вялікі князь маскоўскі [1389—1425]. Старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога. Жанаты з Соф’яй, дачкой вял. князя літ. Вітаўта. Да Маскоўскага княства далучыў у 1392 Суздальска-Ніжагародскае і Мурамскае княствы, у 1397—98 — Волак Ламскі, Бежацкі Верх, Волагду, Вялікі Усцюг і землі комі. Для барацьбы з татарамі заключыў з ВКЛсаюз (1392), які распаўся ў сувязі з захопам Вітаўтам у 1403—04 Смаленска і Вязьмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́НКА (Пётр Дарафеевіч) (1627, г. Чыгірын, Украіна — 19.11.1698),
гетман Правабярэжнай Украіны ў 1665—76. Рэестравы казак, ген. есаул (1663). У 1659 пасол у Маскве. Прыхільнік цэласнай і незалежнай Украіны, не прызнаваў умовы Андросаўскага перамір’я 1667. У 1669 ва ўмовах пагрозы ўварвання польск. і крымскіх войск пайшоў на саюз з Турцыяй. У 1676 капітуляваў перад рас. войскамі, у 1677 памілаваны рас. царом. У 1679—82 ваявода ў Вятцы, пазней жыў пад Масквой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛ II (Charles; 29.5.1630, Лондан — 6.2.1685),
кароль Англіі [1660—85]. Старэйшы сын Карла I, брат Якава II. З 1646 жыў у Францыі. Пасля пакарання смерцю бацькі (1649) абвешчаны каралём Шатландыі. У выніку падзення т. зв. другой рэспублікі (1660) абвешчаны каралём Англіі (рэстаўрацыя Сцюартаў). У 1665—74 намагаўся забяспечыць панаванне Англіі на моры (гл.Англа-галандскія войны 17 стагоддзя), дзеля чаго ў 1670 заключыў тайны саюз з франц. каралём Людовікам XIV.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ПУ ((Lupu) Васіль) (? — 1661),
гаспадар (князь) васальнага Турцыі Малдаўскага княства ў 1634—53. Пры Л. ў г. Ясы адкрыты Славяна-грэка-лацінская акадэмія (1640) і першая малд. друкарня (1641), дзе выдадзены першы друкаваны збор законаў у Малдове «Улажэнне» (1646). У выніку паходаў Б.Хмяльніцкага ў Малдову (1650 і 1652) Л. вымушаны быў заключыць з ім саюз (1652). У 1653 скінуты з прастола Георгіем Стэфанам. Памёр у зняволенні ў Стамбуле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦА́ЕЎ (Віктар Іванавіч) (19.6.1933, г. Акцюбінск, Казахстан — 30.6.1971),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1971, пасмяротна), лётчык-касманаўт СССР (1971). Скончыў Пензенскі політэхн.ін-т (1955). З 1969 у атрадзе касманаўтаў. 6—30.6.1971 з Г.Ц.Дабравольскім і У.М.Волкавым здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-11» і арбітальнай станцыі «Салют» (як інжынер-выпрабавальнік). Пры вяртанні на Зямлю ў выніку парушэння герметычнасці кабіны касм. карабля П. і члены экіпажа загінулі. У космасе правёў 23,8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧАЯ ПА́РТЫЯФранцыі,
першая марксісцкая партыя ў Францыі ў 1879—1901. Створана паводле рашэння Марсельскага рабочага кангрэса (1879), праграма прынята на Гаўрскім кангрэсе (1880). Кіраўнікі — Ж.Гед і П.Лафарг. Прапагандавала марксізм, падтрымлівала стачкі рабочых, змагалася супраць калан. палітыкі ўрада, у 1893 правяла 12 сваіх дэпутатаў у парламент. З 1899 змагалася супраць мільеранізму (гл. А.Мільеран). У 1901 аб’ядналася з інш. антымільеранісцкімі групоўкамі ў Рэв.сацыяліст.саюз (з 1903 Сацыяліст. партыя Францыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кідані (саюз плямён) 5/217; 6/609; 8/369; 10/323
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Маскоўскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа» 7/229; 8/427
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́НЫ (грэч. Hunnoi, лац. Chunni, Hunni),
качавы народ, які склаўся ў 2 — 4 ст. у Прыураллі з мясц. уграў і сарматаў і цюркскамоўных хуну, што прыйшлі ў 2 ст. з Цэнтр. Азіі. У 370-х г. гуны пачалі прасоўвацца на З, што дало штуршок Вялікаму перасяленню народаў. Яны скарылі аланаўПаўн. Каўказа і ў 375 разграмілі готаў у Паўн. Прычарнамор’і. У пач. 5 ст. асталяваліся ў Паноніі і рабілі набегі на Усх.Рым. імперыю. Да сярэдзіны 5 ст. гуны — саюзнікі Зах.Рым. імперыі ў барацьбе супраць герм. плямён. Падначалілі остготаў, герулаў, гепідаў і інш., склаўся т.зв. гунскі саюз плямён, які дасягнуў найб. магутнасці пры Атыле [434—453]. У 451 гуны з саюзнікамі ўварваліся ў Галію, але былі разбіты на Каталаунскіх палях. Пасля смерці Атылы з-за паўстанняў герм. плямён гунскі саюз распаўся: у 455 у бітве з імі на р. Недао (Панонія) гуны разбіты і падаліся ў Прычарнамор’е. У 469 намагаліся прарвацца на Балканы. Пазней гуны як народ зніклі, але іх імем доўгі час называлі розных качэўнікаў Прычарнамор’я.
В.С.Пазднякоў.
Да арт.Гуны. Гунскі меч з залатым дзяржаннем 4—5 ст. з раскопак на Украіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЁВА РА́ДА НАРАДО́ВА (КРН, Krajowa Rada Narodowa, Нацыянальны савет краіны),
часовы прадстаўнічы орган улады ў Польшчы ў 1944—47. Створаны ў ноч на 1.1.1944 па ініцыятыве Польскай рабочай партыі з мэтай прыняцця на сябе дзярж. улады ў Польшчы пасля ўступлення на яе тэр.Сав. Арміі. КРН не прызнала легітымнасці прэзідэнта і ўрада Польскай Рэспублікі ў эміграцыі. У яе праграмнай дэкларацыі абвяшчаліся барацьба з ням.-фаш. акупантамі, стварэнне ў краіне часовага ўрада, ажыццяўленне сац.-эканам. рэформ, саюз з СССР, прынцыпы стварэння Арміі Людовай. У чэрв. 1944 КРН прызналі СССР і Саюз польскіх патрыётаў, пасля ўступлення на тэр. Польшчы сав. войск яе прадстаўнікі сфарміравалі 21.7.1944 Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення, ператвораны 31.12.1944 у часовы ўрад Польскай Рэспублікі. З жн. 1945 КРН выконвала функцыі часовага парламента, яе працай кіраваў прэзідыум на чале з Б.Берутам. У склад КРН уваходзілі прадстаўнікі паліт. партый, прафсаюзаў, грамадскіх арг-цый, ваяводскіх нац. саветаў, арміі, інтэлігенцыі. КРН заключыла дагавор аб дружбе, узаемнай дапамозе і пасляваен. супрацоўніцтве з СССР (21.4.1945), прыняла закон аб нацыяналізацыі буйной і сярэдняй прам-сці, транспарту, банкаў і сродкаў сувязі (3.1.1946) і інш. Пасля абрання Заканад. сейма (4.2.1947) спыніла сваю дзейнасць.