Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Лепель,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула (выцякае з возера), на паўн. ускраіне г. Лепель. Пл. 10,18 км², даўж. 7,6 км, найб.шыр. больш за 2 км, найб.глыб. 33,7 м, даўж. берагавой лініі 39,6 км. Пл. вадазбору 1280 км². Катлавіна падзяляецца на З часткі, якія маюць мясц. назвы: паўн. — Кусцінскае воз. (глыб. 23 м), паўд. — Гарадское воз. (глыб. 19,5 м), усх. — Белае воз. (глыб. 33,7 м). Схілы катлавіны на Пд і ПдУ і месцамі на Звыш. да 25 м, з асыпкамі і апоўзнямі, месцамі задзернаваныя; астатнія выш. каля 10 м, над пасевамі, на У пад лесам. Шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, задзернаваныя, месцамі пад хмызняком, на Пд і ПдУ зліваюцца са схіламі, месцамі абразійныя. У 1958, калі на р. Ула пабудавана Лепельская ГЭС, узровень возера падняты прыкладна на 4 м, што істотна змяніла яго гідралагічны рэжым і канфігурацыю берагавой лініі. Падводная ч. катлавіны ўскладнена шматлікімі мелямі на месцы былых астравоў і ўпадзінамі. Дно да глыб. 7—7,5 м выслана пяскамі, глыбей — сапрапелямі. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 300 м. Упадаюць рэкі Эса (на Пд) і Зеха (на Пн). Выкарыстоўваецца для адпачынку і ў аздараўленчых мэтах (на беразе дзіцячы санаторый).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРКУ́ДЫ,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на ўсх. беразе воз. Вяркудскае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнУ ад г.п. Ушачы, 110 км да Віцебска, 46 км ад чыг. ст. Полацк. 275 ж., 105 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЖО́НКА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Акунёўка, за 9 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,21 км², даўж. 700 м, найб.глыб. 1,5 м, даўж. берагавой лініі 1,7 км. Пл. вадазбору 6,25 км². Злучана ручаём з воз. Пагошча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАТЫ́ТЫ,
горад у Расіі, у Мурманскай вобл., за 185 км на Пд ад Мурманска. Размешчаны на Кольскім п-ве паміж воз. Імандра і Хібінамі. Засн. ў 1935. 82,1 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Горназдабыўная прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Кіраўская ДРЭС. Кольскі філіял Рас.АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́МІНА,
возера ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, за 35 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,31 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 250 м. Пл. вадазбору 8,53 км². На Пд упадае ручай з воз. Доўгае-Мелкае. Злучана ручаём з р. Дрыса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЙКАВА,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., каля воз. Сясіта. Цэнтр сельсавета. За 53 км на ПнУ ад г. Гарадок, 92 км ад Віцебска. 50 км ад чыг. ст. Гарадок. 85 ж., 43 двары (1997). Амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЛІ́,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Чэлябінскай вобл., на воз.Вял. Каслі. Узнік у 1747, горад з 1942. 19,7 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя (25 км ад К.). Машынабуд. з-д, радыёзавод, швейная ф-ка. Стараж. цэнтр маст. чыгуннага ліцця. Музеі: краязнаўчы і маст. ліцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е Я́ЗНА,
возера ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Авуга, за 40 км на ПдУ ад г. Міёры. Пл. 0,2 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 320 м, даўж. берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 14,2 км². Злучана пратокай з воз.Вялікае Язна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРГУЗІ́НСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,
у Бураціі, на паўн.-ўсх. узбярэжжы воз. Байкал і зах. схілах Баргузінскага хр. (выш. да 3000 м). Засн. ў 1916 у мэтах аховы прыроднага комплексу горнай байкальскай тайгі, захавання баргузінскага собаля. Пл. больш за 263 тыс.га (у т. л. 15 тыс.га займае трохкіламетровая паласа акваторыі воз. Байкал).
Добра выяўлены вышынныя паясы расліннасці. Пераважае цемнахвойная тайга (піхта, кедр, з дамешкамі лістоўніцы і хвоі). Усяго ў флоры запаведніка больш за 600 відаў раслін. У фауне 39 відаў млекакормячых, 243 — птушак, 4 — рэптылій і 2 — амфібій. Шматлікія баргузінскі собаль і эндэмічная байкальская нерпа; звычайныя вавёрка, буры мядзведзь, лось, таежны паўночны алень; трапляюцца выдра, каланок, расамаха, гарнастай; з птушак — каменны глушэц, рабчык, арлан-белахвост, трохпальцавы дзяцел, кедраўка, сойка, пеначкі, бурагаловая гаічка, попаўзень і інш.