КРАСО́ЎСКІ (Сцяпан Акімавіч) (20.8.1897, в. Глухі Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 21.4.1983),
Герой Сав. Саюза (1945), маршал авіяцыі (1959). Праф. (1966). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). У арміі з 1916, у Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну камандуючы ВПС арміі, фронту, паветр. арміі. Удзельнічаў у баявых аперацыях на Каўказе, у Сталінградскай і Курскай бітвах, на Украіне, у Польшчы, Чэхаславакіі, у Вісла-Одэрскай, Пражскай і Берлінскай аперацыях. Пасля вайны камандуючы ВПС акруг, паветр. арміяй, у 1955—56 у БВА, у 1956—70 нач. Ваенна-паветр. акадэміі імя Ю.А.Гагарына, з 1970 у Мін-ве абароны СССР. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі КПСС у 1961—66. Чл.ЦККПБ у 1956—60. Аўтар успамінаў «Жыццё ў авіяцыі» (3-е выд., 1976).