніцай, часта суправаджаецца пылавой бурай, што зацямняе Сонца. Найчасцей бывае вясной і летам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРО́НА ГРАМАДЗЯ́НСКІХ ПРАВО́Ў,
у цывільным праве сукупнасць дзеянняў па ахове законных маёмасных і асабістых немаёмасных правоў грамадзян. Ажыццяўляецца ва ўстаноўленым судом парадку праз: прызнанне гэтых правоў; аднаўленне становішча, якое існавала да парушэння права і спынення дзеянняў, што парушаюць права; прысуджэнне да выканання абавязацельства ў натуры; спыненне або змену праваадносін; спагнанне з асобы, якая парушыла права, нанесеных страт, няўстойкі, а таксама інш. законныя спосабы. У выпадках, асобна прадугледжаных законам, можа ажыццяўляцца ў адм. парадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАВІЛО́НСКАЕ СТОЎПАТВАРЭ́ННЕ,
біблейскі міф пра спробу людзей пабудаваць пасля сусветнага патопу ў зямлі Сенаар (Месапатамія) горад і вежу да нябёс (гл.Вавілон, Вавілонская вежа). Разгневаны дзёрзкасцю людзей, Бог, паводле Бібліі, «змяшаў іх мовы» так, што тыя перасталі разумець адзін аднаго, і «рассеяў іх па ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад». Недабудаваны горад назвалі Вавілон. У пераносным значэнні Вавілонскае стоўпатварэнне — мітусня, поўны беспарадак.
Да арт. Вавілонскае стоўпатварэнне. Вавілонская вежа. Мастак П.Брэйгель Старэйшы. 1563.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯ́НКІ (Lithobiomorpha),
атрад губаногіх мнаганожак. Каля 800 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя пустынь. Жывуць пад камянямі, карой пнёў, у парахні, у вільготных мясцінах. На Беларусі найчасцей трапляецца К. звычайная, або мнаганожка-каменялаз (Lithobius forficatus).
Даўж. да 50 мм. Знешне падобныя да скалапендравых. Цела пляскатае, зверху рыжаватае або карычневае. Тулава сегментаванае, укрытае цвёрдым хіцінавым покрывам (адсюль назва). Ног 15 пар. Кормяцца дробнымі насякомымі. Раздзельнаполыя, адкладваюць адзінкавыя яйцы. Здабычу забіваюць ядам залоз, што знаходзяцца ў нагасківіцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ГА,
бел.традыц. прылада для лоўлі рыбы ў неглыбокіх зарослых месцах. Складалася з двух палазоў і шаста (дзеда), да якіх прымацоўвалася сетка з тоўстых нітак або рэдка сатканае палатно.
Канцамі палазы злучаліся так, што маглі ўтварыць любы вугал. Рыбу лавілі ўтрох: двое трымалі К. за сагнутыя канцы палазоў і цягнулі яе, трэці пры дапамозе шаста прыціскаў палазы да дна. Каб праверыць улоў, палазы зводзілі і прыўзнімалі К. над вадой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́АК (Noak),
балетмайстар 2-й пал. 18 ст. Па паходжанні немец. У 1776—96 (?) працаваў у Слонімскім т-ры М.К.Агінскага. Стваральнік (1777), кіраўнік (да 1781) і педагог Слонімскай балетнай школы. Верагодна, выконваў і гал. мужчынскія партыі ў балетах т-ра. Мяркуюць, што ў яго абавязкі ўваходзіла і назіранне за балетам у Целяханах. З 1777 на слонімскай сцэне. выступала жонка Н., прымадонна слонімскага балета (апошнія звесткі пра яе адносяцца да 1785).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗА́К для тэрмічнай рэзкі, прыстасаванне для падводу падагравальнага полымя і рэжучага струменя кіслароду ў зону рэзкі металу пры кіслароднай рэзцы, а таксама флюсу — пры кіслародна-флюсавай рэзцы; прыстасаванне, што падводзіць ток да электрода, падае ахоўны і рабочы газ у зону рэзкі пры плазменна-дугавой рэзцы; прыстасаванне для падводу току да электрода і падачы паветра ў зону рэзкі металу пры паветрана-дугавой рэзцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАХО́ДНАЯ АРТЫЛЕ́РЫЯ,
від артылерыі, узброенай гарматамі і ўстаноўкамі на самаходнай цязе. Да С.а. адносяцца пушкі, гаўбіцы, мінамёты, пускавыя ўстаноўкі рэактыўнай артылерыі, процітанкавыя кіроўныя ракеты (гл.Процітанкавы ракетны комплекс), безадкатныя і зенітныя гарматы (гл.Зенітны артылерыйскі комплекс). Паводле канструкцыі адрозніваюць: самаходныя гарматы гусенічныя, колавыя, колава-гусенічныя; браніраваныя поўнасцю або часткова; вежавыя або бязвежавыя. С.а. выконвае тыя ж задачы, што наземная і зенітная артылерыя на буксірнай цязе. Іл.гл.даарт.Артылерыя, Самаходная артылерыйская ўстаноўка, Мінамёт.