ЛЯЎДА́НСКІЭдуард Ігнатавіч (н. 13.9.1939, в. Верацеі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі і тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1968). З 1978 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па даследаванні працэсаў раздзялення газавадкасных плыняў, стварэнні новых канструкцый цэнтрабежных апаратаў і сепаратараў для ачышчэння і перапрацоўкі збожжа. Дзярж. прэмія БССР 1976.
Тв.:
Расчет промышленных установок для сушки сыпучих и кусковых материалов. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХІМО́ВІЧЭдуард Міхайлавіч (н. 15.7.1937, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Магілёўскі маш.-буд.ін-т (1966), у якім і працуе з 1969 (у 1993—99 прарэктар). Навук. працы па праблемах кантактнай, дугавой, газаэлектрычнай зваркі і наплаўкі ў ультрагукавым полі, умацавання і аднаўлення дэталей машын.
Тв.:
Сварка и наплавка в ультразвуковом поле. Мн., 1988;
Сварка в ультразвуковом поле. Мн., 1994 (разам з В.М.Сагалевічам, У.І.Сотнікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІТ (Heath) Эдуард Рычард Джордж (н. 9.7.1916, Бродстэрс, Вялікабрытанія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі. Скончыў Оксфардскі ун-т. З 1950 дэп. парламента ад Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі, у 1965—75 яе лідэр. У 1959—64 неаднаразова міністр, у 1970—74 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Урад Х. імкнуўся абмежаваць правы рабочых на забастоўкі, падпісаў Дагавор аб забароне размяшчэння ядзернай зброі на марскім дне (1971), увёў прамое кіраванне Паўночнай Ірландыяй з Лондана (1972), дамогся ўступлення Вялікабрытаніі ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць (1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАШЭ́ВІЧЭдуард Сігізмундавіч (28.8.1937, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 6.10.1986),
бел. пісьменнік. Пасля сканчэння сярэдняй школы з-за цяжкай хваробы не змог вучыцца далей. Друкаваўся з 1956. У кн. прозы «Прызнанне» (1969), «Дзень далёкі і блізкі» (1973), «Практыка ў Вербічах» (1975), «Белыя Лугі» (1978), «Пражыць дзень» (1983) праблемы сучаснасці, духоўны свет чалавека, падзеі Вял.Айч. вайны. Аўтар зб. гумарыст. апавяд. «Вішанькі Восіпа Міхеевіча» (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ХНЕР (Buchner) Эдуард (20.5.1860, г. Мюнхен, Германія — 13.8.1917),
нямецкі хімік і біяхімік. Праф. (1895). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1888), дзе і працаваў. У 1893—1911 праф. у Кілі, Берліне, Брэславе, Вюрцбургу. Навук. працы па арган. хіміі. Адкрыў піразол (1889). У 1897 атрымаў з дражджэй сок, які не меў жывых клетак, але выклікаў энергічнае спіртавое браджэнне. Гэта адкрыццё заклала асновы сучаснай энзімалогіі. Нобелеўская прэмія 1907.
Літ.:
Волков В.А., Вонский Е.В., Кузнецова Г.И. Выдающиеся химики мира: Биогр. справ. М., 1991. С. 81.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РЫ (Parry) Уільям Эдуард (19.12.1790, г. Бат, Вялікабрытанія — 8.7.1855),
англійскі даследчык Арктыкі. У 1819—24 кіраваў 3 экспедыцыямі на 2 караблях, якія былі пасланы на пошукі Паўн.-Зах. праходу. У час экспедыцыі адкрыў і даследаваў шэраг а-воў (Сомерсет, Мелвіл, Банкс, Карнуоліс і інш.) і праліваў (Ланкастэр, Прынс-Рыджэнт, Бараў, Мелвіл, Уэлінгтан і інш.) Канадскага Арктычнага архіпелага. У 1827 спрабаваў дасягнуць Паўн. полюса (ад Шпіцбергена), дайшоў да 82°45′паўн. ш. Яго імем названы архіпелаг арктычных астравоў, заліў, паўвостраў, 3 мысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПФЛЮ́ГЕР (Pflüger) Эдуард Фрыдрых Вільгельм (7.6.1829, г. Ганаў, Германія — 16.3.1910),
нямецкі фізіёлаг. Вучыўся ў Магдэбургскім і Берлінскім ун-тах. З 1859 праф. Бонскага ун-та, арганізатар і кіраўнік Ін-та фізіялогіі пры ім. Навук. працы па рэфлекторнай дзейнасці спіннога мозга, дзеянні пастаяннага эл. току на нерв і мышцу, агульным абмене рэчываў, праблемах кровазвароту і інш. Адкрыў тармазны ўплыў сімпатычных валокнаў чэраўнага нерва на рух кішэчніка. Сфармуляваў закон электратону і палярны закон, якія ляглі ў аснову развіцця электратэрапіі і электрадыягностыкі захворванняў нерв. сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАВО́ЙТАЎЭдуард Іванавіч (н. 21.1.1950, г.п. Юрацішкі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1991). Скончыў Маскоўскі ун-т (1971). З 1980 у Бел. ун-це транспарту (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па механіцы цвёрдага цела, праблемах разліку слаістых элементаў інж. канструкцый, што працуюць ва ўмовах складаных уздзеянняў сілавых, цеплавых і радыяцыйных палёў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Сопротивление материалов. Гомель, 1999;
Основы теории упругости, пластичности и вязкоупругости. Гомель, 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́БСАН (Gibson) Эдуард (н. 8.11.1936, г. Буфала, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Рачэстэрскі ун-т (1959). Вёў даследчую работу ў галіне тэорыі рэактыўнага руху, фізікі плазмы і фізікі Сонца. З 1965 у групе касманаўтаў НАСА. 16.11.1973 — 8.2.1974 з Дж.Карам і У.Поўгам здзейсніў касм. палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як член 3-га экіпажа), у час якога двойчы выходзіў у адкрыты космас (агульны час 15 гадз 17 мін). Правёў у космасе 84,1 сут. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
англійскі ліберальны гісторык і паліт. дзеяч. У 1859—65 член парламента, лорд. Праф. (з 1895) Кембрыджскага ун-та. Католік па веравызнанні, Актан лічыў гал. у гіст. працэсе развіццё ідэй, якія засн. на рэліг. вераванні. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі і памяркоўных рэформаў. Працы па праблемах сярэднявечча і новай гісторыі аб’яднаны ў зб-кі «Гісторыя свабоды і іншыя эцюды», «Гістарычныя эцюды і даследаванні» (абедзве 1907), «Царква і дзяржава» (1953) і інш. Ініцыятар выдання шматтомнай «Кембрыджскай новай гісторыі».