род кветкавых раслін сям. бярозкавых. Каля 500 відаў, пашыраны пераважна ў тропіках. Культывуецца ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе, Паўд. Украіне. Найб. каштоўны батат. На Беларусі вырошчваюць І. пурпуровую (I. purpurea) як дэкар. расліну.
Адна- і шматгадовыя, павойныя ці сцелістыя травы і кусты. Карэнішча клубнепадобна патоўшчанае. Парасткі некат. (I. pes-caprae) даўж. да 18 м. Лісце чаргаванае, суцэльнае, часта апушанае валаскамі, якія надаюць ім шаўкавісты бляск. І. пурпуровая — павойная расліна з буйнымі белымі, ружовымі, блакітнымі і фіялетавымі кветкамі, якія закрываюцца нанач. Цвіце з чэрв. да верасня. Ёсць махровыя формы. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПРЫ́Т, β,β′-дыхлордыэтылсульфід,
арганічны сульфід аліфатычнага рада, S(CH2CH2Cl)2. Выкарыстаны як атрутнае рэчыва ў 1917 Германіяй калябельг. горада Іпр (адсюль назва).
Бясколерная масляністая вадкасць з пахам часнаку ці гарчыцы, tпл 14,5 °C, tкіп 217 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1274,1 кг/м³ (20 °C). Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра — у арган. растваральніках. Моцныя акісляльнікі (напр., хлорная вапна, хлораміны) выклікаюць поўную дэструкцыю (гэтыя рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі І.). Протаплазматычны яд (пашкоджвае вочы, скуру, органы дыхання). Смяротная доза пры рэзорбцыі праз скуру 70 мг/кг (мае «скрыты перыяд» дзеяння да 12 гадз і болей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЛА́НДСКАЯ ДЭПРЭ́СІЯ,
ісландскі цыклон, ісландскі мін і м у м, вобласць нізкага атм. ціску над паўн.ч. Атлантычнага ак., з цэнтрам каля в-ва Ісландыя. Адзін з важнейшых цэнтраў дзейнасці атмасферы ў Паўн. паўшар’і з перавагай глыбокіх і ўстойлівых цыклонаў над антыцыклонамі, праяўляецца пераважна зімой (у студз. ціск ніжэй за 996 мб). Акрамя асн. цэнтра, зімой праяўляюцца другарадныя цэнтры на З ад в-ва Грэнландыя і над Баранцавым м. Садзейнічае фарміраванню акіянічнага клімату ў Зах. Еўропе. На надвор’е Беларусі ўплываюць перыферыйныя ч. І.д., якія прыносяць з сабой вільготнае ўмеранае паветра Атлантыкі і выклікаюць пацяпленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БАТ, Кабота (Cabot, Caboto),
італьянскія мараплаўцы, бацька і сын. Джон (Джавані) (паміж 1450—55, г Генуя — 1499?), з 1490 быў на англ. службе. У 1497 у пошуках зах. марскога шляху ў Кітай дасягнуў в-ва Ньюфаўндленд (адкрыў, магчыма паўторна, Вял. Ньюфаўндлендскую банку). У 1498 дасягнуў берагоў Паўн. Амерыкі і прасачыў значную ч.ўсх. узбярэжжа. Себасцьян (каля 1475, г. Венецыя — 1557), сын Джона. удзельнік экспедыцый бацькі ў 1497 і 1498. У 1526—30 на ісп. службе. На чале ісп. флатыліі даследаваў заліў Атлантычнага ак. Ла-Плата, ніжняе цячэнне р. Парана, адкрыў ніжняе цячэнне р. Парагвай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Піліп Іванавіч) (27.11.1916, в. Гойкаў Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 17.3.1944),
удзельнік партыз. руху на тэр. Гомельскай і Магілёўскай абл. у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. З чэрв. 1941 на фронце, з чэрв. 1942 у тыле ворага ў дыверсійнай групе, з ліп. 1943 камандзір групы падрыўнікоў 255-га партыз. атрада, потым — партыз. палка 255-га. Падрыхтаваў 13 дыверсійных груп, пусціў пад адхон 19 эшалонаў, падарваў 30 аўтамашын з жывой сілай і тэхнікай ворага. Загінуў у баі каляв. Перунава Кіраўскага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАЧЭ́НКА (Мікалай Міхайлавіч) (1.1.1916, в. Бярозаўка Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 21.3.1977),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦК К.П(б)Б (1949). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Паўд.Зах., Паўн.-Каўказскім, Сцяпным, 3-м Укр., 1-м Бел. франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра каля Ніжнедняпроўска (Украіна); у ноч на 3.10.1943 байцы аддзялення на чале са ст. сяржантам К. пад агнём праціўніка збудавалі прыстань на правым беразе ракі і пераправілі на пароме 1700 воінаў, 60 павозак з боепрыпасамі, 120 коней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЕ́Й (Марат Іванавіч) (10.10.1929, в. Станькава Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 11.5.1944),
піянер-партызан.
