ЭКТАГЕНЕ́З (ад
канцэпцыя ў эвалюцыйным вучэнні, што вызначае працэс эвалюцыі як непасрэдны вынік уздзеяння змен знешняга асяроддзя на арганізм. Эктагенетыкі лічаць, што арганізм здольны мэтанакіравана рэагаваць на гэтыя ўздзеянні, а набытыя такім шляхам адаптацыі прыкметы перадаваць у спадчыну (т.зв. адэкватная саматычная індукцыя). Але змены фенатыпаў арганізмаў, што ўзнікаюць на працягу іх жыцця, як рэакцыя на змены навакольных умоў (мадыфікацыі), не з’яўляюцца нованабытымі для дадзенага віду. Яны вызначаюцца нормай рэакцыі іх генатыпаў і ў спадчыну не перадаюцца. Эктагенетыкамі былі эвалюцыяністы дадарвінаўскага перыяду. У вучэнні Ж.Б.П.А.Ламарка Э. механічна аб’яднаны з процілеглай канцэпцыяй — аўтагенезам.
А.С.Леанцюк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)