аднатомная энцыклапедыя. Выдадзена ў 1994 у Мінску пад рэдакцыяй А.Я.Міхневіча выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя». Уключае 513 энцыклапедычных артыкулаў, гал. аб’ектамі апісання ў якіх сталі: моўныя дысцыпліны і навук. кірункі, што вылучаюцца ў межах бел. мовазнаўства; навук. паняцці і метады, пры дапамозе якіх апісваецца бел. мова; галоўныя пісьмовыя помнікі старабел. і новай бел.літ. мовы; персаналіі айч. і замежных даследчыкаў бел. мовы, бел. пісьменнікаў і выдатных дзеячаў старабел. пісьменства; галоўныя кадыфікацыйныя працы па бел. мове; мовы, з якімі бел. мова мела ці мае кантакты; моўныя ўстановы, таварыствы, часопісы, газеты і інш. Артыкулы ілюструюцца фотаздымкамі, картамі, схемамі. У кнізе змешчаны Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» (1990) і спадарожныя яму заканадаўчыя акты.
В.К.Шчэрбін.
Тытульны ліст энцыклапедыі «Беларуская мова». 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАВЕ́Ц Сяргей Іванавіч (н. 17.9.1959, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. крытык, публіцыст, празаік. Скончыў БДУ (1984). Друкуецца з 1982. Працаваў у прэсе, у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». З 1990 рэдактар газ. «Наша ніва». Аўтар зб. прозы, эсэ, крытыкі «Практыкаванні» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Гутарковы слоўнік» (ням. энцыклапедыя) 2/389; 11/465
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНА́Т ЭНЦЫКЛАПЕДЫ́ЧНЫ СЛО́ЎНІК,
руская універсальная энцыклапедыя. Выдаваўся з 1891 у Маскве братамі А. і І.Гранат. Да 1917 (т. 1—33; падрыхтаваны т. 37—39, 42) выдаваўся т-вам «Бр. А. і І.Гранат і К°», потым (з т. 34) — Рус.бібліягр. ін-там Гранат, 54-ы і 58-ы тамы — Дзярж.навук. ін-там «Савецкая энцыклапедыя». У 1891—1903 выйшлі першыя 6 выданняў у 8—9 тамах, у 1910—48 — 7-е перапрацаванае выданне ў 58 т., (за выключэннем 56-га т.); у 1910—17 выйшлі 1—33 т., у 1917—48 — т. 34—58. Пазней былі выдадзены стэрэатыпныя выданні (з 8 па 13 т.).
Слоўнік насычаны даведачным і фактычным матэрыялам, мае вял. навукова-пазнавальнае значэнне. Асобныя артыкулы з-за цэнзурных меркаванняў не былі надрукаваны. Адметная асаблівасць Гранат энцыклапедычнага слоўніка — шматлікія дадатковыя тэксты да агульных артыкулаў: манаграфіі (т. 13), бібліягр. слоўнікі (т. 40), бібліягр. паказальнікі найноўшай рус. белетрыстыкі (т. 11) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛФАКСВЫДАТГРУ́П,
недзяржаўнае выдавецтва. Засн. ў 1990 у Мінску. Выдавала календары-альбомы, тэматычныя календары, маст., мед., тэхн. л-ру. З 1993 у супрацоўніцтве з выд-вамі Еўропы і Амерыкі выдае замежную л-ру для дзяцей у перакладзе на рус. мову (у т. л. серыі «Энцыклапедыя залатых казак», «Міфалогія», «Свет жывёл», «Як стаць дарослым» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАРУ́СА ЭНЦЫКЛАПЕ́ДЫІ,
сукупнасць даведачных выданняў, што выпускаюцца франц. выдавецкай фірмай «Ларус». Засн. ў 1852 франц. лексікографам П.Ларусам сумесна з О.Буае. Першыя выданні: «Petite encyclopédie du jeune âge» («Малая дзіцячая энцыклапедыя», 1853) і «Grand dictionnaire universel du XIX-e siécle» («Вялікі універсальны слоўнік XIX ст.», т. 1—17, 1865—90, т. зв. «Ларус XIX ст.»). Сярод інш. выданняў 19 ст.: «Nouveau Larousse illustré en 7 volumes» («Новы ілюстраваны Ларус», т. 1—7, 1897—1904, дадатковы том 1907), «Dictionnaire complet illustré» («Поўны ілюстраваны слоўнік», 1889; 140 перавыданняў). На базе апошняга даведніка, які спалучае ў сабе рысы тлумачальнага і энцыклапедычнага слоўніка, быў падрыхтаваны «Petit Larousse» («Малы Ларус», з 1906 выдаецца штогод). Для аператыўнага папаўнення вял. энцыклапедый Ларуса найноўшымі звесткамі з 1907 выдаецца спец. энцыклапедычны час. «Larousse mensuel illustré» («Штомесячны ілюстраваны Ларус», 1907—98; у 1941—47 не выходзіў). З 1920-х г. выдаюцца прынцыпова новыя універсальныя энцыклапедыі і энцыклапедычныя даведнікі: «Larousse du ХХ-е siécle en 6 volumes» («Ларус XX ст.», т. 1—6, 1928—33), «Grand Larousse encyclopédique en 10 volumes» («Вялікі энцыклапедычны Ларус», т. 1—10, 1960—64, дадатковы том 1968; перавыданне т. 1—15, 1985—87), «Grand Larousse de la langue franęaise en 7 volumes» («Вялікі Ларус французскай мовы», т. 1—7, 1971—78) і інш. Выдадзены таксама энцыклапедычныя даведнікі агульнага прызначэння: «Nouveau Larousse universel» («Універсальны новы Ларус», т. 1—2, 1948—49), «Encyclopédie Larousse méthodique» («Сістэматычная энцыклапедыя Ларуса», т. 1—2, 1955), «Encyclopédie Larousse des enfants» («Энцыклапедыя Ларуса для дзяцей», 1957), «Larousse de la langue franęaise» («Слоўнік французскай мовы Ларуса», 1979), «Grand dictionnaire encyclopédique Larousse» («Вялікі энцыклапедычны слоўнік Ларуса», 1982) і інш. Выдаюцца таксама шматлікія галіновыя Ларусы (муз., мед., с.-г. і інш.).
