энцыклапе́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Навуковае або навукова-папулярнае даведачнае выданне па ўсіх або асобных галінах ведаў, звычайна ў выглядзе слоўніка.

Музычная э.

Дзіцячая э.

2. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзелаў, галін якой-н. навукі, уводзіны ў курс якой-н. навукі (кніжн.).

Э. матэматычных ведаў.

◊

Хадзячая энцыклапедыя (жарт.) — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі рознымі ведамі.

|| прым. энцыклапеды́чны, -ая, -ае.

Э. слоўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

энцыклапе́дыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. энцыклапе́дыя энцыклапе́дыі
Р. энцыклапе́дыі энцыклапе́дый
Д. энцыклапе́дыі энцыклапе́дыям
В. энцыклапе́дыю энцыклапе́дыі
Т. энцыклапе́дыяй
энцыклапе́дыяю
энцыклапе́дыямі
М. энцыклапе́дыі энцыклапе́дыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

энцыклапе́дыя ж. энциклопе́дия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

энцыклапе́дыя, ‑і, ж.

1. Навуковае даведачнае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў. Музычная энцыклапедыя. Медыцынская энцыклапедыя. Вялікая Савецкая Энцыклапедыя. □ Наталля Пятроўна, зноў сеўшы ў крэсла, праглядала том энцыклапедыі. Шамякін. // Мастацкі твор, які шырока і ўсебакова адлюстроўвае жыццё. «Новую зямлю» [Я. Коласа] справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага селяніна канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Навуменка.

2. Кніжн. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзепаў, галін якой‑н. навукі, уводзіны ў курс якой‑н. навукі. Экзамен па энцыклапедыі права.

[Ад грэч. enkýklios paidéia — навучанне па ўсяму кругу ведаў.]

•••

Хадзячая энцыклапедыя — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі разнастайнымі ведамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энцыклапе́дыя ж. Enzyklopädíe f -, -í¦en, Léxikon n -s, -ka;

дзіця́чая энцыклапе́дыя Kínderenzyklopädie f;

◊

хадзя́чая энцыклапе́дыя жарт. ein wándelndes Léxikon

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

энцыклапедыя

т. 18, кн. 1, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

энцыклапе́дыя

(фр. encyclopedie, ад гр. enkyklopaideia = круг ведаў)

навуковы даведачны дапаможнік у форме слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

энцыклапе́дыя

(фр. encyclopédie < лац. encyclopaedia, ад гр. enkyklopaedia = круг ведаў)

навуковае даведачнае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

рок-энцыклапе́дыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рок-энцыклапе́дыя рок-энцыклапе́дыі
Р. рок-энцыклапе́дыі рок-энцыклапе́дый
Д. рок-энцыклапе́дыі рок-энцыклапе́дыям
В. рок-энцыклапе́дыю рок-энцыклапе́дыі
Т. рок-энцыклапе́дыяй
рок-энцыклапе́дыяю
рок-энцыклапе́дыямі
М. рок-энцыклапе́дыі рок-энцыклапе́дыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дзіцячая Энцыклапедыя 11/464

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)