БРА́ЎЭР, Броўвер (Brouwer) Адрыян (1605 ці 1606, г. Аўдэнардэ, Бельгія — 1.2.1638), фламандскі жывапісец. Майстар быт. жанру і пейзажа. Прадстаўнік дэмакр. кірунку ў мастацтве фламандскага барока. Вучыўся ў Бруселі. У 1621 пераехаў у Галандыю, з 1631 у Харлеме, у 1631 жыў у Антверпене. Пісаў пераважна сцэны знар. побыту («Бойка сялян у час гульні ў карты», «Сцэна ў шынку», «Курцы», «Горкі напітак», усе каля 1630—38). Карціны вызначаюцца гратэскавасцю вобразаў, сарказмам, тэмпераментам, манумент. і ўраўнаважанай кампазіцыяй. Сярод пейзажаў: «Дзюны», «Пейзаж з усходам месяца» і інш. Браўэр — адзін з лепшых каларыстаў 17 ст.
Я.Ф.Шунейка.
А.Браўэр. Бойка сялян у час гульні ў карты. 1630-я гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́ЦА (Echinochloa),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных, часткова ва ўмерана цёплых краінах зямнога шара. На Беларусі як пустазелле, таксама каля дарог і па берагах рэк трапляецца брыца звычайная, або курынае проса (E. crusgalli), зрэдку — яе занесеная разнавіднасць брыца асцюковая (E. Crusgalli var. aristata).
Адна-, шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным або ўзыходным голым і гладкім простым сцяблом (саломінай) і валасніковістым коранем. Лісце лінейнае або лінейна-ланцэтнае, плоскае. Каласкі з адной двухполай кветкай, звычайна ў густых аднабаковых мяцёлках. Плод — сціснутая з аднаго боку зярняўка. Харч. (з насення атрымліваюць крупы) і кармавыя расліны, некаторыя віды — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЛЕР (Сямён Яфімавіч) (Хаймавіч; 15.6.1909, г. Бяроза Брэсцкай вобл. — 21.5.1983),
фізікахімік і біяфізік. Праф. (1846). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1930), працаваў у ім і адначасова ў розных НДІАНСССР. Навук. даследаванні па біяарган. хіміі і малекулярнай біялогіі. Распрацаваў статыстычную тэорыю ланцуговых малекул з абмежаванай гнуткасцю (разам з Я.І.Фрэнкелем; 1939), тэорыю глабулярнай будовы бялку (разам з Д.Л.Талмудам; 1945), тэорыю храматаграфіі многавалентных іонаў на палімерных сарбентах (1950—55). Аўтар кніг «Радыеактыўныя элементы» (1949), «Фізіка і хімія макрамалекул» (1965, разам з Б.Л.Ерусалімскім).
Тв.:
Введение в молекулярную биологию. 2 изд. М.; Л., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДЗАЎСКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1914 з чырвонай цэглы ў г.п. Відзы (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.). Мураваны 3-нефавы храм з трансептам і гранёнай апсідай, абапал якой 2 сакрысціі. Сцены звонку ўмацаваны контрфорсамі, вокны спічастыя. Двухвежавы гал. фасад з трохвугольным франтонам завершаны высокімі зубцамі. Такія ж франтоны ўпрыгожваюць тарцы трансептаў. Гал. ўваход вылучае перспектыўны партал з вімпергам і круглым акном-ружай над ім. Вежы на гал. фасадзе (выш. 59 м) завершаны вострымі 8-граннымі шатрамі і значна ўзвышаюцца над астатнімі аб’ёмамі. У інтэр’еры калоны і пілястры складанага профілю пераходзяць у высокія падпружныя спічастыя аркі скляпенняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДЗСКАЕ ВО́ЗЕРА ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрысвята, за 34 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,97 км², даўж. 4,07 км, найб.шыр. 540 км, найб.глыб. 20,5 м, даўж. берагавой лініі 10,2 км. Пл. вадазбору 4,5 км². Схілы катлавіны выш. больш за 20 м, у паўд.ч. стромкі абразійны схіл. Катлавіна складаецца з 3 плёсаў: мелкаводнага ўсходняга, карытападобнай формы з шырокай літараллю (да 30 м) заходняга і найбольш складанай будовы цэнтральнага з востравам (пл. 0,4 га) і меллю. Большасць берагоў зліваецца са схіламі, у асобных месцах пойма шыр. да 10 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — глеі. Злучана пратокай звоз. Сэклы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ-ФОЛС (Victoria Falls),
