возера на мяжы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. і Літвы, у бас.р. Дрысвята, за 22 км на З ад г. Браслаў. Пл. 44,5 км², даўж. 13 км, найб.шыр. 5,8 км, найб.глыб. 31 м, даўж. берагавой лініі больш за 60 км. Пл. вадазбору 604 км². Схілы катлавіны — узгоркі і грады выш. да 15 м, месцамі спадзістыя, забалочаныя, усх. і паўд.-ўсх. разараныя, астатнія аблесеныя. Звілістая берагавая лінія ўтварае мноства заліваў, асабліва ў паўд. частцы. На берагах шмат валуноў. Рэльеф дна ўзгорысты; да глыб. 5 м пясчаныя грунты, цэнтр.ч. выслана глеямі, 8 астравоў, найб. з іх Замак (пл. 0,26 км²). Зарастае каля 10% пл. возера. Упадаюць рэкі Апівардка, Рычанка, выцягае р. Прорва. На беразе возера Дрысвяцкі парк. Выкарыстоўваецца як вадаём — ахаладжальнік Ігналінскай АЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЗЯРЫ́ШЧА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 42 км на Пн ад г. Гарадок. Уваходзіць у арніталагічны заказнік Езярышчанскі. Пл. 15,39 км², даўж. каля 8,9 км, найб.шыр. 3,2 км, найб.глыб. 11,5 м, даўж. берагавой лініі 32,8 км. Пл. вадазбору 264 км². Схілы катлавінывыш. да 5 м; месцамі да 25 м, пераважна разараныя, часткова пад пашай і сенажаццю. Берагі пясчаныя, паўн. і паўн.-зах. месцамі абразійныя. Дно няроўнае (шмат упадзін і меляў), да глыб. 4—6 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. 20 астравоў агульнай пл. 0,67 км². Шыр. паласы надводнай расліннасці да 120 м. Падводная расліннасць пашырана да глыб. 2—2,5 м. Упадаюць 8 ручаёў, рэкі Агнеш і Дубоўка, выцякае р. Обаль. Гняздуецца больш за 60 відаў птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЫ́К-КУЛЬ (кірг. гарачае возера),
бяссцёкавае возера ў Кыргызстане, у Паўн. Цянь-Шані, у межах Ісык-Кульскай катлавіны, на выш. 1608 м. Пл. 6236 км² (па інш. даных 6330 км²). Даўж. 178 км, шыр. да 60 км, глыб. да 668 м. Пл. вадазбору 21,9 тыс.км². Упадае больш за 50 рэк; найб. з іх Джэргалан і Цюп. Берагі расчлянёны слаба, глыбокія залівы толькі на У і ПдУ. Зімой не замярзае. Т-ра вады на паверхні летам да 20, зімою каля 2,7 °C. Вада саленаватая (каля 6%). Рыбалоўства (голы асман, чэбак, сазан, марынка, стронга). Суднаходства. Асн. парты: Рыбачае і Прыстань-Пржавальск. На І.-К. курорты Чалпон-Ата і Тамга. Возера ў складзе Ісык-Кульскага запаведніка. На беразе — магіла М.М.Пржавальскага. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ДЗЕЛ,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р.Мядзелка (выцякае з возера), за 4 км на Пн ад г. Мядзел. Пл. 16,2 км², даўж. 6,3 км, найб.шыр. 4 км, найб.глыб. 24,6 м, даўж. берагавой лініі каля 31 км. Пл. вадазбору 89,2 км². Схілы катлавінывыш. 15—20 м, у верхняй ч. разараныя, у ніжняй параслі хмызняком. З ПдУ да возера прымыкае лес. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя, участкамі на Пд і У зліваюцца са схіламі. Пойма шыр. да 250 м, вакол заліваў забалочаная. Дно да глыб. 2—2,5 м пясчанае, ніжэй выслана апясчаненымі адкладамі і сапрапелямі. 8 астравоў агульнай пл. 0,24 км², найбольшыя: Замак, Бярозавы, Кульчына, Селішча. Моцна зарастаюць залівы. Упадаюць 6 ручаёў. Выкарыстоўваецца як месца адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́К, Пялік,
возера ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Бярэзіна (цячэ праз возера), за 30 км на Пн ад г. Барысаў. Пл. 7,68 км², даўж. 6,2 км, найб.шыр. 3 км, найб.глыб. 2,1 м. Пл. вадазбору 2760 км². У межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Схілы катлавінывыш. 7—8 м, спадзістыя, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, месцамі пясчаныя, пад хмызняком. На Пд вузкі доўгі заліў. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў вузкая пясчаная паласа. Мінералізацыя вады 115—120 мг/л, празрыстасць каля 2 м. Эўтрофнае. Моцна зарастае, паласа расліннасці 500 м. Упадаюць рэкі Лютка, Смольніца, Бурчак. У Вял.Айч. вайну ў ваколіцах П. базіраваліся партыз. брыгады «Дзядзькі Колі», «Стары», імя Кірава, імя Панамарэнкі, дзейнічаў Барысаўскі падп. міжраённы к-тКП(б)Б.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭП,
