вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Нежкава. Створана ў 1989 на р. Парасіца. Пл. 0,5 км², даўж. 3,6 км, найб.шыр. 180 м, найб.глыб. 6 м, аб’ём вады 1,3 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 2,4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯДРУ́ЖНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Палата, за 40 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,6 кмг, даўж. каля 1,5 км, найб.шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі 3,4 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, схілы невыразныя, пад лесам. Берагі забалочаныя, пад лесам і хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РЛІНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
на мяжы Асіповіцкага і Клічаўскага р-наў Магілёўскай вобл., у бас.р. Бярэзіна, за 28 км на У ад г. Асіповічы. Пл. 0,2 км², даўж. каля 3,8 км, найб.шыр. 100 м, даўж. берагавой лініі 8,2 км. Старычнае. Берагі выш. да 1 м, пясчаныя. Злучана пратокамі з р. Бярэзіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РАЎНА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 19 км на Пд ад г.п. Ушачы. Пл. 0,21 км², даўж. 620 м, найб.шыр. 430 м, даўж. берагавой лініі 1,72 км. Пл. вадазбору 8,75 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, спадзістыя, пад лесам. Берагі нізкія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯ́ЯНЕ (Päijänne),
возера на Пд Фінляндыі. Пл. 1065 км², даўж. каля 140 км, шыр. да 28 км, глыб. 93 м. Знаходзіцца ў ледавіковай катлавіне на выш. 78 м. Берагі моцна парэзаныя, шмат астравоў. Сцёк у Фінскі заліў Балт.м. Замярзае са снежня па красавік. Суднаходства, лесасплаў. На П. — гарады Лахты, Ювяскюля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСАЛА́Й,
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 25 км на ПнЗ ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,69 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 580 м, даўж. берагавой лініі 3,66 км. Пл. вадазбору 4,13 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя. Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Выцякае р. Глыбачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАГО́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., за 11 км на Пд ад г. Светлагорск, каля р.п. Сасновы Бор. Створана ў 1994. Наліўное. Пл. 14,1 км², даўж. 6,6 км, найб.шыр. 3,2 км, найб.глыб. 5,1 м, аб’ём вады 60 млн.м³. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМАНАСЕ́КІ, Камон,
праліў паміж а-вамі Хонсю і Кюсю (Японія). Злучае Унутр. Японскае м. (Сета-Найкай) з Карэйскім прал. Даўж. 21 км, найменшая шыр. 600 м, найменшая глыб. на фарватэры 11 м. Праз С. пабудаваны аўтамабільны мост (1068 м), пад С. —2 тунэлі з чыгункамі. Парты: Сіманасекі, Кітакюсю, Модзі, Вакамацу, Какура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДСКО́Е ВО́ЗЕРА У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свячанка (цячэ праз возера), за 11 км на З ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,94 км², даўж. 2,7 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 22 м. Пл. вадазбору 491 кМ2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Злучана ручаём з воз. Чорнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІСНА́,
рака ў Віцебскай вобл. і Літве, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўж. 178 км, у межах Беларусі каля 149 км. Пл. вадазбору 8180 км², у межах Беларусі каля 7730 км². Выцякае з воз. Дзіснай (Літва), цячэ па тэр. Браслаўскага (на мяжы з Літвой), Пастаўскага, Шаркаўшчынскага і Міёрскага р-наў па Дзісенскай нізіне — зах.ч. Полацкай нізіны. У верхнім цячэнні называецца Дзісенка. Асн. прытокі: Бірвета, Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Авута (справа), Дрысвята, Янка, Маціца (злева).
Даліна трапецападобная, шыр. 400—600 м, месцамі да 1,5 км. Рэчышча звілістае, на працягу 7,7 км каналізаванае, шыр. ад 20—30 м да 100 м у нізоўях. Берагі ў вярхоўях нізкія, часткова забалочаныя, на астатнім працягу стромкія, выш. 2—7 м, у месцах выхаду грунтавых вод забалочаныя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 52,4 м³/с. Рака замярзае ў 2-й дэкадзе снеж., крыгалом у 1-й дэкадзе сакавіка.