нацыянальны парк у Зімбабве, у бас.р. Замбезі. Засн. ў 1952 (з 1931 рэзерват, з 1939 запаведнік). Пл. 1900 тыс.га. Гал. аб’ект аховы — ландшафты вакол вадаспада Вікторыя. Размешчаны на прылеглай да вадаспада плошчы ўздоўж цячэння р. Замбезі, у паўн.ч. змыкаецца знац. паркам Мосі-Оа-Тунья (Замбія). Расліннасць — дажджавыя і галерэйныя лясы, што складаюцца пераважна з розных відаў пальмаў, бамбуку, дрэвападобных папарацей, а таксама пустынная расліннасць Паўн. Калахары. Для фауны звычайныя слон, бегемот, афр. буйвал, жырафа, антылопы, малпы, кракадзіл, леў, леапард, гіены, насарог, зебры; больш як 200 відаў птушак; шматлікія яшчаркі, змеі; пашыраны розныя віды мурашак і тэрмітаў. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЕ́ЙСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1793—1940. Створаны ў Мінскай губ., з 1843 у Віленскай. Цэнтр — г. Вілейка. Пл. 5591,2 кв. вярсты, нас. 208 013 чал. (1897). У 1886 уключаў 27 валасцей (Будслаўская, Ваўкалацкая. Вілейская, Вязынская, Гарадоцкая, Германішская, Даўгінаўская, Дунілавіцкая, Жаснянская, Іжская, Княгінінская, Крайская, Краснасельская, Крывіцкая, Куранецкая, Лебедзеўская, Лучайская, Маладзечанская, Манькавіцкая, Мядзельская, Нарыцкая, Параф’янаўская, Порплішчанская, Рабунская, Радашковіцкая, Сітцаўская, Хаценчыцкая), заштатны г. Радашковічы, 20 мястэчак, 1279 паселішчаў сельскага тыпу. З 1917 у Зах.вобл., з 1919 у БССР. У 1921—39 у складзе Польшчы, у 1927 меў 13 гмін, пл. 3421 км². Зліст. 1939 у БССР, са снеж. 1939 у Вілейскай вобласці, 15.1.1940 скасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬЧА́К, вільчык,
верхняе рабро (грэбень) 2-схільнай страхі і фігурнае вырашэнне верхніх канцоў закрылін 2-схільнай страхі ці страхі з залобкам. Вядомы ў многіх народаў Усх., Цэнтр, і Паўн. Еўропы. Найб. пашыраныя парныя вільчакі, утвораныя верхнімі выпускамі перакрыжаваных канцоў закрылін. Апрацаваныя ў выглядзе стылізаваных рагоў, накіраваных у процілеглыя бакі сілуэтаў птушак, змей, конскіх галоў і інш., у старажытнасці яны выконвалі ролю абярэгаў, з часам сталі дэкар. элементамі традыц. жылля. Зпач. 20 ст. саступілі месца адзінарным вільчакам, выпілаваным з адной дошкі ў выглядзе трызубца, стралы, стылізаванай кветкі і інш. і прымацаванай на скрыжаванні закрылін.
Я.М.Сахута.
Традыцыйныя вільчакі ў выглядзе конскіх галоў, птушак і рагоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЮ́ГА (Сямён Лазаравіч) (14.7.1891, в. Усцярхі Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 7.1.1961),
адзін з арганізатараў партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну. У 1917 вёў рэв. прапаганду сярод салдат, чл. палкавога к-та. У час Кастр. рэвалюцыі ўстанаўліваў сав. ўладу ў Бабруйскім пав. У пач. 1918 арганізоўваў атрады Чырв. гвардыі для барацьбы з корпусам Ю.Р.Доўбар-Мусніцкага, зліст. 1918 старшыня Глускага рэўкома. У 1919 нам. Бабруйскага пав. камісара па харчаванні, нач.партыз. атрадаў у Бабруйскім і Рагачоўскім пав., камандзір асобага батальёна імя Бабруйскага рэўкома. 3 мая 1920 упаўнаважаны РВСЗах. фронту, зліп. — Мазырскай групы войск Чырв. Арміі. У 1924—56 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЕ ПАНЧО́ШНА-ТРЫКАТА́ЖНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «КІМ» Створана ў 1931 у Віцебску як панчошна-трыкатажная ф-ка імя КІМ (Камуніст. інтэрнацыянала моладзі). У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Ульянаўск (Расія). Адноўлена ў 1945, рэканструявана. З 1986 камбінат, з 1994 акц.т-ва «КІМ» («Класіка індустрыі моды»). Асн. вытв-сці: швейна-вязальная і фарбавальна-аддзелачная, цэхі рамонтна-мех., парасілавая гаспадарка, электрацэх, трансп. цэх, мех. майстэрні. Асн. прадукцыя (1996); панчошна-шкарпэткавыя вырабы (мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя) з натуральнай і сінт. пражы, верхні трыкатаж і бялізна зсінт. і штучных нітак. Выпускае больш за 25% панчошна-шкарпэткавых вырабаў у Беларусі (26 млн. пар у 1994).