занальны тып ландшафту, прадстаўлены травяністай ксерафітнай і мезаксерафітнай расліннасцю. Для С. характэрны згуртаванні дзернавінных злакаў (кавылі, танканог, ціпчак і інш.) і разнатраўя на чарназёмных і каштанавых глебах. У залежнасці ад іх суадносін адрозніваюць С.: сапраўдныя (тыповыя) з пераважаннем дзернавінных злакаў, лугавыя (лугастэпы), або разнатраўныя; пустынныя (апустыненыя) з вял. колькасцю пустынных паўкусцікавых (пераважна палыну), эфемераў і эфемероідаў. У Паўн. Амерыцы С. наз.прэрыі, у Паўд. Амерыцы — пампы. Жывёльны свет С. вельмі разнастайны і адрозніваецца на розных кантынентах (напр., у Еўразіі пашыраны капытныя, грызуны, паўзуны і інш., у Аўстраліі — сумчатыя). Жывёльны і расл. свет С. мяняецца ў сувязі з гасп. дзейнасцю чалавека. Пашыраюцца эразійныя і інш. небяспечныя працэсы. Прыродныя С. захаваліся ў запаведніках і месцах, маладасягальных для чалавека (горы, міжгорныя катлавіны і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ХВІШЧА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Альзініца, за 32 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,57 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 460 м, найб.глыб. 23,5 м, даўж. берагавой лініі 6,1 км, пл. вадазбору 24,4 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—8 м (на ПдУ 14—18 м), пясчаныя, пад лесам, на Пн, ПнУ і ПнЗ разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пд забалочаныя, на У і ПдУ зліваюцца са схіламі, укрыты хмызняком. Дно падзелена на 2 катлавіны, злучаныя мелкаводным пралівам. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае і ілістае. Зарастае ў прыбярэжнай ч. на шыр. 5—40 м, да глыб. 4,9 м. Злучана пратокай з воз. Жадунь, упадаюць 4 ручаі, у т. л. з воз. Мярэдзеж, выцякае ручай у р. Альзініца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ МЕ́СА (Mesa Central),
горная вобласць на ПдМексіканскага нагор’я, у Мексіцы. Пераважныя выш. 2000—3000 м. Спадзістыя базальтавыя плато, азёрныя катлавіны спалучаюцца з ізаляванымі гарамі і вулканічнымі масівамі. Найб. магутныя вулканы, у т. л. дзеючыя, у горным ланцугу Папярочнай Вулканічнай Сьеры (Арысаба — 5700 м, Каліма, Папакатэпетль і інш.).
Клімат горны трапічны. Сярэднія месячныя т-ры 10—17 °C. Ападкаў ад 250 на ПнЗ да 500—900 мм за год на ПдУ, месцамі да 1500 мм. Глебы шэра-карычневыя. У расл. покрыве пераважаюць антрапагенныя саванны. Лясы б.ч. высечаны. На схілах гор разрэджаныя дубова-хваёвыя лясы; на вільготных участках — вечназялёныя (дуб, мірт, магнолія, дрэвападобная папараць). Верхні пояс утвараюць хваёва-піхтавыя лясы, якія змяняюцца субальпійскімі і альпійскімі лугамі Ц.М. густа населена. Развіта сельская гаспадарка (збожжавыя, плантацыі агаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́СТА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць (цячэ праз возера), за 2 км на ПнУ ад в. Мяжа, за 40 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 1,9 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 1,43 км, найб.глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі 8,4 км. Пл. вадазбору 275 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, авальная, выцягнута з Пн на Пд. Схілы катлавіны на Увыш. 15—20 м, стромкія, на З нізкія, спадзістыя, пераважна пад лесам, месцамі разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі водна-балотнай і хмызняковай расліннасцю. Пойма шыр. 10—15 м, забалочаная і ўкрытая хмызняком. Востраў пл. 0,8 га. Дно да глыб. 2—3 м пясчанае, глыбей ілістае. Шыр. паласы расліннасці 2—20 м да глыб. 1,2 м. Упадаюць 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРО́САВА ВО́ЗЕРА.
У Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзіва, каля в. Чаросава, за 20 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,52 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 12,2 м, даўж. берагавой лініі 3,74 км. Пл. вадазбору 13,3 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд. Схілы катлавінывыш. 5—10 м, на У да 15 м, пад лесам, на З і Пд спадзістыя, разараныя і пад хмызняком. Берагі выш. 0,5—0,8 м, месцамі зліваюцца са схіламі. Пойма шыр. 10—30 м вылучана асобнымі ўчасткамі. Дно да глыб. 3—4 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыб. 2,2 м, шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці 10—120 м. Упадаюць ручаі са Школьнага і Дзявочага азёр, выцякае ручай у воз. Астроўна.