Публ.:
Энциклопедия для юношества («Ларусс»): Пер. с фр.М., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«А́ФРЫКА»
(«Африка»),
энцыклапедычны 2-томны даведнік, выдадзены ў 1986—87 выд-вам «Савецкая Энцыклапедыя» (Масква). Адлюстроўвае сац.-эканам. і паліт. жыццё народаў і краін Афрыканскага кантынента, іх геаграфію, гісторыю і культуру. Складаецца з агульнага агляду, алфавітнай слоўнікавай часткі (больш за 3,5 тыс. артыкулаў), дадаткаў і паказальнікаў (імяннога, прадметнага, этнонімаў, аўтараў); каля 2 тыс. ілюстрацый, больш за 200 картаў і схем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́ЦІН Іван Дзмітрыевіч (5.2.1851, с. Гнезднікава Кастрамской вобл., Расія — 28.11.1934),
рускі выдавец-асветнік. У 1876 адкрыў у Маскве літаграфічную майстэрню. У 1883 арганізаваў выдавецкае т-ва «І.Дз.Сыцін і К°». У 1890-я г. арганізаваў выданне серыі нар. кніжак «Праўда». Выд-ва С. выпускала падручнікі і вучэбныя дапаможнікі (пераважна для пачатковай школы), кнігі па педагогіцы, навук.-папулярныя серыі («Бібліятэка для самаадукацыі», «Народная энцыклапедыя навуковых і прыкладных ведаў», т. 1—14), дзіцячую л-ру (у т. л. «Дзіцячую энцыклапедыю», т. 1—10), нар. календары, рэліг. л-ру, масавыя выданні збораў твораў А.Пушкіна, М.Гогаля, Л.Талстога, А.Чэхава і інш. Значнае месца займалі шматтомныя выданні: «Айчынная вайна і рускае грамадства, 1812—1912» (т. 1—7, 1911—12), «Ваенная энцыклапедыя» (т. 1—18, 1911—15). Выдаваў таксама час. «Вокруг света» (1891—1917), «Искры» (1901—1916), газ. «Русское слово» (1897—1917) і інш. Да 1914 выд-ва выпускала чвэрць кніжнай прадукцыі Расіі. Пасля 1917 яго друкарні нацыяналізаваны. С. лічыўся кансультантам Дзяржвыда Расіі.
Тв.:
Жизнь для книги. М., 1960.
Літ.:
Коничев К.И. Русский самородок. 2 изд. Ярославль 1969;
Белов С.В., Толстяков А.П. Русские издатели конца XIX — начала XX в. Л., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЫ́ШКА Міхась Канстанцінавіч (8.7.1925, в. Данейкі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 10.1.1984),
бел. мовазнавец. Брат А.К.Клышкі. Скончыў БДУ (1958). Працаваў журналістам, у 1967—81 у выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Аўтар першага ў бел. лексікаграфіі «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў» (1976, 2-е выд. 1993), праілюстраванага матэрыяламі з твораў бел. пісьменнікаў, фальклору, навук., навук.-папулярных, даведачных і перыяд. выданняў.
Літ.:
Сцяпко П. Беларускі сінанімічны... // Полымя. 1997. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМУЭ́ЛЬ Софія Пятроўна (н. 20.2.1941, в. Еськавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
гісторык. Засл. работнік культуры Беларусі (1988). Скончыла БДУ (1966). З 1969 у выд-ве «Беларуская Энцыклапедыя»; заг. рэдакцый, у 1992—96 нам.гал. рэдактара. Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі, адзін з рэдактараў і складальнікаў шэрагу энцыклапедычных выданняў, у т. л. гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Дзярж. прэмія Беларусі 1990 за выданне «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».