ПРАКО́ШЫНА Кацярына Сяргееўна (н. 10.12.1927, с. Ловаць Хвастовіцкага р-на Калужскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Канд.філас.н. (1955). Скончыла БДУ (1950). З 1955 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах гісторыі філас., грамадска-паліт. думкі, гісторыі рэлігіі і вальнадумства ў Беларусі. Адзін з аўтараў манаграфій «Нарысы гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973), «З гісторыі вальнадумства і атэізму ў Беларусі» (1978), «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі» (1985). Дзярж. прэмія Беларусі 1984 і інш.
Тв.:
Пытанні атэізму ў беларускай грамадскай думцы (Другая палавіна XIX і пачатак XX стст.). Мн., 1960;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЦКІ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 27.1.1932, в. Бартнікі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1991), д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1961 у Бел.НДІ ўдасканалення ўрачоў (з 1966 рэктар, з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах артапедыі і траўматалогіі, накіраваныя на зніжэнне траўматызму, скарачэнне тэрмінаў лячэння, памяншэння інваліднасці і смяротнасці, па вывучэнні тканкавага крывацёку і абменных працэсаў. Выканаў фундаментальныя даследаванні, прапанаваў шэраг метадаў дыягностыкі і лячэння траўматалагічных пашкоджанняў і захворванняў апорна-рухальнага апарату. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Постоянное вытяжение в травматологии и ортопедии. Мн., 1970;
Рентгенодиагностический атлас. Ч. 1—2. Мн., 1987 (разамз А.М.Міхайлавым);
Нейроортопедические и ортопедо-неврологические синдромы у детей и подростков. Мн., 1998 (разамз Г.Г.Шанько).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭГА́К-ГАЛУБО́ВІЧ Гелена (1902, г. Івана-Франкоўск, Украіна — 1979),
бел. і польскі археолаг. Дацэнт (1956), праф. (1968). Скончыла Львоўскі ун-т (1930). З 1931 супрацоўнік кафедры археалогіі Віленскага ун-та, з 1940 — Літоўскага музея мастацтва. У 1945 супрацоўнік Ін-та гісторыі АНБССР. З канца 1945 ад’юнкт кафедры археалогіі Тарунскага, у 1950—56 — Вроцлаўскага ун-таў. У 1930-я г.разамз мужам У.Галубовічам праводзіла археал. раскопкі на тэр. Глыбоцкага, Лідскага, Міёрскага, Навагрудскага, Пастаўскага і інш. раёнаў каля в. Вята, Наўры, Паддубнікі, Чарневічы, Чурылава і інш.
Тв.:
Zabytki archeologiczne województwa Wileńskiego i Nowogródzkiego. Wilno, 1936;
Słowiańskie groby kurhanowe koło Czemiewicz w pow. Dziśnieńskim // Wiadomości archeologiczne. Warszawa, 1939. T. 16;
Славянские поселения правобережной Дисны в Вилейском округе БССР (разамз У.Галубовічам) // Краткие сообщения Ин-та истории материальной культуры АНСССР. М., 1945. Вып. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВЕД Вячаслаў Віталевіч (7.10.1956, г. Гродна),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (2002). Скончыў БДУ (1979). Настаўнічаў, з 1982 выкладаў у Гродзенскім ун-це. З 2001 прарэктар па навук. рабоце абл. ін-та павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследуе сац.-эканам. і паліт. развіццё Беларусі ў 18—19 ст., гісторыю Гродна і Гродзеншчыны 12 — пач. 20 ст.
