канструкцыі будынкаў, якія складаюцца з нясучых элементаў каркаса (жалезабетонных ці стальных калон, рыгеляў) і агараджальных канструкцый (сценавых панэлей, пліт і панэлей перакрыццяў і пакрыццяў). Прызначаны для буд-ва пераважна шматпавярховых будынкаў (канструкцыі са стальным каркасам мэтазгодныя для вышынных грамадскіх будынкаў — на 30 і больш паверхаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРАТАФІ́Р (ад грэч. keras
(keratos) рог + парфір),
альбітафір эфузіўная або жыльная магматычная горная парода з парфіравымі вылучэннямі шчолачнага палявога шпату (пераважна альбіту) і каляровых мінералаў (звычайна біятыту). Асн. маса шчыльная, складаецца пераважна з ізаметрычных або падоўжаных мікралітаў альбіту. Колер буры ці ружаваты. Шчыльн. 2610—2670 кг/м³. Характэрна генетычная сувязь са спілітамі. На Беларусі трапляецца на ПдУ у комплексе вулканічных парод дэвонскага асадкавага чахла.
праліў паміж Керчанскім п-вам на З і Таманскім п-вам на У, злучае Чорнае і Азоўскае моры. Даўж. каля 41 км, шыр. ад 40 да 45 км, глыб. 5—15 м. Берагі часткова нізінныя, з пясчанымі косамі, месцамі абрывістыя і скалістыя. Зімой укрыты плывучымі льдамі. На зах. беразе — буйны порт Керч, звязаны чыг. паромам саст. Каўказ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЕ́Ц, Крывое возера,
у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 18 км на Пн ад г. Браслаў. Пл. 0,23 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 3 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАНЁЎ (Вячаслаў Аляксандравіч) (н. 5.9.1947, г. Савецкая Гавань Хабараўскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1998), праф. (1999). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітна-ракетнае вучылішча (1969). З 1987 у Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па прасторава размеркаваных інфарм. сістэмах са структурнай і параметрычнай адаптацыяй. Распрацаваў шэраг шматпазіцыйных вымяральнікаў каардынат, адаптыўных да выпадковых змен паветраных умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЦА́К (Аляксей Андрэевіч) (н. 12.2.1944, г. Барнаул Алтайскага краю, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1966). З 1966 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1978 у БПА. Навук. працы ў галіне прыкладных даследаванняў кальцавых і лінейных лазераў, іх выкарыстання ў навігацыі і вымяральнай тэхніцы. Распрацаваў тэорыю лазераў з выпадковымі параметрамі і набліжаную тэорыю лазераў са звязанымі рэзанатарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧАВЫ́Я ВО́БЛАКІ [міжнар. назва Cumulus (Cu)],
шчыльныя, днём ярка-белыя воблакі са значным верт. развіццём (выш. да 5 км і больш). Верхнія часткі падобны да купалаў або вежаў з круглаватымі абрысамі. Узнікаюць найчасцей як воблакі канвекцыі ў халодных паветр. масах, а ў цёплы час года таксама ў мясц.паветр. масах над паверхняй сушы, якая праграецца ўдзень. Могуць ператварацца ў кучава-дажджавыя воблакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОТ (ням. Lot),
1) стараж. адзінка масы (вагі); спачатку, са з’яўленнем у 11 ст.маркі, роўная 1/16 яе (вагі) або 1/24фунта (15,288 г). Пасля ўвядзення кёльнскай маркі, абавязковай для ўсёй «Свяшчэннай Рымскай імперыі», Л. складаў 14,619 г. 2) Мера абазначэння колькасці высакароднага металу (звычайна серабра) у сплаве або вырабе. Чыстае серабро адпавядала 16 Л. Такім чынам, 1 Л. роўны 1/16 колькасці чыстага серабра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУАНГПРАБА́НГ, Луангпхабанг горад на Пн Лаоса, на р. Меконг, каля ўпадзення ў яе р. Кхан. Адм. цэнтр прав. Луангпрабанг. Засн. ў 14 ст. 68 тыс.ж. (1985). Рачны порт. Аэрадром. Гандл. (рыс, лес) і культ. цэнтр паўн.ч. Лаоса. Рамёствы. Былая рэзідэнцыя караля. Рэліг.цэнтр. Будыйскія храмы 16—19 ст., тхат (ступа) Чамсі, Каралеўскі палац (канец 19 — пач. 20 ст.), б-касастараж. рукапісамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАЦЁР,
у беларусаў ганчарны выраб; глыбокая гліняная пасудзіна са слабапрафіляваным тулавам і шырокім вусцем, якая служыла для расцірання маку і інш. прадуктаў, а таксама для гатавання ежы ў печы, заквашвання цеста і інш. Пасудзіны, падобныя формаю да М., вядомы па археал. раскопках з жал. веку. Бытаваў паўсюдна да сярэдзіны 20 ст. пад рознымі назвамі: макотра, макацёрка, цёрла, вярцеха, вярцянка, мяліца і інш.