у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 25 км на ПдЗадг. Полацк. Пл. 0,23 км², даўж. 930 м, найб.шыр. 270 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 1,75 км². Схілы катлавіны выш. да 10 м, пад хмызняком, на Пд разараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎЖНА,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 22 км на ПдУадг.п. Расоны. Пл. 0,28 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 240 м, даўж. берагавой лініі 4,8 км. Пл. вадазбору 3,9 км². Берагі высокія, на У зліваюцца са схіламі. На Пд выцякае ручай у р. Дрыса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЭ́РДНЕР (Gairdner),
возера на Пд Аўстраліі, бяссцёкавае, мелкаводнае, салёнае. Размешчана на ПнЗад зал. Спенсер, на выш. каля 100 м сярод паўпустыннай раўніны з дзюнным рэльефам з чырвоных пяскоў. Пл. каля 4,7 тыс.км². У сухі перыяд года перасыхае і ўяўляе сабой упадзіну з плоскім дном, укрытым вязкім глеем і саляной коркай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЕ́РАНАЯ АСО́БА,
у Рэспубліцы Беларусь і некаторых краінах СНД, асоба якая ў перыяд выбараў у прадстаўнічыя органы ўлады ці кіраўніка дзяржавы знаёміць выбаршчыкаў з кандыдатам на выбарную пасаду і агітуе за яго выбранне. Колькасць давераных асоб ад кандыдатаў на выбарныя пасады вызначаецца заканадаўствам аб выбарах. Давераная асоба не можа ўваходзіць у склад выбарчай камісіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАДЭКА́ЭДР (адгрэч. dōdeka дванаццаць + hedra грань), адзін з пяці тыпаў правільных шматграннікаў. Мае 12 граней (пяцівугольных), 30 рэбраў, 20 вяршынь (у кожнай вяршыні сыходзяцца 3 рабры). Калі a — даўжыня рабра Д., тады яго аб’ём
. Упершыню Д. пабудаваў Тэатэт (4 ст. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІ́НА МГГ,
паніжэнне ледавіковай паверхні ва Усх. Антарктыдзе, паміж плато Савецкім і зал. Прудс. Даўж. каля 1000 км, шыр. амаль 600 км. Паступова павышаецца адм. Садружнасці да Полюса адноснай недаступнасці да выш. 2500—2800 м. На Пн частка даліны ўтворана Ламберта ледавіком. Названа ў гонар Міжнар.геафіз. года (МГГ, 1957—58).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАПРЫЗЫ́ЎНАЯ ПАДРЫХТО́ЎКА,
ваеннае навучанне моладзі дапрызыўнага ўзросту з мэтай падрыхтоўкі да службы ва ўзбр. сілах. Паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992 уключае папярэдняе навучанне ваен.-тэхн. спецыяльнасцям, фіз. падрыхтоўку, лячэбна-аздараўленчую работу, ваен.-патрыят. выхаванне. Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праграмай, зацверджанай урадам. Д.п. праводзіцца і ў інш. краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ТАЧНЫЯ ЛЮ́ДЗІ,
асобы, якія пажыццёва выконвалі ваенную дзярж. павіннасць на Русі ў канцы 15—17 ст. Выстаўляліся адгар. і сельскага цяглага насельніцтва. Колькасць Д.л. у арміі была значная (у час паходу на Полацк 1563 іх было 80 тыс.). У сярэдзіне 17 ст. Д.л. ў складзе палкоў новага строю. З 1705 заменены рэкрутамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ФНІС,
у грэчаскай міфалогіі сіцылійскі пастух незвычайнай прыгажосці, стваральнік пастухоўскіх песень. Лічыўся сынам Гермеса і німфы. Паводле адных міфаў, памёр ад безнадзейнага кахання, паводле другіх — быў аслеплены закаханай німфай за здраду і ў адчаі кінуўся са скалы ў мора. Міф пра Д. выкарыстоўваўся ў ант. л-ры (Феакрыт, Вергілій, Лонг) і ў букалічнай паэзіі 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)