мініяцюрны жывапіс тэмперай на лакавых вырабах; рускі нар.маст. промысел. Узнік у 1932 у пас. Холуй Іванаўскай вобл. (Расія) на аснове мясц. іканапіснага промыслу (вядомы з 16 ст.) як філіял арцелі «Пралетарскае мастацтва». У 1934 створана Холуйская маст. арцель, у 1960 ф-камаст. лакавай мініяцюры. Тэхналогія вырабаў з пап’е-машэ запазычана ў майстроў фядоскінскай мініяцюры. У Х.м. пераважаюць кампазіцыі на гіст., былінныя, казачныя і сучасныя тэмы, размешчаныя, як правіла, на пейзажных фонах. Вырабы вызначаюцца падкрэсленай дэкаратыўнасцю, засн. на проціпастаўленні яркіх тонаў, пластычнай выразнасцю поз і жэстаў персанажаў, узбуйненымі дэталямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦОРН (Zorn) Андэрс (18.2.1860, Мора, Швецыя — 22.8.1920),
шведскі мастак. Вучыўся ў маст.-прамысл. школе (1875—77) і АМ (1877—81) у Стакгольме. Зазнаў уплыў імпрэсіянізму. Пачынаў як акварэліст, з 1880-х г. працаваў у алейным жывапісе. Творы вылучаюцца свабоднай і віртуознай, амаль эскізнай манерай выканання, смелымі эфектамі асвятлення, лепкай формы шырокім мазком: «Танец у Іванаву ноч», «Тост» (абодва 1897), «Дзяўчаты ў лазні» (1906), шматлікія ню ў пленэры і інш. Індывідуальнасць мадэлі, асаблівасці мімікі і жэстаў адлюстраваны ў партрэтах А.А.Каклен (1889), С.Мамантава (1896), аўтапартрэце. Багаццем ігры святла і ценю вылучаюцца афорты «Амнібус» (1891), «Мадонна» (1900). Працаваў і як скульптар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАЛЬНАБЕЛАРУ́СКІ МАСІ́Ў,
найбольш прыўзнятая частка Беларускай антэклізы на У Гродзенскай і З Мінскай абласцей. Абмежаваны на ПнУ Налібоцкім, на Пд Свіслацкім і Ляхавіцкім разломамі і серыяй паўн. прыбартавых разломаў Прыпяцкага прагіну, на З — ізагіпсай паверхні фундамента 200 м. Мае форму кліна, даўж. 230 км, шыр. асновы 160 км. Паверхня крышт. фундамента ў цэнтр. і ўсх. частках прыўзнята на Бабаўнянскім выступе, месцамі выходзіць пад антрапагенавую тоўшчу. Уяўляе сабой сістэму блокавых падняццяў фундамента, перакрытых платформавым чахлом з познапратэразойскіх, мелавых, палеагенавых, неагенавых і антрапагенавых адкладаў. Паводле часу фарміравання Ц м.як часткі Бел. антэклізы — структура вендскага залажэння; яксамаст. выступ у складзе Балтыйскага шчыта яна існавала ў валынскі час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫНШ (польск. czynsz ад лац. census перапіс),
1) у Зах. Еўропе ў перыяд феадалізму натуральныя і грашовыя плацяжы феад.-залежнага насельніцтва (пераважна сялян) зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй на чыншавым праве. 2) Грашовая рэнта ў Беларусі і Літве ў 15—1-й пал. 19 ст., адна з асн. форм феад. зямельнай рэнты — аброку. Ч. узнік з развіццём таварна-грашовых адносін якасн. форма рэнты ў 16—18 ст. пераважна на У Беларусі. Быў асн. павіннасцю чыншавых сялян, асадных, кунічных і аброчных сялян. Як дадатковую павіннасць Ч. плацілі і інш.феад.-залежныя сяляне. У 1-й пал. 19 ст. называўся грашовым аброкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНІ (Czerny) Карл (Карэл; 20 ці 21.2.1791, Вена — 15.7.1857),
аўстрыйскі піяніст, кампазітар, педагог. Паводле паходжання чэх. Вучыўся ў свайго бацькі Венцэля Ч., у Л.Бетховена (1800—03). З 1800 выступаў як піяніст. Аўтар больш як 1000 твораў розных жанраў і для рознага складу выканаўцаў (оперы, месы, рэквіемы, інш.арк. і камерна-інстр. творы, хары, песні, музыка да драм. спектакляў). Зрабіў значны ўклад у развіццё інструктыўнай л-ры для фартэпіяна. Ажыццявіў рэдакцыі «Добра тэмпераванага клавіра» І.С.Баха, фп. санат Дж.Скарлаці, пералажыў шэраг опер і сімф. твораў для фп. Сярод вучняў Ф.Ліст, С.Тальберг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧУПА́К Юзя (сапр.Сайкоўскі Язэп Язэпавіч; 1890, г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 2-я пал. 1936),
бел. пісьменнік і культ. дзеяч. Скончыў Радашковіцкае гар. вучылішча. Працаваў мулярам. Выконваў розныя мазаічныя работы ў Радашковічах, Івянцы, Заслаўі, Мінску, Красным. Друкаваўся з 1908 у газ. «Наша ніва» (вершы «Весела, смела...», «Як гляджу на свой край», «Песня», «Пташка»). Пісаў допісы пра тэатр, асветніцкае і культ. жыццё краю. У Радашковічах ставіў на аматарскай сцэне бел. спектаклі, у якіх выступаў і як акцёр («Міхалка» Далецкіх, «Паўлінка» Я.Купалы і інш.).
