возера на мяжы Полацкага і Ушацкага р-наў Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 12 км на Пн ад г.п. Ушачы. Пл. 0,4 км², даўж. 880 м, найб.шыр. 660 м, найб.глыб. 2,1 м, даўж. берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 5,7 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілывыш. 3—5 м (на У і ПдУ 6—9 м), пад хмызняком, на У разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на З і Пн сплавінныя. Пойма шыр. 10—250 м. Дно на мелкаводдзі пясчанае, глыбей сапрапелістае. Зарастае. Жывуць бабры. Упадае ручай з воз. Астроўна, выцякае ручай у воз. Салонец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАКО́ВА,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 4 км на ПнЗ ад г. Мядзел. Пл. 0,24 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 560 м, найб.глыб. 28,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 1,16 км². Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы на У і Пнвыш. 18—20 м (на Пн і З да 8 м), параслі хмызняком, на Пн часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, месцамі нізкія. Пойма шыр. да 100 м, участкамі забалочаная. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Зарастае. Уваходзіць у заказнік Рудакова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БНІЦА,
возера ў Гродзенскім р-не, у бас.р. Пыранка (цячэ праз возера і злучае яго з воз. Белае), за 20 км на У ад г. Гродна. Пл. 2,48 км², даўж. 4,76 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 7,7 м, даўж. берагавой лініі 12,4 км. Пл. вадазбору 403 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілывыш. 3—5 м (на З і ПнЗ да 17 м), пад хмызняком, участкамі разараныя. Берагі на З і ПнЗ зліваюцца са схіламі. Шмат заліваў. Дно сапрапелістае, у прыбярэжнай зоне пясчанае. Упадае р. Стрыеўка. Уваходзіць у ландшафтны заказнік Азёры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМІ́РСКАЕ ВО́ЗЕРА У Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка, за 20 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,4 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 2,9 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 5,5 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілывыш. 3—6 м, спадзістыя, пад лесам і хмызняком, часткова разараныя. Пойма шыр. 10—300 м, забалочаная, укрыта хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, на ПнЗ, Пн і У сплавінныя. 3 залівы. Дно плоскае, у прыбярэжнай зоне да глыб. 1,5 м пясчанае, глыбей сапрапелістае. Зарастае. Упадае ручай з воз. Ляшчынава. Пасяленні баброў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕДЗЬ,
рака ў Калінкавіцкім, Светлагорскім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 49 км. Пл. вадазбору 625 км². Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Падлукі Калінкавіцкага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Сведскае Рэчыцкага р-на. Цячэ па паўн. частцы Гомельскага Палесся. Даліна невыразная, у сярэднім цячэнні месцамі трапецападобная, шыр. 1—3 км. Схілывыш. 5—7 м, спадзістыя. Пойма двухбаковая, шыр. 0,5—1 км, моцна перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча шыр. 10—20 м, каналізаванае, акрамя невялікага ўчастка каля вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДСКО́Е ВО́ЗЕРА У Вілейскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Нарач, за 25 км на ПнЗ ад г. Вілейка. Пл. 0,86 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 0,77 км, найб.глыб. 11 м, даўж. берагавой лініі 3,75 кмПл. вадазбору 6,14 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілывыш. 1—4 м, параслі лесам, часткова разараныя. Пойма шыр. да 20 м, забалочаная, укрыта хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі забалочаныя; на ПнЗ абразійныя, тарфяністыя. У прыбярэжнай зоне дно пясчанае, глыбей сапрапелістае. Паласа прыбярэжнай расліннасці шыр. да 50 м. Выцякае ручай у р. Нарач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛДУ́К,
возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобл., у бас.р. Страча, за 33 км на ПнЗ ад г.п. Мядзел. Уваходзіць у Балдуцкую групу азёраў, на тэр. ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Пл. 0,78 км², даўж. 2,05 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 39,7 м. Пл. вадазбору 1,6 км².
Схілы катлавіны выш. 25—30 м. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПнЗ і ПдУ нізкія, забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. 2 упадзіны глыб. 38,1 м і 39,7 м, раздзеленыя 7-метровым падняццем. Расліннасць утварае паласу шыр. да 200 м і дасягае глыб. 6—8 м, займае да 30% пл. возера. Ручаямі злучана з воз. Балдучыца і р. Страча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАЎКІ́,
возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 30 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,54 км², даўж. 1,74 км, найб.шыр. 0,92 км, найб.глыб. 12,7 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 102 км².
Схілы катлавіны выш. 4—6 м, на З да 15 м. Берагі невысокія, на ПнУ і ПнЗ зліваюцца са схіламі. 2 астравы агульнай пл. 0,1 га. Дно глыб. да 1,5—2 м (каля зах. і ўсх. берагоў да 3—4 м) пясчанае, глыбей глеістае. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шыр. да 25 м. Упадае ручай з воз. Рагоўскае. Злучана пратокай з воз. Цеменіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобл., у бас р. Свольна, за 38 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, на З ад воз. Лісна. Пл. 5,52 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 2,73 км, найб.глыб. 6,1 м, даўж. берагавой лініі 9 км. Пл. вадазбору 41,2 км².
Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая, схілы спадзістыя, пад лесам. Берагі нізкія, тарфяністыя. Мелкаводдзе ўздоўж берагоў пясчанае. Дно плоскае, складзенае з высокаарган. тонкадэтрытавых сапрапеляў (магутнасць да 8 м). Значна зарастае да глыб. 3—4 м. Праз возера працякае рэчка без назвы, якая злучае яго з воз. Лісна. На паўн. беразе археал. помнік — курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна, за 22 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 1,17 км², даўж. 1,46 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 6,6 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Пл. вадазбору 0,7 км².
Катлавіна складанага тыпу, круглаватая, схілы на Пн стромкія, на Пд і У спадзістыя, пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, параслі хмызняком, паўн. нізкія, на Пд высокія. Дно сподкападобнае, да глыб. 2 м пясчанае, да 3 м глеістае, глыбей выслана сапрапелем (таўшчыня да 10 м), харавымі водарасцямі, рдзестамі. Празрыстае да дна. Сцёк па ручаі ў Свольну. Каля берагоў возера зарастае. Месца адпачынку.