СМАЛЬ Іван Трафімавіч (9.10.1892, в. Ляхаўцы Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. — 18.7.1967),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Скончыў Ленінградскую прамысл. акадэмію (1933). З 1906 рабочы лясніцтва ў Брэсцкім пав., потым у ЗША. З 1914 у арміі, з 1915 на ваен. з-дзе ў Гомелі. У 1917 чл. Гомельскага Савета і адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі ў Навабеліцы. З сак. 1918 чл. ініцыятыўнай пяцёркі па арганізацыі партыз. руху і падп. дзейнасці на Гомельшчыне, чл. Палескага паўстанцкага к-та. Удзельнік грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі 1918—20. З 1924 на парт. і гасп. рабоце на Беларусі. У 1937 рэпрэсіраваны. Удзельнік Вял. Айч. вайны. З 1954 на Мінскім аўтазаводзе. Рэабілітаваны ў 1956. Аўтар успамінаў.
т. 15, с. 46
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАХО́ВІЧ Алесь (Аляксандр Іосіфавіч; 3.7.1907, в. Кашына Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 7.2.1956),
бел. пісьменнік. Быў на камсамольскай і парт. рабоце. З 1938 у час. «Полымя рэвалюцыі». Друкаваўся з 1928. Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Неспакойны гарадок» (1946), «Аповесці і апавяданні» (1952). Аповесці «Пампей Шчупак» (1940) пра калгасную вёску, «Шумяць лясы» (1944) пра партыз. барацьбу на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Раманы «Пад мірным небам» (1947—49) і «Шырокія гарызонты» (1952) пра бел. вёску першых пасляваен. гадоў. Пісаў для дзяцей: зб-кі апавяданняў «Маленькія героі» (1939), «Залаты карп» (1951). На бел. мову пераклаў «Аповесць аб сапраўдным чалавеку» Б.Палявога і інш.
Тв.:
Выбр. творы. Мн., 1947;
Залаты карп. Мн., 1973.
т. 15, с. 182
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́СЛАЎ Міхаіл Андрэевіч (21.11.1902, с. Шахаўское Паўлаўскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 25.1.1982),
савецкі парт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1962, 1972). Скончыў Маскоўскі ін-т нар. гаспадаркі (1928), выкладаў у ВНУ Масквы. З 1931 у апараце ЦКК ВКП(б) і СНК СССР, з 1937 — Растоўскага абкома партыі. 1-ы сакратар Стаўрапольскага крайкома (1939—44), чл. ЦК ВКП(б) (з 1941). У Вял. Айч. вайну чл. Ваен. савета Паўн. групы войск Закаўк. фронту, нач. Стаўрапольскага краявога штаба партыз. атрадаў. Старшыня бюро ЦК па Літ. ССР (1944—46), сакратар ЦК партыі (з 1947). Адначасова ў 1949—50 гал. рэдактар газ. «Правда». Чл. Палітбюро (Прэзідыума) ЦК КПСС (1952—53, 1955—82).
т. 15, с. 290
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́САВА-РА́ТАМСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў ліп. 1941 — сак. 1942 у в. Тарасава і пас. Ратамка Мінскага р-на (кіраўнікі П.М.Бортнік, А.І.Вольскі, П.Ф.Кургаеў, В.І.Лошыцкі, Я.У.Саблер). Падпольшчыкі (28 чал.) вялі паліт. агітацыю сярод насельніцтва, прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, ратавалі і лячылі воінаў Чырв. Арміі. якія трапілі ў акружэнне. Па заданні Мінскага патрыят. падполля для стварэння партыз. атрада збіралі зброю і боепрыпасы, і да канца сак. 1942 група падпольшчыкаў і чырвонаармейцаў была падрыхтавана да выхаду ў лес. У ноч На 3 крас. фашысты арыштавалі і пасля катаванняў расстралялі кіраўнікоў і шмат удзельнікаў падполля. Паблізу в. Тарасава ў гонар падпольшчыкаў помнік.
