штомесячны ілюстраваны грамадска-палітычны часопіс на бел. мове. Засн. ў 1930 пад назвай «Чырвоная Беларусь» (выходзіў да 1933), адноўлены ў студз. 1944 пад назвай «Беларусь». У 1944 выходзіў раз у 2 месяцы спачатку ў Маскве (№ 1—3), потым у Мінску паралельна на бел. і рус. мовах. З 1945 на бел. мове. Асвятляе грамадска-паліт. і эканам.жыццё рэспублікі, узнімае пытанні развіцця нац. культуры, культ. узаемасувязяў з інш. народамі, публікуе нарысы, нататкі пра бел. пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, навукі, культуры, адукацыі, фотарэпартажы, рэпрадукцыі твораў выяўл. мастацтва, папулярныя творы «малых» жанраў (вершы, апавяданні, п’есыаднаактоўкі, нарысы і інш.) бел. пісьменнікаў. Шмат увагі аддае праблемам бел.нац. адраджэння, вяртання народу яго духоўнай і гіст. спадчыны, у т. л.навук. і літ.-маст. здабыткаў, створаных беларусамі за мяжой, рэліг.-хрысціянскіх традыцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКЧЫ́Н (Сямён Уладзіміравіч) (н. 18.8.1941, г.п. Валаконаўка Белгародскай вобл., Расія),
бел. пісьменнік, публіцыст. Канд.філал.н. (1972). Скончыў БДУ (1967). З 1985 у Ін-це л-ры АН Беларусі. У 1992—95 рэд.газ. «Европейское время». Выступае як крытык, літ.-знавец. Піша на рус. мове. Даследуе гісторыю рус. л-ры 19 — пач. 20 ст. (манаграфія «Лёс фельетаніста: Жыццё і творчасць Уласа Дарашэвіча», 1975; «Пісьменнікі чэхаўскай пары», т. 1—2, 1982), руска-бел. літ. сувязі (кн. «...Народ спрадвеку родны нам», 1984; «Песня пра Беларусь», 1988). Аўтар мастацка-дакумент. аповесцяў «Да мячоў ірвануліся нашы рукі» (1978, 2-е выд. 1985), «Апошні год Дзяніса Фанвізіна» (1981), артыкулаў па праблемах журналістыкі. Адзін з аўтараў «Нарысаў па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (т. 1—4, 1993—95).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФ’Е́РЫ ((Alfieri) Віторыо) (16.1.1749, г. Асты, Італія — 8.10.1803),
італьянскі драматург і паэт; стваральнік нац. трагедыі класіцызму. Скончыў Турынскую ваен. акадэмію (1766). Аўтар трагедый: «любоўных» («Антоній і Клеапатра», 1774—75; «Піліп», 1776; «Актавія», 1779, і інш.), «свабоды» («Віргінія», 1777; «Змова Пацы», 1777—81; «Брут I», «Брут II», абедзве 1786, і інш.), «пра барацьбу за трон» («Дон Гарсія», 1774—78; «Марыя Сцюарт», 1777—86, і інш.), «сямейных пачуццяў» («Антыгона», 1775—76; «Альцэста», 1797, і інш.), «унутранай барацьбы» («Саул», 1782); «Міра», 1784); камедый у вершах (1800—03): «Адзіны», «Нямногія», «Проціяддзе», «Развод» і інш.; эпіграм, сатыр, празаічных памфлетаў (зб. «Ненавіснік Галаў», 1799); трактатаў «Пра тыранію», «Пра ўладара і літаратуру» (абодва 1789); аўтабіяграфіі «Жыццё Віторыо Альф’еры з Асты, расказанае ім самім» (1806). Яму належаць каля 200 санетаў і пераклады з антычных класікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ДЗЕНЬ»,