Тв.:
Кронан: Летапіс горада на Нёмане (1116—1990 гг.). Гродна, 1993 (разамз А.П.Госцевым);
Торговля в Беларуси в период кризиса феодализма (1830—1850-е гг.). Гродно, 1995;
Падзеі і постаці гродзенскай даўніны. Гродна, 1995;
Горадня: Аповяды з гісторыі горада (сярэдзіна 16 — канец 18 ст.). Гродна, 1997 (разамз А.П.Госцевым);
Беларускія старонкі гісторыі дзекабрыстаў. Мн., 1998;
Паміж Польшчай і Расіяй: Грамад.-паліт. жыццё на землях Беларусі (1772—1863 гг.). Гродна, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРЧУ́К Мікалай Іосіфавіч (н. 27.5.1942, в. Дубенец Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1982), праф. (1983). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1966), дзе і працуе (з 1982 заг. кафедры, у 1983—85 і з 1996 дэкан). Навук. працы па дыферэнцыяльна-аператарных ураўненнях, ураўненнях з частковымі вытворнымі і матэм. фізіцы. Распрацаваў метад энергет. няроўнасцей і дастасаваў яго да шырокага класа ўраўнення ў матэм. фізіцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Метод квазиобращения для задач управления начальным условием для уравнения теплопроводности с интегральным краевым условием (разамз С.М.Аляксеевай) // Дифференциальные уравнения. 1998. Т. 34, № 4;
Метод парных интегральных уравнений в области преобразования Лапласа для решения задач теплопроводности со смешанными разрывными граничными условиями (разамз В.П.Казловым, П.А.Мандрыкам) // Инженерно-физ. журн. 1999. Т. 72, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛТРУКЕ́ВІЧ Станіслаў Іванавіч (н. 25.5.1940, в. Правыя Масты Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі, артапедыі і хірургіі; адзін з заснавальнікаў касцёва-пластычнай хірургіі на Беларусі, стваральнік бел. школы пластычных хірургаў. Д-рмед.н. (1985), праф. (1986). Засл. дз. нав. Беларусі (2000). Член міжнар.т-ва траўматолагаў-артапедаў. Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1967), дзе і працуе з 1967 (з 1986 заг. кафедры). Стажыраваўся ў Германіі (1993) і Аўстрыі (1995). Навук. працы па новых метадах аперацый на пазваночніку, канечнасцях і інш. Упершыню ў свеце распрацаваў новы спосаб падрыхтоўкі і кансервавання статычных тканак у сумесі раствораў альдэгідаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́С Анатоль Іванавіч (н. 1.1.1951, в. Драбушова Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электроннай тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1999), праф. (2001). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1973). Засл. вынаходнік Беларусі (2001). З 1973 у ВА «Інтэграл», з 1994 нам. дырэктара прадпрыемства «Белмікрасістэмы» (Мінск). Адначасова з 1995 праф.Бел.нац.тэхн. ун-та. Навук. працы па мікраэлектроніцы, паралельнай апрацоўцы інфармацыі. Распрацаваў шэраг новых сістэма- і схематэхнічных метадаў праектавання інтэгральных схем, мікрапрацэсараў, аднакрышталёвых мікраЭВМ, пабудовы сістэм інтэрфейсу, матэм. мадэлі базавых біпалярных элементаў вял. інтэгральных схем. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Биполярные микросхемы для интерфейсов систем автоматического управления. Л., 1990 (разамз А.Я.Блінковым, А.Е.Сіліным);
Схемотехника биполярных микросхем для высокопроизводительных систем обработки информации. Мн., 1998 (разамз А.Е.Сіліным, У.М.Панамаром).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Аркадзь Уладзіміравіч (1889 — ?),
бел. спартсмен. Неаднаразовы чэмпіён і рэкардсмен Пецярбурга і Расіі ў падыманні цяжару. У 1913, заснаваўшы ў Мінску аддзяленне спарт.т-ва «Санітас», разамз У.Сакалдзінскім пачаў развіваць гіравы спорт, барацьбу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Аркадзь Уладзіміравіч (1889 — ?),
бел. спартсмен. Неаднаразовы чэмпіён і рэкардсмен Пецярбурга і Расіі ў падыманні цяжару. У 1913, заснаваўшы ў Мінску аддзяленне спарт.т-ва «Санітас», разамз У.Сакалдзінскім пачаў развіваць гіравы спорт, барацьбу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́Ф’ЕЎ Сценька, бел. ювелір 17 ст., «майстар сярэбранай справы». Жыў у Полацку. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 разамз вучнем Антошкам Шчасным, пляменнікам Івашкам і інш. полацкімі рамеснікамі вывезены ў Маскву. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля.