горад у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе Расіі на р. Надым. За 583 км ад чыг. станцыі Лабытнангі. Аэрапорт. 47,8 тыс.ж. (1996). Здабыча прыроднага газу (радовішча Мядзведжае). Пачатак газаправодаў з Пн Цюменскай вобл. на Урал — Паволжа — Цэнтр. Камбінат буйнапанэльнага домабудавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЧЭПІНГ (Norrköping),
горад на ПдЗ Швецыі. Засн. ў 14 ст. Каля 130 тыс.ж. (1998). Порт пры ўпадзенні р. Мутала ў Балтыйскае м. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Адзін са старэйшых прамысл. цэнтраў краіны. Прам-сць; эл.-тэхн., радыёэлектронная, хім., папяровая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЕВЯЖЫ́С (Panevėžys),
горад у Літве, на р. Нявежыс (прыток р. Нямунас). Вядомы з 1503. 132 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць кінескопаў, кабелю, кампрэсараў), харч., лёгкая і інш., шкляны з-д. Драм.тэатр. Краязн. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БНІК (Rybnik),
горад на Пд Польшчы, у Шлёнскім ваяводстве, у Верхнесілезскім каменнавугальным басейне. Вядомы з 1175. Каля 150 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр здабычы каксавальных вуглёў. Прам-сць: коксахімія, маш.-буд. (горнае абсталяванне, халадзільнікі і інш.), харчовая. ЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРА́ЙЧЫК, Сарай Малы (цяпер с. Сарайчыкаўскае Махамбецкага р-на Атыраўскай вобл., Казахстан),
горад Залатой Арды на стараж.гандл. шляху з Ніжняга Паволжа ў Харэзм. У 1395 разбураны войскамі Цімура. Пазней адноўлены; паліт. цэнтр Нагайскай Арды. Канчаткова зруйнаваны казакамі ў 1580.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРЭ́НТА (Sorrento),
горад на Пд Італіі, на ўзбярэжжы Неапалітанскага зал. Тырэнскага м. Каля 20 тыс.ж. (2000). Марскі порт, чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сцьтэкст. і вінаробчая. Рыбалоўства. Саматужныя промыслы. Музей. Арх. помнікі 11—17 ст. Прыморскі кліматычны курорт. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСЕ́БА,
горад у Японіі, на ПнЗ в-ва Кюсю. Каля 300 тыс.ж. (2000). Порт у бухце Сасеба, вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: суднабуд., станкаінструментальная, шкляная і керамічная, рыбаперапрацоўчая. Паблізу штучнае вырошчванне жэмчугу (у бухтах і залівах), здабыча каменнага вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МЛА, Шымла,
горад на Пн Індыі, у перадгор’ях Гімалаяў, на выш. больш за 2 тыс.м.Адм. ц. штата Хімачал-Прадэш. Каля 150 тыс.ж. (2001). Канцавы пункт вузкакалейнай чыгункі і шашы. Аэрапорт. Ун-т. Горна-кліматычны курорт. Навук. цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДА,
горад у Гродзенскай вобл., на р. Лідзея (бас.р. Нёман). Цэнтр Лідскага р-на. За 112 км на ПнУ ад Гродна. Вузел чыгунак на Гродна, Вільнюс, Маладзечна, Баранавічы. 99,9, тыс.ж. (1998).
Датай узнікнення Л. лічаць 1323 — пач.буд-ваЛідскага замка, вакол якога паступова вырас горад. У 15—16 ст.горад быў значным цэнтрам рамяства і гандлю, звязаны з Вільняй, Навагрудкам, Мінскам, Полацкам. У гэты час горад складаўся з рыначнай плошчы і 4 вуліц; да яго прымыкала прадмесце Зарэчча. З 1568 цэнтр Лідскага павета Віленскага ваяводства. У 1590 Л. атрымала магдэбургскае права і герб (у левай частцы шчыта выява льва на чырвоным і ў правай — 2 скрыжаваныя ключы на блакітным фоне). З 2-й пал. 17 ст. ў выніку войнаў і феад. анархіі Л. прыйшла ў заняпад, з сярэдзіны 18 ст. пачалося адраджэнне яе эканомікі. У 1756—1834 дзейнічаў Лідскі піярскі калегіум. У 1786 у Л. 514 ж. 3 1795 у Рас. імперыі, пав.цэнтр. Слонімскай (1795), Літоўскай (1797), Гродзенскай (1801) губерняў. З 1842 пав.горад Віленскай губ. У 1863 і 1873 у Л. пабудаваны піўзаводы, у 1870—80-я г. — гарбарныя прадпрыемствы, тытунёвая ф-ка, крухмальны з-д. У 1884 пракладзена чыг. лінія Вільня—Лунінец, у 1907 — Маладзечна—Масты. У 1897 у Л. было 8626 ж., дваранскае і пав. двухкласнае вучылішчы, прыходскае вучылішча з жаночым аддзяленнем, яўр. школа. У 1899 адкрыта бальніца, у канцы 19 — пач. 20 ст. пушчаны чыгуналіцейны, лесапільны іінш. з-ды, развіты промысел па вырабе Лідскіх куфраў. У 1901—18 існавалі Лідскія гімназіі. У 1904 у Л. 1 тыс. дамоў (275 мураваных), 14 дробных прадпрыемстваў, 170 рамесных майстэрань, 4 бальніцы, 6 пач.навуч. устаноў. У 1921—39 у складзе Польшчы, павятовы цэнтр Навагрудскага ваяв., з 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр Лідскага раёна Баранавіцкай вобл., горадабл. падпарадкавання. З 27.6.1941 да 9.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія ў Л. і раёне загубілі 25 149 чал. Дзейнічала Лідскае патрыятычнае падполле. У 1972—49,7 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы машынабудавання (Лідскі доследны завод «Нёман», Лідскі завод сельскагаспадарчых машын, Лідскі завод электравырабаў, з-ды прыладабудаўнічы, аўтарамонтны), харчовай (Лідскі завод харчовых канцэнтратаў, Лідскі малочнакансервавы камбінат, піваварны з-д), буд. матэрыялаў (камбінат буд. матэрыялаў, з-д жалезабетонных вырабаў), дрэваапр. прам-сці, Лідскі лакафарбавы завод, Лідская абутковая фабрыка, Лідскі краязнаўчы музей, Лідскі індустрыяльны тэхнікум. Брацкія магілы сав. воінаў, падпольшчыкаў і партызан, магілы ахвяр фашызму, курган Бессмяротнасці і інш. Помнікі чырвонаармейцам, якія загінулі ў вер. 1920, сав. воінам і партызанам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Лідскі замак, Лідскі Крыжаўзвіжанскі касцёл, Лідскі Іосіфаўскі касцёл піяраў.
Літ.:
Лида: Ист.-экон. очерк. Мн.,1976.
І.І.Коўкель.
Герб Ліды. 1590.Ліда. Курган Бессмяротнасці.Ліда. Плошча імя 600-годдзя горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХВА́З,
горад на ПдЗ Ірана. Адм. ц. астана Хузістан. 580 тыс.ж. (1986). Чыг. вузел. Аэрапорт. Порт на р. Карун. Цэнтр нафтаздабычы. Пачатковы пункт нафтаправодаў у Тэгеран і Абадан. Пракат сталі, тэкст., харч.прам-сць, вытворчасць будматэрыялаў, выраб ювелірных упрыгожанняў. Ун-т.