паўвостраў у Гданьскай бухце на тэр.г. Гданьск (Польшча). 1.9.1939 з бамбардзіроўкі Вестэрплятэ ням. браняносцам «Шлезвіг-Гольштэйн» пачалася 2-я сусв. вайна. 1—7 вер. польск. гарнізон (182 чал., сярод якіх былі беларусы і ўраджэнцы Зах. Беларусі, у т. л. Я.Брыль) трымаў тут гераічную абарону, стрымліваючы намнога большыя сілы ням.-фаш. войскаў і флоту. Каля ўваходу ў порт помнік абаронцам Вестэрплятэ (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНЬ ЧА́О (32—102),
старажытнакітайскі палкаводзец і дыпламат. Брат гісторыка Бань Гу. У 73 пасланы з ваен.-дыпламат. місіяй у «Зах. край» (Усх. Туркестан), пазней аднавіў туткіт. ўплыў і стаў намеснікам кіт. імператара. У 90 разбіў войска кушанскага цара Канішкі, у 91 разграміў гунаў. Яго перамогі спрыялі аднаўленню Вялікага шаўковага шляху. Адправіў шэраг дыпламат. місій у зах. напрамку, у т. л. да Персідскага заліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСТЫ́ЛІЯ (Bastille),
крэпасць у Парыжы ў 14—18 ст. Пабудавана ў 1370—82. У 15 ст. ператворана Людовікам XIV у турму. У канцы 16 ст.тут трымалі пераважна паліт. зняволеных. Была сімвалам дэспатызму Бурбонаў. 14.7.1789 паўстанцы штурмам узялі Бастылію, што стала пачаткам Французскай рэвалюцыі 1789—99. У 1790 Бастылія разбурана. З 1880 у Францыі дзень 14 ліп. святкуюць як нац. свята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬТАМІ́РА (Altamira),
пячора ў правінцыі Кантабрыя (Іспанія). У 2-й пал. 19 ст.тут выяўлены наскальныя рознакаляровыя выявы жывёл, стаянка эпохі салютрэ і ранняга мадлену. Даўжыня пячоры каля 280 м (з шэрагам залаў). Памеры намаляваных фігур (бізонаў і інш.) да 2,25 м. Паводле радыевугляроднага аналізу малюнкі зроблены каля 15500 г. назад. Альтаміра — найб. значная па мастацкім багацці «галерэя» першабытнага чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІ́НА ЦАРО́Ў,
скалістая раўніна ў зах. пустыні насупраць г. Фівы на Ніле (Верхні Егіпет). У перыяд Новага царства тут размяшчаўся царскі некропаль (з 1580 да н.э.). Грабніцы фараонаў высякаліся ў вапняку, кожнай з іх на беразе Ніла адпавядаў храм, дзе здзяйсняліся абрады, неабходныя для замагільнага дабрабыту цароў. Адкрыццё ў 1922 неразрабаванай грабніцы Тутанхамона ўпершыню прадэманстравала раскошу абсталявання падобных грабніц.
Даліна цароў. Насценная размалёўка грабніцы фараона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНЁЎСКІ КА́МАВЫ ЎЗГО́РАК,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1994). На паўд. ускраіне в. Касцянёва Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Купалападобны ўзгорак выш. 5—8 м, даўж. 100 м, шыр. 70 м. Форма авальная, паверхня нахілена на Пд і абкружана кальцавым валам выш. да 2 м. Узнік каля 150 тыс.г. назад пры раставанні дняпроўскага ледавіка. У 10—12 ст.тут існаваў стараж. горад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕДО́НІЯ,
гістарычная вобласць на Балканскім п-ве ў бас.р. Вардар і суседніх землях на 3, Пн, У. Заселена чалавекам з часоў неаліту. Першае гістарычна вядомае насельніцтва — ілірыйцы і фракійцы. З 5 ст. да н.э. на Пд М. існавала дзяржава Македонія Старажытная. З 148 да н.э.рым. правінцыя, латынізавана. З 395 н.э. ў складзе Усх.-Рым. імперыі (Візантыі). У 6—7 ст. заселена слав. плямёнамі, роднаснымі плямёнамі, што засялілі Балгарыю. У 2-й чвэрці 9 ст. б.ч. М. ў складзе Першага Балг. царства. У 9—10 ст. тут пашыралася хрысціянства. У 970-я г. М. — цэнтр Зах.-Балг. царства. З 1018 зноў у Візантыі, з 1230 у Другім Балг. царстве, з сярэдзіны 14 ст. ў складзе Сербіі. З 1371 (канчаткова з 1392) да 1912—13 пад уладай Асманскай імперыі, тут сяліліся албанцы, туркі, грэкі і інш.Тур. панаванне выклікала нац.-вызв. паўстанні, у т. л. ў 1875 і Іліндзенскае паўстанне 1903. У выніку Балканскіх войнаў 1912—13 падзелена паміж Сербіяй (Вардарская М., цяпер дзяржава Македонія), Грэцыяй (Эгейская М., цяпер прав. М.) і Балгарыяй (Пірынскі край).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРШАРА́Д,
радок верша, у якім цалкам змяшчаецца схема памеру вершаванага. У большасці паэт. твораў вершарад супадае з вершаваным радком. Але каб рытмічны малюнак верша зрабіць больш разнастайным, вылучыць інтанацыйна асобныя словы і словазлучэнні і гэтым падкрэсліць пэўныя думкі, паэты ў асобных выпадках графічна дзеляць вершарад на некалькі радкоў: «Ой, зіма, // Зіма, // Зіма! // Весялей цябе // Няма» (П.Броўка, «Зімовыя малюнкі»). Тут 2 вершарады чатырохстопнага харэя падзелены на 5 радкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІ́НА СМЕ́РЦІ (Death Valley),
міжгорная бязводная ўпадзіна на ПдЗ ЗША (штат Каліфорнія), у пустыні Махаве. Даўж. з ПнЗ на ПдУ каля 250 км. Адна з найб. глыбокіх (85 м ніжэй узр. м.) і бязводных упадзін на Зямлі, самае нізкае месца Паўн. Амерыкі. Абс. максімум т-ры паветра 56,7 °C (самая высокая ў Зах. паўшар’і). Назва звязана з золаташукальнікамі, якія загінулі тут у 1849 ад недахопу вады. Нацыянальны помнік прыроды (1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛІН (Zlin),
горад на У Чэхіі ў перадгор’ях Карпат. Каля 90 тыс.ж. (1995).
Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр абутковай прам-сці (у 1894 тут узніклі першыя ф-кі Т.Баці). Прадпрыемствы гумавай, маш.-буд. (машыны і абсталяванне для абутковых ф-к), тэкст., паліграф., дрэваапр., харч. прам-сці. Кінастудыя. Тэатр. Музей рамяства і абутковага промыслу. Маст. галерэя. Штогадовы міжнар. фестываль дзіцячых фільмаў. У 1948—89 наз. Готвальдаў.