т. 15, с. 436
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЧЭ́РСКІ ГІСТО́РЫКА-ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Засн. 1.7.1990 у г. Чачэрск. Больш за 16,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Сярод экспанатаў фрагменты касцей маманта, ляпныя гаршкі часоў неаліту, крамянёвыя прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні, нацельны абразок 12 ст. з археал. помнікаў Бердыж, Нісімкавічы і Чачэрскага гарадзішча, матэрыялы пра Чачэрскі замак, рэв. падзеі 1905—07, дзейнасць падполля і партыз. рух на тэр. раёна ў Вял. Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза М.С.Байкова, М.К.Круглікава, А.І. і П.І. Лізюковых, Ц.П.Новікава, удзельнікаў вайны ў Афганістане 1979—89. Экспануюцца прылады працы і прадметы побыту сялян 19 — пач. 20 ст., калекцыі нар. касцюмаў, ручнікоў, стараж. абразоў мясц. майстроў і іканапісцаў Г. і У. Гераковых.
А.Ю.Свежынцаў.
т. 17, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РВЕНЬСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты 1.1.1992 у г. Чэрвень Мінскай вобл. Пл. экспазіцыі 294 м², каля 4,9 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Мае раздзелы: стараж. Ігуменшчына, гісторыя пач. 20 ст. і 1-й сусв. вайны, міжваеннага часу, Вял. Айч. вайны, пасляваенны перыяд. Сярод экспанатаў археал. знаходкі з гарадзішчаў жал. веку каля вёсак Турэц і Гарадзішча, матэрыялы пра паўстанне 1863, устанаўленне сав. улады на Ігуменшчыне, дзейнасць партыз. руху і падполля ў Вял. Айч. вайну, пра землякоў Герояў Сав. Саюза, развіццё раёна ў пасляваенны перыяд; хатняе начынне 19 — пач. 20 ст. Музей праводзіць выстаўкі, прысвечаныя гісторыі Чэрвеня, творчасці М.Багдановіча, У.Караткевіча, мастака М.Станюты, твораў нар. мастакоў раёна.
Г.М.Аўласенка.
т. 17, с. 331
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАДРЫ́НСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў жн. 1941 — кастр. 1943 на тэр. Жлобінскага р-на з цэнтрам падполля ў в. Шчадрын. Налічвала 15 чал. (кіраўнікі Л.М.Жураўлёва, С.Дз.Трызна). У вер. 1942 падпольшчыкі наладзілі сувязь з групай І.А.Крышнёва, што прыбыла з-за лініі фронту і дзейнічала пад кіраўніцтвам Жлобінскага падп. райкома КП(б)Б і камандавання партыз. атрада «Смерць фашызму» брыгады імя П.К.Панамарэнкі. Падпольшчыкі здабывалі партызанам звесткі разведкі, збіралі і перадавалі зброю, боепрыпасы, харч. прадукты, учынялі дыверсіі (падарвалі будынак ням. камендатуры, рэгулярна мініравалі прасёлачныя дарогі і інш.). У ліку членаў падполля быў Герой Сав. Саюза С.П.Анішчанка.
М.Ф.Шумейка.
т. 17, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБА́ТАЎ Георгій Міхайлавіч (7.5.1919, в. Рэкта Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 2.2.1957),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскае пед. вучылішча (1938). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Камунар Магілёўшчыны», «Советская Белоруссия». У Вял. Айч. вайну з 1942 у тыле ворага, карэспандэнт газ. «Савецкая Беларусь». З 1943 у газ. «Звязда», «Известия» па Беларусі, заг. аддзела, нам. гал. рэдактара час. «Маладосць». Друкаваўся з 1939. Яго творы прысвечаны партыз. барацьбе ў Вял. Айч. вайну. Аўтар запісак «Партызанскія агні» (1950), аповесцей «Ёсць на свеце Масква» (1955), «Шумелі пушчы» (1957), нарысаў «Камсамол Беларусі ў баях за Радзіму» (1950), «Неспакойныя сэрцы» (1951), апавяданняў і інш. На бел. мову пераклаў «Слова перад пакараннем смерцю» Ю.Фучыка.
Тв.:
Лясны фронт. Мн., 1961.
т. 17, с. 496
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Атрад мясцовай самаабароны в. Колкі Клецкага р-на (партыз. брыгада 18-я імя М. В. Фрунзе) 8/142
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Новікаў М. А. (адзін з арг. партыз. руху) 7/531—532; 8/133, 486; 9/60; 12/172
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)