Тв.:
У кн. Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНАЯ КІБЕРНЕ́ТЫКА,
навуковы кірунак, у якім для даследавання і арганізацыі працэсаў кіравання ў эканам. сістэмах выкарыстоўваюцца метады і сродкі кібернетыкі. Яе сфера — пытанні арганізацыі кіравання эканомікай краіны ў цэлым, асобных рэгіёнаў, галін нар. гаспадаркі, прамысл. комплексаў і іх структурных падраздзяленняў. Асн. кірунак і адна з найважн. мэт Э.к. — распрацоўка тэорыі пабудовы і функцыянавання аўтаматызаваных сістэм кіравання (АСК). Э.к. як навука не існуе асобна. Яна ўключае сістэмны аналіз, тэорыю эканам. інфармацыі, тэорыю кіравальных сістэм у эканоміцы, а таксама эканоміка-матэматычнае мадэліраванне, эканаметрыю і інш. У такім выпадку тэрмін «Э.к.» разумеецца як эканоміка-матэматычныя метады ў цэлым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНО́МІКА-ГЕАГРАФІ́ЧНАЕ СТАНО́ВІШЧА,
сукупнасць прасторавых суадносін нас. пунктаў, прадпрыемстваў і эканам. раёнаў асобных краін і іх груп да вонкавых аб’ектаў, якія маюць для іх эканам. значэнне. Э.-г.с. — катэгорыя гіст., даследуецца як працэс змен суадносін аб’ектаў пры геаграфічным (тэрытарыяльным) падзеле працы. Ацэньваецца як спрыяльнае і неспрыяльнае. Спрыяльнае Э.-г.с. — гэта толькі патэнцыяльная магчымасць яго выкарыстання; фактычная рэалізацыя залежыць ад канкрэтных гіст. і сац. умоў. У прасторавым аспекце адрозніваюць цэнтр., перыферыйнае, «суседскае» і інш. віды становішча, а паводле маштабу разглядаюць мікра-, меза- і макрастановішча. Інтэгральнае Э.-г.с. складаецца з уласных (пафактарных) становішчаў (напр., транспартна-геагр., палітыка-геагр.), якія аналізуюцца паасобна. Гл. таксама Геаграфічнае становішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКТАГЕНЕ́З (ад грэч. ektos па-за, звонку + ...генез),
канцэпцыя ў эвалюцыйным вучэнні, што вызначае працэс эвалюцыіяк непасрэдны вынік уздзеяння змен знешняга асяроддзя на арганізм. Эктагенетыкі лічаць, што арганізм здольны мэтанакіравана рэагаваць на гэтыя ўздзеянні, а набытыя такім шляхам адаптацыі прыкметы перадаваць у спадчыну (т.зв. адэкватная саматычная індукцыя). Але змены фенатыпаў арганізмаў, што ўзнікаюць на працягу іх жыцця, як рэакцыя на змены навакольных умоў (мадыфікацыі), не з’яўляюцца нованабытымі для дадзенага віду. Яны вызначаюцца нормай рэакцыі іх генатыпаў і ў спадчыну не перадаюцца. Эктагенетыкамі былі эвалюцыяністы дадарвінаўскага перыяду. У вучэнні Ж.Б.П.А.Ламарка Э. механічна аб’яднаны з процілеглай канцэпцыяй — аўтагенезам. Гл. таксама Неаламаркізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННЫ ГАЗ,
тэарэтычная мадэль, якая апісвае паводзіны электронаў праводнасці ў электронных правадніках. Як і свабодныя электроны, часціцы Э.г. падпарадкоўваюцца Фермі—Дзірака статыстыцы (гл.Фермі-газ), рассейваюцца на фанонах, адны на адных, а таксама на любых парушэннях крышт. рашоткі.
Прасцейшы варыянт мадэлі Э.г. — тэорыя металаў Друдэ—Лорэнца, дзе Э.г. разглядаўся як ідэальны газ. Гэта тэорыя прыстасавальная да паўправаднікоў, дзе колькасць часціц Э.г. залежыць ад т-ры, а эфектыўная маса носьбітаў зараду адрозніваецца ад масы свабоднага электрона. У тэорыі металаў Зомерфельда ўлічвалася выраджэнне Э.г. У электроннай тэорыі металаў разам з мадэллю Э.г. карыстаюцца мадэллю электроннай фермі-вадкасці, дзе ўлічваецца міжэлектроннае ўзаемадзеянне.