ланцуг горных масіваў на ПнЗ в-ва Хонсю, у Японіі. Даўж. каля 225 км. Пераважная выш. 200—800 м, найб. 2230 м (вулкан Цёкай). Масівы складзены з крышт. і асадкавых парод. Хвойныя лясы. Лесараспрацоўкі. У міжгорных паніжэннях — радовішчы нафты і газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПАРУ́ЧНІК,
1) обер-афіцэрскае званне (чын) у рас. арміі (з 1703), якое прысвойвалася пасля заканчэння ваен. вучылішча. У кавалерыі яму адпавядаў чын карнета, у казацкіх часцях — харунжага. Скасавана ў 1917.
2) Першаснае воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ў Польшчы, Японіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РГЕ (Рыхард) (4.10.1895, Баку — 7.11.1944),
савецкі разведчык. Герой Сав. Саюза (1964). Унук Ф.А.Зорге. Скончыў Берлінскі ун-т. З 1914 у ням. арміі, удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1924 у СССР, з 1929 у разведорганах Чырв. Арміі. У 1930—40-я г. ў якасці ням. журналіста ў Германіі, Кітаі, Японіі. У Токіо стварыў разведвальную групу «Рамзай», якая здабывала важную для СССР інфармацыю. Адзін з першых паведаміў дату (20—22 чэрв.) нападу фаш. Германіі на СССР, колькасць ням. дывізій і агульную схему іх плана ваен. дзеянняў, у кастр. 1941 — аб непадрыхтаванасці Японіі да нападу на СССР. 18.10.1941 арыштаваны яп. паліцыяй, 29.9.1943 прыгавораны да пакарання смерцю. Павешаны, пахаваны ў Токіо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГААЛЯ́Н (Sorgum nervosum),
аднагадовая травяністая расліна роду соргасям. злакавых. Вырошчваюць у Кітаі, Карэі, Японіі, на Д. Усходзе, Паўн. Каўказе, на Пд Украіны. Вызначаецца скараспеласцю і засухаўстойлівасцю. Зерне гааляна перапрацоўваюць на крупы, муку, спірт, выкарыстоўваюць на корм жывёле; салома ідзе на паліва, выраб цыновак, для крыцця стрэх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ФУ,
горад у Японіі, у цэнтр.ч. в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Гіфу. Каля 500 тыс.ж. (1994). Чыг. вузел. Цэнтр шаўкаводчага раёна і вытв-сці шоўку. Машынабудаванне, тэкст., швейная, харч., дрэваапр.прам-сць. Ун-т. Турызм. Гіфу быў разбураны і адноўлены пасля землетрасення ў 1891.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́МЧУГ (слова кіт. паходжання),
перл, цвёрдыя вапняковыя ўтварэнні перламутравага рэчыва шарападобнай ці няправільнай формы ўнутры ракавін некаторых малюскаў (марскіх і прэснаводных). Складзены пераважна з вуглякіслага кальцыю (араганіту). Колер белы, ружовы, жаўтаваты, іншы раз чорны, шэры, карычневы. Бляск характэрны перламутравы, вясёлкавы. Памеры ад мікраскапічных да галубінага яйца. Утвараецца ў выніку раздражнення мантыі малюска якім-н. чужародным целам (пясчынкай, паразітам і інш.). Здабыча марскога Ж. вядзецца ў Чырвоным м., Персідскім зал., каля берагоў Аўстраліі, Японіі і інш. Прэснаводны Ж. здаўна здабывалі ў Кітаі, Расіі, Германіі, Шатландыі. У 20 ст. вельмі пашырана штучнае вырошчванне Ж. (пераважна ў Японіі). Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе (каралі, брошкі, пярсцёнкі, жамчужнае шыццё), нярэдка ў спалучэнні з каштоўнымі металамі і камянямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІКА́ГА,
2-я дынастыя ваенна-феад. правіцеляў (сёгунаў) Японіі ў 1335 (1338)—1573. Улада Асікага была нетрывалая з-за ўзмацнення мясц. князёў (даймё). Міжусобныя войны, якія пачаліся з сярэдзіны 15 ст., прывялі краіну да распаду на асобныя незалежныя княствы. Апошні прадстаўнік дынастыі скінуты яп. палкаводцам Ода Набунага ў 1573.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АО́МАРЫ,
горад у Японіі, на Пн в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Аомары. 288 тыс.ж. (1990). Порт у аднайм. бухце (праліў Цугару). Падводным тунэлем і чыг. паромам злучаны з в-вам Хакайда. Лесапрамысл. і гандл.цэнтр.Дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, рыбаперапр. прам-сць. Рамёствы (лакавыя і бамбукавыя вырабы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́СІКІ,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю, у прэфектуры Акаяма. 417 тыс.ж. (1992). Чыг. вузел каля ўзбярэжжа Унутр. Японскага м.Прам-сць: тэкст., нафтаперапр., хім., авіяц., аўтамаб., металургічная, электрамаш.-буд., паліграфічная. Вытв-сцьмед. абсталявання. Арх. помнік: забудова 16—18 ст. у стылі курасікі. Музеі. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДА́Й-АСА́ХІ,
нацыянальны парк у Японіі на в-ве Хонсю. Засн. ў 1950. Пл. каля 190 тыс.га (уключае некалькі запаведнікаў). Размешчаны ў раёнах актыўнай вулканічнай дзейнасці (вулканы Бандай і Адзума): горы ўкрытыя шыракалістымі і хваёвымі лясамі, на вяршынях — лугі і хмызнякі. Шматлікія азёры. Своеасаблівая фауна (чорны мядзведзь, сернаказа, японская макака).