рака ў Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 47 км. Пл. вадазбору 430 км². Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Бярозаўка Мазырскага р-на, цячэ ў межах Мазырскага і Гомельскага Палесся. Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная (шыр. да 2 км), у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма двухбаковая (шыр. ад 300 м да 1,3 км), месцамі чаргуецца па берагах. Рэчышча каналізаванае. На рацэ створана Бабруйскае вадасховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР ((Müller) Паўль Герман) (12.1.1899, г. Ольтэн, Швейцарыя — 12.10.1965),
швейцарскі хімік. Скончыў Базельскі ун-т (1925). З 1925 у даследчай лабараторыі фірмы «Гейгі» у г. Базель (з 1946 віцэ-дырэктар). Навук. працы пахім. сродках аховы раслін. Устанавіў, што некат. арган. злучэнні знішчаюць насякомых, але не аказваюць выяўленага дзеяння на расліны і млекакормячых. Выявіў інсектыцыдныя ўласцівасці ДДТ (дусту), распрацаваў метады выкарыстання ДДТ для барацьбы з сыпным тыфам і насякомымі-шкоднікамі сельскай гаспадаркі. Нобелеўская прэмія 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАБА́Т»,
газета, орган выканкома Савета рабочых, сял., батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Аршанскага пав. Выдавалася з сак. 1918 да мая 1920 у Оршы на рус. мове. Да кастр. 1918 наз. «Известия Совета рабочих, крестьянских, батрацких и красноармейских депутатов Оршанского уезда». Змяшчала дэкрэты, пастановы і інш.афіц. матэрыялы сав. ўрада і мясц. органаў улады. У рубрыках «Рабочае жыццё», «Жыццё вёскі», «Па павеце», «З жыцця чырвонаармейцаў», «Старонка юнага пралетарыя» і інш. шырока асвятляла мясц. жыццё. Апошні вядомы нумар 107 ад 23.5.1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУМО́ВІЧ (Сямён Сцяпанавіч) (н. 15.2.1922, г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951). З 1951 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі. Навук. працы паэксперым. пратэзаванні, хірург. дапамозе пры прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, прыроджаных і сістэмных захворваннях дзіцячага ўзросту.
расійскі мікрабіёлаг і батанік. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1889), працаваў у ім. З 1930 заг. лабараторыі мікрабіялогіі, у 1934—38 дырэктар Ін-та мікрабіялогіі АНСССР. Навук. працы пагеал. дзейнасці мікраарганізмаў і ўздзеянні на іх шкодных фактараў. Атрымаў штучную мутацыю ў дражджавых і плесневых грыбоў пад дзеяннем іанізуючай радыяцыі.
Тв.:
Экспериментальное изменение наследственных свойств микроорганизмов М.; Л., 1935;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКЦЫЯНО́ВІЧ (Якуб) (1.5.1725, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 1790),
бел. матэматык і філосаф. Д-р навук і філасофіі (1759), д-р тэалогіі і царк. права (1761). Скончыў Віленскую акадэмію, дзе загадваў кафедрамі матэматыкі (1758—62) і філасофіі (1768—71); быў дырэктарам Віленскай астр. абсерваторыі (1758—64). З 1771 у навуч. установах Гродна. Аўтар 2 падручнікаў па матэматыцы, выдадзеных на лац. мове, у якіх выкладзены асновы арыфметыкі і алгебры, элементы геаметрыі, трыганаметрыі на плоскасці і іх дастасаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРЭ́ЧАНЬКА»,
гарадскі бытавы парна-масавы танец. Выконваецца пад мелодыю вядомай рус. песні «Выйду я на рэчаньку». Муз. памер 4/4, 2/4. Тэмп умераны. На Беларусі вядомы з канца 19 ст. напачатку ў гар., потым і ў вясковым асяроддзі. Складаецца з блокаў рухаў, якія паўтараюцца некалькі разоў запар. Асн. блок рухаў уключае простыя і прыстаўныя, акцэнтаваныя крокі, вярчэнне дзяўчыны пад рукой хлопца або пар у польцы-вальсе, до-за-до і інш. Пашыраны па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ТА ((Natta) Джуліо) (26.2.1903, г. імперыя, Італія —2.5.1979),
італьянскі хімік-арганік. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1955). Замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Міланскі політэхн.ін-т (1924), дзе працаваў у 1925—33 (з 1927 праф.) і з 1938. Навук. працы па хіміі палімераў. Адкрыў метад стэрэаспецыфічнай полімерызацыі (1954), мадыфікаваў каталізатары, прапанаваныя К.В.Цыглерам (каталізатары Цыглера—Н.). Сінтэзаваў стэрэарэгулярныя палімеры і ўстанавіў тыпы стэрэарэгулярнасці. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1970). Нобелеўская прэмія 1963 (разам з Цыглерам).
часовы рэв. ўрад Югаславіі ў 2-ю сусв. вайну. Створаны паводле рашэння 2-й сесіі антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі (29—30.11.1943, г. Яйцы, Боснія). Старшыня — І.Ціта (Броз Ціта). Дзейнічаў пад кіраўніцтвам ЦК кампартыі Югаславіі на вызваленай у ходзе народна-вызваленчай вайны ў Югаславіі 1941—45тэр. краіны: узначальваў вызв. барацьбу, працу па арганізацыі гасп. і культ. жыцця, змагаўся за міжнар. прызнанне дэмакр. Югаславіі. 7.3.1945 на базе НКВЮ сфарміраваны ўрад Дэмакр. Федэратыўнай Югаславіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПРАХО́ДНАСЦЬ КІШЭ́ЧНІКА,
парушэнне нармальнага праходжання змесціва па кішэчніку ў выніку мех. перашкоды ці функцыянальнага парушэння маторыкі кішак. Бывае мех., дынамічная, вострая і хранічная. Мех. падзяляюць на странгуляцыйную (ад завароту кішак, утварэння вузлоў), абтурацыйную (ад глістоў, жоўцевых камянёў, пухлін, спаечных хвароб) і змешаную (пры спаечнай непраходнасці і інвагінацыі). Дынамічная (паралітычная і спастычная) узнікае ад расстройства інервацыі кішэчніка пры перытаніце, нырачных коліках і інш. Прыкметы: раптоўны схваткападобны боль жывата, уздуцце кішэчніка, затрымка стулу і газаў, ірвота. Лячэнне кансерватыўнае і хірургічнае.