горад, раённы цэнтр уЛатвіі. Вядомы з 1253, з 1625 горад, да 1917 наз. Лібава. Нас. 97,3 тыс.ж. (1997). Незамярзаючы порт на Балтыйскім м.Чыг. вузел. База рыбалоўнага флоту. Прам-сць: металургічная, машынабуд., харч., лёгкая, дрэваапрацоўчая. Пед.ін-т. 2 тэатры. Гіст. і маст. музеі. Прыморскі бальнеагразевы і кліматычны курорт. Цэрквы св. Ганны (17 ст.), Трысвіенібас (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЖНІ ТАГІ́Л,
горад у Свярдлоўскай вобл., у Расіі. Размешчаны на ўсх. схіле Сярэдняга Урала, на р. Тагіл. Засн. ў 1725. 407,3 тыс.чал. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: чорная металургія, машынабудаванне (з-ды вагонабудаўнічы, кацельна-радыятарны, медыка-інстр. і інш.), хім. і коксахім., лёгкая. Здабыча меднай руды. Пед.ін-т, філіял Уральскага тэхн. ун-та. 2 тэатры. Музеі: гіст.-рэв., выяўл. мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОШ,
горад у Кіргізіі, цэнтр Ошскай вобл., каля выхаду р. Акбура з перадгор’яў Алайскага хр. ў Ферганскую даліну. Вядомы з 9 ст. 239 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Прам-сць: лёгкая (баваўняныя і шаўковыя камбінаты, бавоўнаачышчальны з-д, швейная і абутковая ф-кі), харч. (мясная, малочная, вінаробная), маш.-буд., металаапрацоўчая. Пед.ін-т, 2 тэатры. Музеі: баваўнаводства і гіст.-краязн. запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛБЖЫХ (Wałbrzych),
горад на ПдЗ Польшчы, у Судэтах. Адм. ц.Валбжыхскага ваяводства. Гар. правы атрыманы каля 1400. 140,3 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр Ніжнесілезскага кам.-вуг. басейна. Коксахімія, маш.-буд., шкларобная прам-сць. ЦЭС. 2 тэатры, філармонія. Горны музей. Сярэдневяковы замак, палацы і касцёлы 17—19 ст. Каля Валбжыха — горны бальнеакліматычны курорт Шчаўна-Здруй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРКУТА́,
горад у Расійскай Федэрацыі, у Рэспубліцы Комі, за Палярным кругам. Засн. ў 1931. 109,4 тыс.ж. (1994). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Цэнтр здабычы вугалю (гл.Пячорскі вугальны басейн). Металаапрацоўка (рамонт горна-шахтавага абсталявання і буд. тэхнікі, вытв-сцьбуд. металаканструкцый), дрэваапр. (піламатэрыялы, мэбля), харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў (цэмент, вата мінер. і інш.). Пячорскі н.-д. вугальны ін-т. Тэатрыдрам. і лялек. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРЫНІ́ЦА»,
культуралагічны штомесячны часопіс. Выдаецца з 1988 у Мінску на бел. мове (да 1994 на бел. і рус. мовах). Засн. як літ.-маст. часопіс для моладзі. Змяшчае арыгінальныя творы паэзіі і прозы, пераклады, публіцыстыку, матэрыялы па выяўл, мастацтве, кіно, тэатры і інш., артыкулы па культуралогіі і філасофіі. У рубрыцы «Постаці» асвятляе эстэт. прынцыпы, інтэлектуальную спадчыну айчынных і замежных дзеячаў гісторыі, культуры мінулага і сучаснасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАВІ́ЦЫ (Katowice),
горад на Пд Польшчы, цэнтр Верхнесілезскай агламерацыі (аб’ядноўвае каля 20 гарадоў). Вядомы з 1598. 369 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Каменнавугальныя шахты; чорная і каляровая металургія; разнастайнае машынабудаванне, харч., фарфора-фаянсавая, паліграф.прам-сць. Ун-т, мед., эканам., фіз. выхавання, муз. акадэміі. Вышэйшая духоўная семінарыя. Філіял Польскай АН. Філармонія. Тэатры. Паблізу, на г.Св. Ганны — помнік сілезскім паўстанцам 1919—21.
румынскі рэжысёр. Нар.арт. Румыніі (1959). У тэатры з 1913. З 1947 гал. рэжысёр Нац.т-ра ў Бухарэсце, з 1967 дырэктар Драм.т-ра ў Брашове. Садзейнічаў уключэнню ў рэпертуар нац. драматургіі, развіццю рэаліст. традыцый: «Безыменная зорка» М.Себасцьяна, «Рэвізор» М.Гогаля, «Самадуры» К.Гальдоні. Дзярж. прэміі Румыніі 1954 («Згубленае пісьмо» І.Л.Караджале) і 1957 («Асабістая справа» А.П.Штэйна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАШЫ́ДЗЕ (Васіль) (Васо) Аляксеевіч (4.12.1854, г. Душэты — 9.10.1926),
грузінскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Рэспублікі (1922). З 1879 у Тыфліскай драм. трупе. Адзін з заснавальнікаў рэаліст.груз. акцёрскай школы. Стварыў яркія характарныя і камед. вобразы ў нац. і класічным рэпертуары: Карапет («Скупы» Г.Эрыставі), Акоп («Ханума» А.Цагарэлі), Хлестакоў, Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Шмага («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага) і інш. Заснавальнік і рэдактар першага ў Грузіі тэатр.час. «Тэатры» (з 1885).