штотыднёвая грамадска-паліт., сельскагаспадарчая і літ. газета. Выдавалася з 7.3.1927 да 1928 у Вільні на бел. мове т-вам «Пагонь». Яе кірунак вызначаны ў дэкларацыі «Да беларускага сялянства» (1927, № 1), дзе абвяшчалася, што газета будзе абараняць паліт. правы бел. селяніна, нар. культуру і школу, усебакова асвятляць жыццё селяніна-беларуса і ў Польшчы і ў Сав. Беларусі. Фактычна ж пераважала паланафільская арыентацыя, падтрымлівала паліт. платформу Ю.Пілсудскага. Узнімала пытанні паляпшэння польска-бел. адносін, патрабавала для беларусаў роўных з усімі грамадзянамі правоў, гарантаваных канстытуцыяй. Шмат увагі аддавала праблемам бел. школы. Змяшчала матэрыялы з гісторыі БНР, газеты «Наша доля», пра бел.нар. творчасць; рабіла агляды бел.культ. жыцця, перыёдыкі, кніжных навін; змяшчала творы М.Багдановіча, А.Бартуля, М.Васілька, М.Краўцова, Ф.Умястоўскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІЯ ВЕ́ДАМАСЦІ»,
штотыднёвая грамадска-паліт. і літ. газета. Выдавалася з 14.9.1921 да 15.1.1922 у Вільні на бел. мове. Выйшла 19 нумароў. Рэдактар-выдавец М.Гарэцкі. Адно з першых беларускамоўных выданняў пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора. Пісала пра паліт. і эканам.жыццё беларусаў у т.зв. Сярэдняй Літве, дамагалася адкрыцця школ на роднай мове, змяшчала матэрыялы аб школьным і культ. жыцці ў БССР, Латвіі, на Украіне. Друкавала творы Ф.Багушэвіча, А.Абуховіча, К.Каганца, Я.Купалы і інш., гіст. артыкулы У.Ігнатоўскага, М.Кахановіча, А.Смоліча і інш. Змясціла раздзелы з «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.» М.Гарэцкага. З лепшых надрукаваных у газеце маст. твораў быў складзены дадатак да «Беларускіх ведамасцяў» «Беларускі дэкламатар». У 1921 выйшлі 3 зборнікі «Беларускіх ведамасцяў». Газета закрыта ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЭ́ЗАЎ (Мухтар Амарханавіч) (28.9.1897, урочышча Чынгістаў Сяміпалацінскай вобл., Казахстан — 27.6.1961),
казахскі пісьменнік і вучоны. Акад.АН Казахстана (1946). Засл. дз. нав. Казахстана (1957). Скончыў Ленінградскі ун-т (1928). У трагедыі «Енлік-Кебек» (1917, новая рэд. 1957) паказаны звычаі і норавы феад.-радавога грамадства. У яго апавяданнях, аповесцях, п’есах, нарысах адлюстравана жыццё і побыт каз. аула. Стваральнік першага нац.гіст. рамана-эпапеі «Шлях Абая», які складаецца з 2 кн.: «Абай» (т. 1—2, 1942—47; Дзярж. прэмія СССР 1949) і «Шлях Абая» (т. 1—2,1952—56; Ленінская прэмія 1959). Аўтар рамана «Племя маладое» (незавершаны; апубл. 1962). Даследаваў гісторыю каз. і кірг. л-ры, фальклор.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—5. М., 1973—75.
