СТАРАВО́ЙТАЎ Эдуард Іванавіч (н. 21.1.1950, г.п. Юрацішкі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Д-р фіз.-матэм. н., праф. (1991). Скончыў Маскоўскі ун-т (1971). З 1980 у Бел. ун-це транспарту (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па механіцы цвёрдага цела, праблемах разліку слаістых элементаў інж. канструкцый, што працуюць ва ўмовах складаных уздзеянняў сілавых, цеплавых і радыяцыйных палёў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.

Тв.:

Сопротивление материалов. Гомель, 1999;

Основы теории упругости, пластичности и вязкоупругости. Гомель, 2001.

т. 15, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)