возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 10 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,38 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 420 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі 3,3 км. Пл. вадазбору 1,5 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, парослыя лесам. 2 залівы на 3. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя, забалочаныя, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, на У мелкаводдзе пясчанае. Зарастае. На ПнУ з возера выцякае ручай у р. Полюшка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗМА́ЙЛАВА (Людміла Канстанцінаўна) (н. 16.6.1931, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія),
бел. жывапісец. Скончыла Бел.тэатр.маст.ін-т (1960). Выкладае ў Рэсп. каледжы мастацтваў у Мінску (з 1963). Сярод твораў партрэты (медсястры Абакумавай, 1961; калгасніцы Г.Гулевіч з сынам, 1973; снайпера Іванушкіна, 1975; брыгадзіра П.Краско, 1978), карціны («Узоры», 1967; «Юныя спартсменкі» і «Гаспадыня саду», абедзве 1980; «Вяселле», 1982), пейзажы («Пасля дажджу», 1977; «Марскія пейзажы», 1980; «Возера Нарач», 1982; «Лепельскае возера», 1995), нацюрморты («Восеньскі нацюрморт», 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ШНЯ,
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 26 км на ПнЗ ад г.п. Шуміліна. Пл. 1,21 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі каля 4,4 км. Пл. вадазбору 6,8 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шыр. да 250 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно сапрапелістае. Зах.ч.возера зарастае. Выцякаюць ручаі ў воз. Красамай і ў р. Ценіца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ЙСА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Рычанка (цячэ праз возера), за 18 км на З ад г. Браслаў. Пл. 1,6 км², даўж. 2 км, найб.шыр. каля 1,3 км, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 6 км. Пл. вадазбору 177 км². Схілы катлавіны выш. да 6 м, разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на Пн і Пд зліваюцца са схіламі. Пойма шыр. да 350 м, пад лугам. Дно плоскае. Вузкая прыбярэжная зона выслана пяском і ілам, глыбей — сапрапель. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка (цячэ праз возера), за 7 км на ПнУ ад г.п. Ушачы, Пл. 0,38 км², даўж. каля 1,1 км, найб.шыр. 580 м, найб.глыб. 1,9 м, даўж. берагавой лініі каля 2,9 км. Пл. вадазбору 132 км². Схілы катлавіны невыразныя, на ПдУ і ПнЗвыш. 2—5 м, параслі лесам, на У і Пд разараныя. Берагі сплавінныя, параслі хмызняком. Пойма шыр. да 300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎНА,
возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 22 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 1,92 км², даўж. 3,41 км, найб.шыр. 0,92 км, найб.глыб. 9,2 м, даўж. берагавой лініі 9,8 км. Пл. вадазбору 57,9 км².
Схілы катлавіны выш. да 4 м, на Пн 8—10 м, пераважна разараныя. Дно пясчанае, глыбей за 2 м выслана глеем; ёсць мелі і ўпадзіны. 5 астравоў агульнай пл. 15 га. Зарастае 30% возера. Злучана ручаём з воз. Чаросава. Выкарыстоўваецца як рыбагадавальнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬКІ,
возера ў Беларусі, у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Паловіца, за 29 км на ПнУ ад г. Паставы. Пл. 0,26 км², даўж. 940 м, найб.шыр. 370 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 2,2 км. Пл. вадазбору 2,2 км².
Схілы катлавіны на З і У разараныя. Берагі нізкія, на У стромкія, пясчана-галечныя, на З гліністыя, забалочаныя. Усх. і паўд.-ўсх. прыбярэжныя часткі дна пясчана-галечныя з валунамі. Зарастае ўздоўж берагоў. Сцёк з возера ў р. Паловіца, уздоўж усх. берага крыніцы грунтавых водаў.