горад у Цэнтр. Італіі, у правінцыі Фларэнцыя, у вобл. Таскана. Каля 180 тыс.ж. (2000). У эканам. адносінах цесна звязаны з г. Фларэнцыя. Цэнтр тэкст. прам-сці (з 13 ст., шарсцяныя тканіны, дыванаткацтва). Развіты тэкст. машынабудаванне, хім., гарбарная, швейная, харч.прам-сць. Маст. галерэя. Арх. помнікі 12—15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАМПАНЕМЕ́НТ (франц. accompagnement),
музычнае суправаджэнне. 1) Партыі аднаго ці некалькіх інструментаў або пеўчых галасоў у ансамблі, падпарадкаваныя гал., сольнай партыі.
2) Кампанент муз.тканіны, які выконвае функцыю суправаджэння (інтанацыйна-меладычнага, рытмічнага, гарманічнага). Адрозніваюць монафанічны і поліфанічны (гарманічны) акампанемент, якія ў працэсе развіцця муз. творчасці набылі разнастайныя формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВЕНСКАЯ ТЭКСТЫ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1900—41. Знаходзілася за 7 км ад чыг. ст. Асінаўка (цяпер у Дубровенскім р-не). Выпускала баваўняныя, шаўковыя, джутавыя тканіны, пражу. У 1908—13 працавала 488 рабочых, былі паравыя рухавікі, 160 ткацкіх станкоў, 120 круцільных верацён. У Вял.Айч. вайну эвакуіравана ў Барнаул, увайшла ў склад Барнаульскага камвольнага камбіната.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ЧКА, кіка,
старажытны рус. галаўны ўбор замужніх жанчын пераважна паўд. губерняў (Тульскай, Разанскай, Калужскай, Арлоўскай і інш.). Закрывала валасы і спераду мела цвёрдую частку (устаўлялі бяросту, дошчачку і інш.) у форме рагоў, лапаткі, капыціка і інш. Ззаду К. надзявалі «пазатылень» з бісеру, зверху сароку з вышытай тканіны. У пач. 20 ст. выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАЭМА́ЛІ, нітрафарбы,
эмалевыя фарбы на аснове нітралакаў. Утвараюць дэкар. пакрыцці (напр., «малатковыя», з люстраным бляскам). Наносяць на слой алкіднай ці фенола-алейнай грунтоўкі (гл.Лакафарбавыя пакрыцці), пры пнеўматычным распыленні высыхаюць за 15—30 мін (пры пакаёвай т-ры). Выкарыстоўваюць для афарбоўкі металу (аўтамабілі, прыборы, станкі), дрэва (кухонная і мед. мэбля), тканіны і скуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАТНО́,
1) П. тэкстыльнае — гладкая льняная, паўільняная, баваўняная ці шаўковая тканіна, якую вырабляюць палатняным перапляценнем. Звычайна ніткі асновы ва ўтку маюць аднолькавую таўшчыню і шчыльнасць (гл.Ільняная тканіна). У шырокім сэнсе тэкст. П. — тканіны, трыкатаж, гардзінна-цюлевыя і інш. вырабы.
2) П. нажовачнае — рэжучы інструмент у выглядзе стальной стужкі (пласціны) з зубамі з аднаго боку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА,
частка старадаўняга рус. галаўнога ўбору замужніх жанчын; чахол з палатна, кумачу ці інш.тканіны, які надзяваўся паверх кічкі. Мела вышытую пярэднюю частку, бакавыя лопасці з завязкамі і заднюю частку. Паверх С. завязвалі хустку. Бытавала таксама ў некат. груп мардвы. З канца 19 ст. выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯПАШКО́ДЖАННЕ,
непажаданае змяненне ўласцівасцяў і якасцяў прамысл. матэрыялаў, вырабаў, збудаванняў, кармавых і харч. прадуктаў і г.д. пад уздзеяннем жывых арганізмаў. Напр., парушэнне драўніны грыбкамі і насякомымі, плесненне прадуктаў, тканіны, паперы, парушэнне цаглянай або бетоннай муроўкі каранямі раслін, падводных частак караблёў, збудаванняў пры іх абрастанні і г.д. Часам у паняцце «біяпашкоджанне» ўключаюцца праявы парушэнняў структуры біягеацэнозаў пад уздзеяннем біягенных фактараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́РБІ (Derby),
горад у цэнтр. Вялікабрытаніі, на З ад г. Нотынгем, на р. Дэруэнт. 227,1 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд. (авіярухавікі, інш. галіны трансп. машынабудавання), тэкст. (тканіны баваўняныя, шаўковыя, з хім. валокнаў), трыкат., гарбарная, фарфоравая. Вытв-сць карункаў. Арх. помнікі 14—19 ст. (царква Сент-Пітэр, Зала сходаў, сабор). Маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКРО́ЙНАЯ МАШЫ́НА, раскройная машына,
машына для выразання дэталей швейных вырабаў са слаёў (насцілу) палотнаў тканіны, трыкатажу або інш. матэрыялаў. Вышыня насцілу — да 30 см. Рэжучы інструмент у перасоўных З.м. — стальны пласціністы нож, які робіць верт. зваротна-паступальны рух, або вярчальны дыск; у стацыянарных — бясконцая стальная стужка-нож, нацягнутая на шківы. Укараняюцца лазерныя З.м.