Герой Сав. Саюза (1965). У Вял.Айч. вайну з ліст. 1942 у партыз. атрадзе «25 год Кастрычніка», са жн. 1943 разведчык штаба 200-й партыз. брыгады імя К.К.Ракасоўскага Мінскай вобл. У снеж. 1943 здабыў ваен. карты і планы камандавання праціўніка. 11.5.1944 пры выкананні баявога задання каляв. Хароміцкія Уздзенскага р-на К. быў акружаны карнікамі. Адстрэльваўся да апошняга патрона, потым гранатай падарваў сябе і гітлераўцаў, якія наблізіліся да яго. Пахаваны на радзіме, дзе ў 1987 створаны мемарыял. У Мінску К. пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛА́Н, камчацкі бабёр,
марская выдра (Enhydra lutris),
млекакормячае сям. куніцавых. Адзін від роду, 2 падвіды. Пашыраны ў паўн.ч. Ціхага ак. (узбярэжжы Паўн. Амерыкі і Азіі). Жыве ў прыбярэжнай зоне, каля скал.
Даўж. да 1,5 м, маса да 40 кг. Футра густое, шаўкавістае, цёмна-бурае ці амаль чорнае. Ногі кароткія, заднія накшталт ластаў. Самка раз у 2 гады нараджае 1—2 дзіцяняці Па сушы перамяшчаецца з цяжкасцю, выдатна плавае і нырае, пад вадой можа быць да 45 мін. Корміцца марскімі вожыкамі, малюскамі, крабамі, рыбай. У Расіі промысел забаронены, ахоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАСНЯ́К (Leymus),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў нетрапічных краінах Паўн. паўшар’я і Паўд. Амерыкі, часткова ў гарах тропікаў. На Беларусі расце К. пясчаны (L. arenarius). Рэдкі заносны від. Трапляецца пераважна ў паўд.-зах. раёнах на пясках у хвойніках, населеных пунктах і інш.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 80—120 см з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцёблы прамыя, моцныя, тоўстыя, аблісцелыя. Лісце цвёрдае, буйное, шырокалінейнае з шызым налётам. Суквецце — густы колас. Каласкі ланцэтныя, 4—6-кветныя, безасцюковыя. Цвіце ў чэрв.—ліпені. Плод — падоўжаная жалабатая зярняўка. Кармавая, харч., дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛДЫЧЭ́ЎСКІ ЛА́ГЕР СМЕ́РЦІ Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў 1942 каляв. Калдычэва Баранавіцкага р-на Гродзенскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. На абнесенай дротам тэрыторыі лагера вязняў марылі голадам, непасільнай працай на торфараспрацоўках, катавалі і забівалі. Тут існавала 12 турэмных камер і спец. камера для катаванняў. У ноч на 30.6.1944 перад падыходам Чырв. Арміі гітлераўцы расстралялі вязняў, узарвалі памяшканні, зраўнавалі з зямлёй пахаванні і засеялі травой. У лагеры за час яго існавання закатавана больш за 22 тыс.чал. На месцы лагера помнік ахвярам фаш. тэрору.