Літ.:
Каратаев М. Мухтар Ауэзов: Заметки о творчестве. Алма-Ата, 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ВІЧ (Ян) (Іван) Станіслававіч (парт.псеўд.Борскі, Сымон, Казік; 15.6.1902, в. Параф’янава Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці — 8.1.1943),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. Вучыўся ў Пражскім ун-це (1922—25). Чл. Кампартыі Чэхаславакіі з 1923, чл.КПЗБ з 1926. З 1926 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. Кааптаваны ў ЦККПЗБ, яго прадстаўнік пры ЦКБеларускай сялянска-работніцкай грамады і палітрэдактар газет БСРГ «Жыццё беларуса», «Беларуская ніва», «Беларуская справа», «Народная справа», «Наша справа» і інш.Канд. у чл.ЦК Кампартыі Польшчы. 23.12.1928 арыштаваны, прыгавораны да 15 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі з вер. 1932 у СССР. Працаваў у Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі пры АНБССР. У 1933 беспадстаўна рэпрэсіраваны. Памёр у Северадзвінскім лагеры (Архангельская вобл.). Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДАРЭ́НКА (Леанід Аляксандравіч) (н. 25.10.1930, г. Маладзечна Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1963). Гал. месца ў творчасці, якой уласцівы метафарычная афарбоўка, багатае вобразнае вырашэнне, займаюць канцэптуальныя сюжэтна-тэматычныя карціны: «П’ета» (1968), «Вызваленне» (1975), «Касінеры Каліноўскага» (1978), «У майстэрні» і «Гэта не павінна здарыцца» (абедзве 1986), «Эпілог» і «Людзі і манументы» (абедзве 1988), «Майму народу гэта кніга (Скарына)» (1990), «Баляванне драпежнікаў» (1993), «Усюды жыццё» (1995), «За што, Госпадзі?» (1996). Пейзажы і партрэты вылучаюцца моцнай пластыкай, выразнасцю малюнка: партрэты В.Быкава (1980), М.Багдановіча (1981), «Перад трэніроўкай. Н.Б.Сініцына» (1987), «Мая Наталля» (1997), пейзажы «Браслаў» (1982), «Раўбічы» (1988), «Пінск» (1993) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ КІ́РЫКА ((De Chirico) Джорджа) (10.7.1888, г. Волас, Грэцыя — 19.11.1978),
італьянскі мастак і тэарэтык мастацтва; адзін з заснавальнікаў метафізічнага жывапісу. Вучыўся ў АМ у Афінах (да 1905) і Мюнхене (1906—09). Як мастак склаўся пад уплывам Г.Апалінэра, А.Бёкліна, П.Пікасо, ідэй класічнай антычнасці і міфалогіі, ням. фігуратывісцкай і філас. культуры (Ф.Ніцшэ і інш.). У ранніх яго творах сімвалічнасць, адасобленасць свету ад чалавека, адлюстраванне ўяўнай звернутай ва ўнутр. прасторы, асноўным персанажам якой быў манекен («Няўпэўненасць паэта», 1913; «Настальгія па бясконцасці», 1913—14; «Вялікая метафізіка», 1917). Пасля 1919 звяртаўся да класічных маст. прыёмаў і тэм, у метафізічную тэматыку ўводзіў сюррэалістычную сімволіку («Рымскія дамы», 1922).
У скульптуры ўвасабляў тыя ж іканаграфічныя матывы. Сярод літ. твораў «Hebdomeros» (1929), «Успаміны пра маё жыццё» (1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДНЫЯ ЖЫВЁЛЫ,
жывёлы, усё жыццё якіх праходзіць у вадзе. Адрозніваюць першаснаводных (напр., рыбы, ракі) і другаснаводных (ластаногія, кіты, сірэны, некат. чарапахі, змеі, жукі, клапы, лёгачныя бруханогія малюскі).
Паводле спосабу жыцця падзяляюцца на водных жывёл, што жывуць на дне (гл. ў арт.Бентас), прымацаваныя да субстрату над дном (перыфітон), у тоўшчы вады, якія не могуць хутка актыўна перамяшчацца (гл. ў арт.Планктон), у тоўшчы вады і актыўна перамяшчаюцца (нектон), на паверхневай плеўцы вады (нейстон). Воднае асяроддзе (амаль у 800 разоў шчыльнейшае за паветранае) дае магчымасць водным жывёлам з празрыстым, студзяністым целам існаваць без трывалага покрыва або шкілетнага апарату, абумоўлівае характэрныя спосабы руху і інш. Толькі водным жывёлам уласціва размнажэнне дзяленнем і пачкаваннем. Дыханне ажыццяўляецца праз спец. вонкавыя нарасці цела — шчэлепы або ўсёй паверхняй цела.